Свет1414

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»

З панядзелка ва Украіне разгараецца адзін з найбуйнейшых з пачатку расійскага ўварвання карупцыйных скандалаў — справа «Энергаатама». Адзін з ключавых яго фігурантаў — Ігар Міранюк, былы памочнік дэпутата Вярхоўнай Рады Андрэя Дзеркача, які ў 2022 годзе збег у Расію і стаў сенатарам.

Згодна з праслухоўкамі ўкраінскіх сілавікоў, удзельнікі схемы некалькі разоў узгадвалі ў сваіх размовах Маскву, паведамляе «Агенцтва».

У панядзелак Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро (НАБУ) і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП) Украіны паведамілі пра маштабныя вобшукі ў высокапастаўленых чыноўнікаў і бізнэсменаў па справе аб крадзяжах сродкаў у дзяржаўным «Энергаатаме» (аператар усіх АЭС ва Украіне). Па версіі следства, удзельнікі схемы патрабавалі адкаты ў 10—15% ад контрагентаў «Энергаатама», у выпадку адмовы прадпрымальнікам пагражалі блакіроўкай плацяжоў за прадстаўленыя паслугі або пазбаўленнем статусу пастаўшчыка. За ўвесь час фігуранты справы змаглі адмыць як мінімум 100 млн долараў праз бэк-офіс у Кіеве, паведамляла прэс-служба НАБУ.

У аўторак НАБУ адрапартавала пра затрыманне пяці з сямі чалавек, якім паведамілі пра падазрэнне. Яшчэ двое — суўладальнік «Квартала-95» Цімур Міндзіч і фінансіст Аляксандр Цукерман, якога лічаць адказным за адмыванне грошай. Абодва паспелі з’ехаць з Украіны незадоўга да вобшукаў.

Сярод фігурантаў справы апынуўся Ігар Міранюк, які займаў пасаду саветніка экс-міністра энергетыкі Украіны Германа Галушэнкі да лета 2025 года. На запісах праслухоўкі размоў фігурантаў, якія апублікавала НАБУ, ён пазначаны пад псеўданімам «Рокет». Крыніцы ўкраінскага выдання NV называюць Міранюка каардынатарам карупцыйнай схемы. У сераду суд арыштаваў яго на 60 сутак.

Да пачатку расійскага ўварвання ва Украіну Міранюк шмат гадоў працаваў памочнікам былога дэпутата Вярхоўнай Рады Андрэя Дзеркача. Невядома, як доўга ён працаваў на гэтай пасадзе, аднак яшчэ ў 1989 годзе яны абодва скончылі Харкаўскае вышэйшае ваеннае камандна-інжынернае вучылішча ракетных войскаў.

Пасля расійскага ўварвання Дзяркач з’ехаў у Расію і стаў дарадцам губернатара Астраханскай вобласці. У верасні 2024 года яго прызначылі ў Савет Федэрацыі сенатарам ад рэгіёна. Ва Украіне супраць яго заведзена крымінальная справа аб дзяржаўнай здрадзе. СБУ лічыць, што ён уваходзіў у расійскую агентурную сетку.

Для легалізацыі адкатаў удзельнікі схемы адкрылі бэк-офіс. Офіс знаходзіўся ў цэнтры Кіева ў памяшканнях, якія належаць сям'і Дзеркача. Падчас вобшукаў там следчыя знайшлі сувеніры з лагатыпам ФСО, фатаграфіі са следчых дзеянняў апублікавала НАБУ.

На апублікаваных НАБУ запісах размоў фігуранты схемы некалькі разоў узгадваюць «Маскву». На адным з запісаў мужчына па мянушцы «Рэшык» (адказваў за бухгалтэрыю ў бэк-офісе, піша 24tv) кажа: «Двушка пайшла. Будзе ў Маскве праз два тыдні». У яшчэ адной размове «Рэшык» і «Шугар» (верагодна, Аляксандр Цукерман або яго брат Міхаіл) абмяркоўваюць, як некаму «Алексу» занеслі 10 тысяч еўра ў Маскве.

Каментары14

  • 22см
    14.11.2025
    Які такі расійскі след? Два галоўных фігуранты (Міндзіч і Цукерман) уцяклі з грашыма на радзіму да Ізраілю (хто бы мог падумаць). Міндзіч сябра патужнава прэзідэнта. Міністр абароны Умераў уцёк з краіны і ў Катары "дамаўляецца пра павярненне выкрадзеных украінскіх дзяцей"(пры чым тут Катар?). Усё гэта стаўленікі Зяленскага, а не Пуціна, яго найблізшае атачэнне і сябры...
  • бабруйчанін
    14.11.2025
    Міндіч Цукерман..... Раднянскі Рабіновіч ..." інтэрнацыяналісты" але хаваюцца у Ізраілі збег абставін выпадак
    100 год таму падобнае было
    След рф" ??Самае простае адсутнасць людзкасці прыстойнасці спісаць на " проіскі ворагаў" .Сумленне??.?.?? Там х..ряшчык расце..
  • чытач
    14.11.2025
    А што увогуле вядома пра эксплуатацыю савецкіх АЭС ва ўмовах, калі Украіна апынулася адрэзанай ад савецкіх атамных кластараў(ГРЭС, газацэнтрыфужныя электрахімічныя заводы, прадпрыемствы па здабычы урана, распрацоўцы рэактараў, надкрытычных цэнтрыфуг, твэлаў) ?

    Памерлы праціўнік будаўніцтва АЭС у Беларусі Юры Варонежцаў не меў ілюзій наконт залежнасці па паліву ад РОСАТАМА. Меў 2 аўтарскія пасведчанні датычна дэтэктараў гама-выпраменьвання і працаваў апошнія гады у Гомельскім Інстытуце металпалімерных сістэм. Там займаліся падшыпнікамі, сярод іншага, якія мелі, мабыць, меншы каэфіцыент трэння качэння, у параўнанні са звычайнымі. У якое "изделие" патрэбен металпалімерны падшыпнік?

    Расліне патрэбна глеба, нават калі гэтая расліна - карупцыя.

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць