Грамадства1717

«Каманда разбітая». Былая супрацоўніца «Байсола» расказала, як адбіваецца на фондзе рашэнне па Стрыжаку

24 верасня стала вядома, што Андрэй Стрыжак застанецца працаваць у фондзе «Байсол» пасля скандалу з дыкпікамі, якія ён высылаў беларускім актывісткам. Пасля гэтага рашэння арганізацыю пакінула трое супрацоўнікаў. «Еўрарадыё» паразмаўляла на гэту тэму з Аняй Дапшэвічуце, былой аперацыйнай дырэктаркай «Байсола» і ўдзельніцай камісіі па разглядзе кейса Стрыжака.

Андрэй Стрыжак

«Мне здаецца гэта непрымальным»

— Чаму вы вырашылі пакінуць Bysol?

— Я вырашыла пайсці з каманды, таму што на сённяшні дзень унутраныя працэсы ў корані разыходзяцца з маімі ўласнымі каштоўнасцямі. Пасля ўсёй сітуацыі з кейсам харасмента і таго, як прайшоў унутры каманды працэс прыняцця фінальнага рашэння, і пасля ўсяго таго, што заявіў Андрэй.

Я сама, як аперацыйная дырэктарка, заўсёды і ўсім расказвала пра тое, як уладкаваны працэс прыняцця рашэнняў у фондзе: што рашэнні прымаюцца дырэктаратам, што няма практыкі такой, каб Андрэй нешта вырашаў аднаасобна. Гэта важныя ўнутрыкамандныя прынцыпы, на якіх многае будавалася.

Bysol публічна прытрымліваецца прынцыпу празрыстасці. Але ў выніку ўсе прынцыпы і працэсы былі проста выключаныя ў аднабаковым парадку. Не кажучы ўжо пра тое, пра якую сітуацыю ідзе гаворка, якая сітуацыя прывяла нас да гэтага ўсяго. Мне здаецца гэта непрымальным — заставацца ў арганізацыі пасля такіх вынікаў працы камісіі.

— Калі б Андрэй не заставаўся, вы б засталіся ў арганізацыі? Што менавіта было для вас вырашальным момантам?

— Так, я магла б працягнуць працу. Вырашальнай стала ўся гэтая сітуацыя, на самай справе: пачынаючы ад кейсаў, пра якія прыйшлося даведацца, і заканчваючы катэгарычным адмаўленнем дамоўленасцяў аб працэсах прыняцця рашэнняў, відавочнае аднаасобнае панаванне.

«Працэс пайшоў» не туды «ў момант, калі рашэнне было агучана Андрэю»

— У які момант працэс разгляду «пайшоў не туды»?

— З самім разглядам было ўсё ў парадку. Камісія разам з даверанымі асобамі прарабіла вялікую працу, мы размаўлялі з вялікай колькасцю знешніх экспертаў, не толькі з беларускага сектара, і планавалі яшчэ працягнуць з імі працу па адбудове ўнутраных працэсаў.

Рашэнне ўнутры камісіі прымалася ў цалкам «здаровым» фармаце. Працэс пайшоў «не туды» ў момант, калі рашэнне было агучана Андрэю. Ён не змог прыняць яго, хоць і публічна заяўляў пра тое, што «рашэнне камісіі будзе для яго абавязковым да выканання». Гэта не мае фантазіі, ён сам пісаў пра гэта ў сябе ў фэйсбуку.

— Калі ўсё гэта адбылося летам, здавалася, што ён прымае сітуацыю, былі нават чуткі пра яго новую працу. Чаму, калі было агучана рашэнне, ён вырашыў усё перагледзець?

— Калі шчыра, у мяне ў галаве такія ж пытанні. Так, летам усё было моцна спакайней, Андрэй праяўляў прыкметы дамоваздольнасці адназначна. Але ў моманце, пасля агучвання вынікаў працы камісіі, падчас розных камандных сустрэч мы сутыкнуліся з цалкам процілеглай сітуацыяй. Я не чакала такой колькасці маніпуляцый, калі шчыра.

— Як ён маніпуляваў?

— Андрэй ініцыяваў працэс каманднага галасавання і штучна стварыў сітуацыю, у якой выбар па факце стаяў не ў плоскасці «ці працягваць з ім супрацоўніцтва», а ў плоскасці «каму вы давяраеце: мне (Андрэю) або камісіі». А яна, дарэчы, складалася з каманды фонду. Гэта выклікала сапраўдны ўнутраны канфлікт.

Мне вельмі балюча за каманду і я не ўяўляю, што цяпер унутры перажываецца.

У выніку зараз пайшло тры чалавекі з фонду. Было і шмат іншага, але я б не хацела б гэта агучваць, трохі сорамна, калі можна так сказаць. 

«Я любіла сваю працу»

— У якім стане заставаўся Bysol на момант, калі вы пайшлі, і што думаеце, як будуць развівацца справы ў будучыні?

— Агульны стан Bysol няпросты — каманда разбітая ад усіх падзей, з нямым пытаннем пра тое, як жа прымаюцца рашэнні ў фондзе. Партнёры, якія ўважліва сачылі за сітуацыяй, пойдуць прымаць свае рашэнні адносна далейшага супрацоўніцтва. Вялікае пытанне, як гэта ўсё адаб'ецца на ўзаемадзеянні з прыватнымі донарамі. Усё гэта моцна ўскладняе будучыню.

Мне праўда хацелася б, каб ідэя і місія фонду рэалізоўваліся, усё ж гэта вельмі вялікая справа. Але не ўяўляю, як гэта цяпер будзе магчыма ў поўным аб'ёме.

Я любіла сваю працу і заставалася ў працэсах да апошняга, нават нягледзячы на абмежавальныя асабістыя абставіны.

Каментары17

  • .
    24.09.2025
    Па рашэнню, апублікаванаму сёння, прыкладна так і чыталася. Камісія і дырэктарат адпрацавалі сумленна, далей Стрыжак, які ў ліпені абяцаў выканаць абавязковае рашэнне, "забраў абяцанне" і перайграў пад варыянт, які сам палічыў лепшым. Гэта назвалі "кампрамісам".
    Гульня гэтымі фармальнасцямі не выглядае чэснай і паслядоўнай. Падрабязна аналізаваў пад папярэднім артыкулам.
  • Ё
    24.09.2025
    Мае рацыю Усаў у сваім допісе на фэйсбуку. Перамог засеўшы з свядомасці лукашызм. Замест таго, каб зрабіць усё належным чынам і па законе, - нейкія чарговыя ўнутраныя інтрыгі, падмазванне і міжсабойчыкі. У выніку сапсаваная рэпутацыя Байсола, затое Стрыжак у шакаладзе. А уявіце, каб гэтыя людзі ўзначалілі міністэрстэрства ў Беларусі ? Лукашызм 2.0
  • Гопнік
    24.09.2025
    Дапшэвічуце прыходзяць і сыходзяць, а Стрыжак застаецца.

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць