У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака
Аперацыйная дырэктарка «Байсола» Ганна Дапшэвічуце абвясціла ў верасні пра сваё звальненне з фонда — усё праз скандал вакол Андрэя Стрыжака і дыкпікаў. Як аказалася, цяпер яна зноў у страі.

Ганна Дапшэвічуце вырашыла пакінуць «Байсол» пасля таго, як там расследавалі кейс Андрэя Стрыжака і адпраўленых ім дыкпікаў. Менеджарка фонда і некалькі яе калег не пагадзіліся з рашэннем большай часткі байсолаўцаў працягнуць супрацу са Стрыжаком, нягледзячы на скандал. Пазней Андрэй Стрыжак сам вырашыў сысці з «Байсола».
Цяпер Ганна зноў працуе на пасадзе аператыўнай дырэктаркі ў фондзе. Як патлумачылі «Нашай Ніве» ў прэс-службе «Байсола», юрыдычна Ганна і не звальнялася з арганізацыі. Увесь дырэктарат, кажуць у фондзе, таксама працягвае працу ў поўным складзе.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары