И обязательно с чувством юмора! А то много лишней работы будет в модерации.
Мх
22.11.2025
Навошта на "Бастыёне беларушчыны" перакладаць з беларускай мовы на расейскую? На маю думку, расейскую версію сайта трэба паступова згортваць як непатрэбную. Ну, шчыра кажучы і патрабаванні ў вас: "філалагічная адукацыя".
ЎЎЎ
22.11.2025
Мх, ну як навошта, каб розныя члены КР і іншыя падобныя новыя актывісты маглі зразумець, бо з беларускай мовай у іх надта цяжкае, затое з расейскай усё добра. Яна для іх родная, таму яе так бароняць, у тым ліку бабарыканцы.
Імя
22.11.2025
Мх, а куда ж мы без рассіі?!
Найперш не галасі!
22.11.2025
Мх, цалкам слушнае патрабаванне. Напрыклад, ў вашым каментары тры сказы і тры памылкі: адна арфаграфічная і дзьве памылкі пунктуацыі. Калі чалавек не разумее тэксту, ня мае яснасці дзе паставіць двукроп'е, а дзе працяжнік, не разумее дзьве тут граматычныя асновы ці адна, то ані карэктарам, ані рэдактарам ён быць не можа. Яшчэ, мабыць, спадзяюцца, што "філалагічная адукацыя" мае звычку шмат чытаць і таму не заблудзіць ў віхуры рэплік, сказаў, абзацаў, тэкстаў і твораў. )
Ы
22.11.2025
Мх, куку! вы магчыма праспалі, але на двары канец 2025 года і большасць беларусаў балбочуць па-расейску. Так, гэта вельмі непрыемная сітуацыя для беларускай культуры і нацыянальнага падмурка, але гэта ўжо здзейснены факт. Магчыма не для вас, бо жывеце ў свеце ілюзій, дзе скочуць розавыя выключна беларускамоўныя поні, але твар Беларусі за апошнія 50 гадоў моцна змяніўся. І абсалютна нармальна, каб выданне публікавала тэксты на дзьвюх мовах.
Толстоевский
22.11.2025
Імя, вы точно никуда! Кто же тогда постоянно будет ныть: "чаму не на мове?"
.
23.11.2025
А якая арфаграфічная памылка? У Вас перад "дзе" і пасля "разумее" таксама косак не хапае ;)
Найперш не галасі!
23.11.2025
., 1) Бастыён Беларушчыны. Для беларусаў гэта ўжо ўласнае імя, як НН, Наша Ніва. 2) Пасля дзе ня трэба коска, бо тут адзін складовы дзеяслоўны выказнік "мае дзе паставіць". 3) Пасля разумее ня трэба коска, бо тут адзін складовы іменны выказнік "разумее дзьве тут асновы". Але трэці пункт ўжо ў катэгорыі "аўтарская пунктуацыя". Можна напісаць крыху іначай і было бы дзьве граматычныя асновы: ён разумее, што тут ёсць дзьве асновы.
Жора
23.11.2025
Ы, беларуская мова была адзінай дзяржаўнай усяго трыццаць год таму. Пасля быў Лукашэнка.. і болей нічога ў моўным плане значнага. Вы, фактычна, замацоўваеце ягоны рэферэндум 1995 года. Лукашэнка перамог у вас саміх - зрабіў русіфікацыю самападтрымліваючайся.
Мх
23.11.2025
Ы, Дык калі сітуацыя дрэнная, яе і выпраўляць не трэба? Нават пачынаць? Хай само неяк ідзе?
Найперш не галасі!
23.11.2025
Жора, "самападтрымліваючайся" сітуацыя становіцца ад падзелу соцыуму паводле моўных маркераў. Ганаровую самаізаляцыю у стылі "дэмакратыя можа быць толькі па-беларуску" ўжо праходзілі на пачатку 90-х. У выніку ў дзяржаве ня маем ані дэмакратыі, ані мовы, ды і сама дзяржава ледзь ліпіць. Атамізацыя грамадства сёння нам катастрафічна небяспечная.
Артур Гайко
22.11.2025
Гатовы працаваць бясплатна за ідэю. Багаты вопыт працы на дэмакратычныя структуры і праэкты. Адказны, руплівы, працавіты. Рэкамендацыі Інфапоінта, філёляга Дудкіна, фатографа Мішчука і гісторыка Гарбачова-Макавеева. Дадаткова магу праводзіць кастынгі і творчыя сустрэчы з чытачамі. Возьмеце?
Моўны патруль
22.11.2025
Артур Гайко, як будзе пісьменна: з Беларуссю ці з Беларусьсю? Мінск ці Менск? Літва ці Летува?
Галоўнае - гэта
23.11.2025
Артур Гайко, "... рэкамэндацыі Дудкіна..." :-)
Андрусь
22.11.2025
Нарэшце! Калі б не функцыі перакладчыка на расійскую, сам бы папрасіўся.
Вока
22.11.2025
На хартиі усе "белорусы" шпарят па рускі, а чего стесняться.
Санта Бэрримор
22.11.2025
Неужто анна бонд увольняется и перестает про себя писать?
Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў
Напрыклад, ў вашым каментары тры сказы і тры памылкі: адна арфаграфічная і дзьве памылкі пунктуацыі.
Калі чалавек не разумее тэксту, ня мае яснасці дзе паставіць двукроп'е, а дзе працяжнік, не разумее дзьве тут граматычныя асновы ці адна, то ані карэктарам, ані рэдактарам ён быць не можа.
Яшчэ, мабыць, спадзяюцца, што "філалагічная адукацыя" мае звычку шмат чытаць і таму не заблудзіць ў віхуры рэплік, сказаў, абзацаў, тэкстаў і твораў.
)
У Вас перад "дзе" і пасля "разумее" таксама косак не хапае ;)
1) Бастыён Беларушчыны. Для беларусаў гэта ўжо ўласнае імя, як НН, Наша Ніва.
2) Пасля дзе ня трэба коска, бо тут адзін складовы дзеяслоўны выказнік "мае дзе паставіць".
3) Пасля разумее ня трэба коска, бо тут адзін складовы іменны выказнік "разумее дзьве тут асновы".
Але трэці пункт ўжо ў катэгорыі "аўтарская пунктуацыя".
Можна напісаць крыху іначай і было бы дзьве граматычныя асновы: ён разумее, што тут ёсць дзьве асновы.
Ганаровую самаізаляцыю у стылі "дэмакратыя можа быць толькі па-беларуску" ўжо праходзілі на пачатку 90-х. У выніку ў дзяржаве ня маем ані дэмакратыі, ані мовы, ды і сама дзяржава ледзь ліпіць.
Атамізацыя грамадства сёння нам катастрафічна небяспечная.
Возьмеце?
))