Грамадства66

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?

Застаўся адзін дзень да заробку, а на карце баланс набліжаецца да нуля? Бываюць сітуацыі, калі даводзіцца тужэй зацягнуць паясы. Журналіст Myfin.by вырашыў праверыць: ці рэальна ашчадзіць на ежы? Для эксперыменту выбралі экстрэмальна абмежаваны бюджэт — усяго пяць рублёў на дзень, а купляць нешта адправіліся ў самыя даступныя гандлёвыя сеткі.

Экономный рацион. Проверили, какие продукты можно купить в магазинах на 5 рублей
Фота Юліі Шкуцько, Myfin.by

«Святлафор»

Крама-склад вылучаецца максімальна прывабнымі цэнамі і выгаднымі пазіцыямі, вось толькі разлічаная гандлёвая сетка на закупку вялікімі аб'ёмамі. Адшукаць прадукт коштам да 1 рубля практычна немагчыма, пры гэтым на некаторых таварах красуецца надпіс «аптовы продаж».

Авантура ўкласціся ў пяцірублёвы бюджэт і набыць паўнавартасны набор прадуктаў, каб харчавацца ўвесь дзень, на першы погляд, здаецца невыканальнай. У аддзеле мясамалочнай прадукцыі становіцца зразумела, што сыркі і іншыя перакусы для гэтага не пасуюць.

У якасці асноўнай стравы ўзялі паштэт са смакам курынай пячонкі 240 г за 2,13 руб. і хлябцы за 1,34 руб. На гарнір падыдзе кансерваваны гарошак, аб'ём бляшанкі — 400 г, а цана — 1,50. Усяго патрацілі 4,97 рубля.

Рацыён атрымаўся бедны, але варта адзначыць, што прадукты атрымаецца расцягнуць на дзень, а ў кошыку няма шкодных прадуктаў і локшыны хуткага прыгатавання.

Другі варыянт эканомнага меню зроблены з упорам на грэчку па 1,61 руб. за 800 г, а ў дадатак да кашы ўзялі дзіцячую мясную кансерву «Індык і гародніна» 100 г за 1,88 руб. У якасці дэсерту можна ўзяць салодкі тварожны сырок са смакам манга 100 г па 1,23 руб. альбо адразу два пачкі марожанага па 55 капеек.

У абедзвюх камбінацыях з рознымі дэсертамі атрымалася вытрымаць пяцірублёвы ліміт.

«Еўраопт»

Тут таксама не пайшлі лёгкім шляхах, прыкупіўшы дзве бульбіны або качан капусты.

Зноў аддалі перавагу крупам. Напрыклад, ячменныя абыдуцца ўсяго ў 0,89 руб. за паўкіло. Паколькі атрымалася закрыць пытанне з гарнірам да рубля, можна дазволіць сабе крабавую салату 150 г за 1,79. На абед асноўнай стравай стане вермішэлевы суп альбо юшка ўсяго за 0,89. Рэшты сумы цалкам хопіць на дэсерт — у аддзеле з выпечкай знайшлі зефір уласнай вытворчасці за 1,47.

Выніковы чэк выйшаў на 5,04 рубля. Але можна пашукаць зефір лягчэйшы альбо прыкласці дысконтную карту сеткі і зменшыць суму пакупак за кошт бонусаў.

У якасці альтэрнатыўнага набору прапануецца вермішэль 450 г па 0,94 руб. закрасіць таматным соусам па 0,89. З мяснога можна ўзяць дзіцячы паштэт «Мішутка» па 1,45. На рэшту сумы — прыкупіць хлябцы «Барадзінскія» па 1,19.

Гэтым разам засталіся без прысмакаў, але з рэштай у кішэні: закупіцца прадуктамі ўдалося ўсяго за 4,47 руб.

«Тры цаны»

Крама «Тры цаны» прапануе ядомыя тавары ў меншай ступені, але на стэлажах атрымалася адшукаць некаторыя прыдатныя варыянты.

Адразу варта адзначыць, што макаронныя вырабы тут даражэйшыя, чым у «Еўраопце». Самы даступны пачак каштуе 1,51 руб. Кілька «Беларуская» ў таматным соусе прываблівае цаной — 1,99. На дэсерт можна ўзяць халву ў шакаладзе за 1,01.

Здолелі ўкласціся ў 4,60 рубля.

Паспрабавалі сабраць і другі варыянт прадуктовага кошыка.

Бедны асартымент падштурхоўвае ўзяць дзве ўпакоўкі локшыны хуткага прыгатавання «Сычуаньская мікс» са смакам курыцы альбо ялавічыны па 0,68 руб. Класічныя мясныя каўбаскі па 2,47 руб. дапамогуць зрабіць абед па-сапраўднаму сытным. На салодкае даступным па цане аказалася фруктовае пюрэ па 1,07 руб.

Гэтым разам выніковая сума — 4,90 рубля.

Fix Price

У сетцы нізкіх цэнаў на стэлажах у асноўным прадстаўленыя слодычы.

З ўмоўна нармальнай ежы ёсць вермішэлевы суп са смакам курыцы роўна за 1 рубель. Дарэчы, на ўпакоўцы пазначана, што змесціва разлічана на чатыры порцыі. У такую ж цану абыдзецца яшчэ адзін варыянт першай стравы — гарачы кубак з сухарыкамі. У якасці сытнай артылерыі зноў выступіць кілька «Беларуская», але даражэйшая на капейку, чым у «Тры цаны». У прыкуску да рыбы пойдзе локшына «Петра» за 50 капеек, а на дэсерт — салідны тульскі пернік за 1,50 руб. з начынкай.

У якасці альтэрнатывы перніку можна купіць клубнічнае печыва за рубель і кісель з водарам журавін за 28 капеек.

Атрымалася ідэальна ўвайсці ў запланаваны бюджэт.

Меню без прыкрас. Што ў выніку?

Можна зрабіць выснову, што пры бюджэце ў пяць рублёў вы дакладна не застаняцеся галодным, аднак разнастайныя прысмакі з меню прыйдзецца выключыць.

Акрамя таго, падчас эксперыменту не выйшла закупіцца прадуктамі так, каб выразна падзяліць іх на тры разнастайныя прыёмы ежы. І, хутчэй за ўсё, не атрымалася выканаць ідэальную норму КБЖВ, але калі ў прыярытэце эканомія, то ўкласціся ў мінімальную суму на ежу цалкам рэальна.

Каментары6

  • Ёсік
    15.11.2025
    Каб потым у лякарню не патрапіць з панкрэатытам, тады 4-5 дзён кропельніцы, вада, есьці нічога не дадуць, 20-25 рублёў адразу эканомія.
  • хамса сушаная
    16.11.2025
    Ёсік, сабралася на наступным тыдні на грэчке пасядзець. дыета такая. пачка грэчкі на тыдзень і вада. гэта менш за 50 капеек у дзень
  • даведка
    16.11.2025
    В магазине «Светофор» за э деньги могли позволить себе дешёвое гродненское мороженое «Молочный мир», где стаканчик сливочного с какао 100 г за 1,10 руб., пломбир эскимо «гитара» 70 г за 1,13 руб., рожок сливочный 100 г за 1,16 руб.

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі24

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць