Вайна33

Перамовы спецпасланніка ЗША і кіраўніка офіса Зяленскага адмянілі

Перамовы спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа і кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака павінны былі прайсці 19 лістапада ў Турцыі.

Андрэй Ярмак. Фота: AP

Журналіст The Economist Олівер Кэрал напісаў у X, што сустрэчу адмянілі: «Перамовы Уіткафа і Ермака, якія павінны былі прайсці заўтра ў Турцыі, адменены. Мне сказалі, што Уіткаф мог нават не ведаць, у які скандал ён можа ўляпацца, калі згаджаўся на гэтую сустрэчу»,

Кэрал не ўдакладніў, пра які скандал ідзе гаворка. Магчыма, ідзе гаворка пра раскрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў украінскай энергетыцы вакол «Энергаатама», паведамляе «Дождь».

«Украінская праўда» пісала, што пасля расследавання ключавыя прадстаўнікі ўлады, набліжаныя да прэзідэнта, рэкамендуюць Зяленскаму звольніць Ермака.

Дырэктар антыкарупцыйнага бюро Украіны раней заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць магчымую датычнасць Ермака да ўдзелу ў схеме.

Каментары3

  • Отец Засандалий
    19.11.2025
    Израиль не выдаёт своих граждан.
  • ?
    19.11.2025
    "Дырэктар антыкарупцыйнага бюро Украіны раней заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць магчымую датычнасць Ермака да ўдзелу ў схеме."
    І якія высновы з яго заявы?
  • Янка
    19.11.2025
    Отец Засандалий, не выдае, таму і ператварыўся ў фабрыку пашпартоў і дах для разнастайных карупцыянераў, махляроў і ашуканцаў, якія здолелі адшукаць у сабе габрэйскія карані. Пуцінская прапагандыстка і дачка былога пуцінскага шэфа Ксенія Сабчак, з якой Крэмль разлічваецца праз маскоўскі бюджэт за фіктыўныя медыйныя паслугі, свабодна перасоўваецца і выконвае заданні ў "несяброўскіх" краінах менавіта па ізраільскім пашпарце. І шчыра кажучы, гэта не дадае павагі да габрэйскай дзяржавы і змагання, якое яна вядзе супраць сваіх фанатычных і агрэсыўных арабскіх суседзяў, а таксама спачування да ахвяраў, якія нясе шматпакутны габрэйскі народ. Я ўжо маўчу пра антысеміцкія настроі ва ўсім свеце, якім падобны падыход толькі спрыяе.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць