Свет2121

Спявачка Ларыса Доліна расказала, што нават пазычала грошы, каб аддаць іх махлярам. Усяго з яе выцягнулі каля 4 мільёнаў даляраў

Вядомая расійская спявачка Ларыса Доліна 19 лістапада расказала ў судзе падрабязнасці таго, як стала ахвярай буйной махлярскай схемы. У суд яна прыбыла ў суправаджэнні байцоў спецназа, бо раней атрымлівала пагрозы, піша «Коммерсант».

Ларыса Доліна. Фота: «РИА-Новости»

Спявачка паведаміла, што махляры, выдаючы сябе за супрацоўнікаў ФСБ і Расфінманіторынгу, пераканалі яе, што на яе грошы і нерухомасць палююць «злачынцы». Яны ўвялі яе ў зман, прымусіўшы перавесці ўсе ашчаджэнні на «бяспечныя рахункі», пазычыць дадатковыя сумы і нават прадаць сваю кватэру. Доліна была ўпэўненая, што гэта частка «спецаперацыі» пад кантролем спецслужбаў, і не гаварыла пра гэта нават блізкім — махляры забаранілі.

Грошы ад продажу кватэры яна перадала зламыснікам — частку наяўнымі, частку праз банкаўскія пераводы. Значныя сумы яна перадавала Анжэле Цырульнікавай — адной з абвінавачаных — асабіста і праз памочніка, выкарыстоўваючы загадзя дамоўленыя «паролі».

Следства ўстанавіла, што махлярская група загадзя падрыхтавалася: знайшла людзей для афармлення картак, абналiчвання сродкаў і стварэння крыптакашалькоў, куды і ішлі грошы.

У выніку Доліна страціла 175 мільёнаў рублёў (каля 2,16 мільёна даляраў) і кватэру коштам 138 мільёнаў рублёў (каля 1,7 мільёна даляраў), якую ёй пазней вярнулі праз суд.

Пасля слуханняў спявачка не стала размаўляць з журналістамі і пакінула будынак праз службовы ўваход.

Ларыса Доліна, як і большасць іншых расійскіх эстрадных зорак, з'яўляецца актыўнай прыхільніцай расійскай улады і неаднаразова словам і справай выступала ў падтрымку развязанай Расіяй вайны ва Украіне. 

Каментары21

  • feafania
    19.11.2025
    Вы забылі сказаць, што ахвярай у гэтай гісторыі стала ня Доліна, якая дабравахвотна сплаціла грошы махлярам, а ні ў чым не павінная пакупніца яе кватэры, якая афіцыйна выплаціла Долінай кошт кватэры, і па рашэньню "суда" (такі самы суд, як і ў нас) засталаса і без грошай, і без кватэры. Доліна абрабавала чалавека, а выстаўляе сябе ахвярай. І прадавала свае кватэры яна дзеля дачкі за мяжой, а ўлезла ў махлярства праз санкцыі і немажлівасьць наўпрост перавесьці грошы, вось і вырашыла скарыстацца крыптакашальком. Раскажыце лепей пра сапраўдны бок гэтай гісторыі, а не пра яе трызьненьні для народца.
  • Стары чытач
    19.11.2025
    Наша Ніва не была б Нашай Нівай, калі б не пісала пра жыццё расейскіх зорак. А то яшчэ беларусы ад руссокго мира адвыкнуць.
  • Тоже не молод
    19.11.2025
    Стары чытач, НН, по просьбе читателей покопайтесь в грязном белье польских зорак. Тем более, что опыт подобной деятельности в отношении российских знаменитостей у вас есть. Порадуйте пропольского читателя.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць