Ад рэдакцыі3131

Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў

Увага: вакансія толькі для людзей з філалагічнай адукацыяй. Праца на поўную загрузку, спалучаць з працай на іншыя СМІ нельга. 

Будынак, у якім «Наша Ніва» месцілася ў 1907—1911 гадах. Фота: Наша Ніва

Працоўныя задачы камбінаваныя: гэта і карэктура беларускай версіі выдання, і пераклад з беларускай на расейскую мову, і мадэрацыя каментаў на сайце. Усё гэта робіцца адначасова, таму вакансія пасуе тым, хто здатны хутка пераключацца з адной задачы на іншую.

Спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ нельга. Загрузка будзе поўная, на частку стаўкі працаваць няможна. Праца пазменная (часам у першую палову дня, часам у другую).

Галоўнае — хуткадзейнасць, выдатнае веданне беларускай і расейскай моваў і працаздольнасць. Журналісцкая адукацыя не абавязковая, але філалагічная — абавязковая.

На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. У якой краіне вы жывяце — няважна, работа анлайн. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Выдатны калектыў, у якім лёгка расці і развівацца.

Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць, на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Каментары31

  • Мх
    22.11.2025
    Навошта на "Бастыёне беларушчыны" перакладаць з беларускай мовы на расейскую? На маю думку, расейскую версію сайта трэба паступова згортваць як непатрэбную. Ну, шчыра кажучы і патрабаванні ў вас: "філалагічная адукацыя".
  • ЎЎЎ
    22.11.2025
    Мх, ну як навошта, каб розныя члены КР і іншыя падобныя новыя актывісты маглі зразумець, бо з беларускай мовай у іх надта цяжкае, затое з расейскай усё добра. Яна для іх родная, таму яе так бароняць, у тым ліку бабарыканцы.
  • Імя
    22.11.2025
    Мх, а куда ж мы без рассіі?!

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць