Грамадства1111

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны

Юны блогер Міхаіл Драгун з Гродна скардзіцца, што не можа аддаць прызы пераможцам сваіх розыгрышаў праз блакіроўку рахункаў сілавікамі. Але пры гэтым плануе ў хуткім часе зноў пачаць разыгрываць айфоны.

Нагадаем: папулярныя блогеры з Гродна 17‑гадовы Міхаіл Драгун і 37‑гадовая Яўгенія Тарасенка праводзілі розыгрышы, каб сабраць грошы для васьмігадовага Вані Сцяцэнкі, у якога цяжкая генетычная хвароба — міядыстрафія Дзюшэна. Неабходны хлопцу ўкол каштуе $2,9 мільёна. Пара абяцала, што на прызы ўдзельнікам патраціць невялікую суму, а большую частку грошай аддасць на лячэнне Вані.

Сабраць Міхаіл і Яўгенія здолелі 1,5 мільёна рублёў. Але маме хворага дзіцяці яны перадалі толькі 200 тысяч рублёў. Яшчэ 315 тысяч рублёў выдаткавалі на прызы для ўдзельнікаў стрыму. Астатняе, як сцвярджаюць сілавікі, пусцілі на шыкоўнае жыццё.

Пра затрыманне пары сілавікі паведамілі ў пачатку лістапада, але праз 72 гадзіны блогераў адпусцілі дамоў. У сваім тэлеграм-канале Міхаіл расказаў, што яго абвінавачваюць па двух артыкулах (якіх канкрэтна, ён не называе). Але дадаў:

«З адным артыкулам я згодны і прызнаю віну, за гэты артыкул даюць штраф. З другім, што я лям сабе прысвоіў — х*й там».

У інстаграме блогер па-філасофску кажа: «Калі маю віну дакажуць, значыць, так і трэба, значыць я такі дрэнны. На сёння я ў ролі падазраванага — нават не абвінавачанага».

Нехта з падпісчыкаў спытаў, ці не адчувае Міхаіл сораму. Той адказаў, што не, бо не лічыць, што зрабіў нешта звышкрымінальнае: «Я быў арганізатарам усёй гэтай тэмы. То-бок камусьці айфон, камусьці машыну, камусьці кэш… Ну і Вані нешта даставалася».

Міхаіл прызнае, што не ўсе пераможцы атрымалі свае прызы (гаворка ідзе пра айфоны, машыны і грошы) — але сцвярджае, што не можа іх уручыць людзям выключна праз тое, што сілавікі заблакіравалі яго рахункі і забралі некаторыя рэчы.

— Айфошы (так блогер называе айфоны — НН) былі набытыя, але я проста іх не паспеў даслаць тым ранкам. Крыўдна, што ў Яўгеніі былі тры айфошы, якія нават не мае. Я хачу, каб усім усё аддалі. Забірайце ўсё, што засталася звыш, але вярніце ўсё пераможцам.

Тым не менш блогер хоча працягваць праводзіць розыгрышы. І ўпэўнены, што людзі стануць удзельнічаць, нават калі гаворка не ідзе пра нейкую дабрачыннасць. Стаўкі плануе тыя ж — па 10 рублёў за нумарок.

Пакрысе дзейнічаць Міхаіл ужо пачаў — якраз цяпер ён збірае спонсараў для розыгрышу (гарантуе кожнаму забяспечыць па 15 тысяч падпісчыкаў).

Сярод сваіх падпісчыкаў, хто адрэагуе на рэкламную сторыс, блогер абяцае разыграць два айфоны і ці то 5 тысяч, ці то 10 тысяч рублёў. Кажа, проста адчувае патрэбу парадаваць сваю аўдыторыю.

Каментары11

  • Сильно борзый
    21.11.2025
    Ну сто процентов поделился с ментами. Или одни задержали, а потом выяснилось, что его крышуют менты повыше
  • Маск
    21.11.2025
    Так, там нехта яго крые, інакш даўно б сядзеў. Масковія - крымінальная дзяржава, і нас у гэта ўцягвае.
  • 3w2
    21.11.2025
    Сначала пусть лицензию получит на организацию азартных игр! Му...к

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію62

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць