Навука і тэхналогіі1919

Твітар пачаў паказваць краіны паходжання акаўнтаў. Расказваем, ці гэта небяспечна і як схаваць сваю краіну

У твітары сталі паказваць, з якой лакацыі, меркавана, вядуцца тыя ці іншыя акаўнты. Гэта стала дрэннай навіной для актывістаў з аўтарытарных краін, якія стараюцца не свяціць сваё рэальнае месцазнаходжанне. Але насамрэч даволі лёгка амаль схаваць, адкуль ты вядзеш акаўнт — тлумачым як.

Уладальнік X Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Як працуе гэтая функцыя і ці яна небяспечная?

21 лістапада на платформе X з'явілася новая функцыя — калі націснуць на дату далучэння да платформы, то ў меню будзе відаць не толькі агульная інфармацыя, але і краіна паходжання акаўнта, і кліент, праз які карыстальнік яго вядзе. Выглядае гэта так:

Сюды трэба націснуць, каб паказалася меню (у чырвонай рамцы)
Вось якая інфармацыя паказваецца — акрамя публічных звестак, яшчэ і тое, дзе базуецца акаўнт і праз што яго вядуць (БелТА вядзе яго праз сайт)

Першы і найбольшы скандал пасля ўзнік з акаўнтамі, якія падтрымлівалі Дональда Трампа. Напрыклад, высветлілася, што адзін з буйных каналаў MAGA-тэматыкі (больш за 400 тысяч падпісчыкаў) вядуць з Усходняй Еўропы, фан-акаўнт дачкі Трампа Ivanka News з мільёнам падпісантаў — з Нігерыі, а адзін з каналаў Trump Fan Army (500+ тысяч) — з Індыі.

Актывісты з аўтарытарных краін выказалі занепакоенасць, некаторыя нават называюць гэта прымусовым раскрыццём даных і перажываюць за сваю бяспеку. Некаторыя людзі таксама мяркуюць, што твітар будзе раскрываць даныя іхніх падарожжаў і засвеціць перамяшчэнні. Адміністрацыя платформы кажа, што падставаў для трывогі няма — маўляў, усе рызыкі ўлічаныя.

Яшчэ адна праблема ў тым, што калі ты выкарыстоўваеш VPN, то лакацыя будзе недакладнай. Праўда, твітар усё роўна будзе паказваць, з маркета якой краіны вы спампавалі праграму. І гэта дадатковая рызыка раскрыцця вашага рэальнага месцазнаходжання.

Напрыклад, так выглядае канал папулярнай расійскай блогеркі «полин, переведи?» (@vs_polia). Яна сядзіць праз ВПН, таму яе акаўнт «базуецца» ў Нідэрландах. Але бачна, што яна сядзіць праз кліент з расійскага App Store, праз што нескладана вылічыць, што яна з Расіі.

Так выглядае акаўнт блогеркі @vs_polia

Насамрэч, да канца незразумела, ці дапаможа гэта пазбягаць распаўсюду дэзынфармацыі. Большая частка такіх акаўнтаў не блакуецца. А папулярнасці яны часцяком дасягаюць колькасцю каментароў, а не якасцю. Прынамсі пра нейкія магчымыя меры супраць такіх акаўнтаў не паведамлялася.

Як схаваць краіну паходжання акаўнта ў твітары?

Але ёсць налада, якая дазваляе зрабіць ваша месцазнаходжанне больш абстрактным. Каб яе ўключыць, трэба ўвайсці ў настройкі праз браўзер на камп'ютары або смартфоне ці абноўленую праграму для смартфонаў.

Меню настроек у твітары

Там выберыце пункт Privacy and safety. Адкрыецца гэты пункт меню.

Верхняя частка меню Privacy and safety

Там націсніце пункт About your account. Адкрыецца новае меню.

Меню About your account

Далей варта выбраць Use Region/Continent. Пасля гэтага звесткі пра лакалізацыю будуць больш агульнымі. Вось, напрыклад, як выглядае акаўнт, які вядзецца з Польшчы, пасля ўключэння налады:

Акаўнт X з уключанай наладай Use Region/Continent

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • O ruskich onucach
    28.11.2025
    У краінах, якія Расія атакуе арміяй трояў, гэта якраз выдатная справа.
  • .
    28.11.2025
    Сацсеткі назапасілі шмат персанальнай інфармацыі. І працягваюць назапашваць. Невядома, дзе і як яшчэ гэта вылезе.

    На сумленне сучасных тэхнафеадалаў няма сэнсу спадзявацца. Прыватнасць - гэта адно з сучасных праў чалавека, а прыхільнікі скрэпна-лапідарных каштоўнасцей лічаць усе правы ліберальнай бздурай.
  • Тэхнамагнат
    28.11.2025
    Калі вы вядзеце тві зь Беларусі, дык улічвайце, што нават з такімі наладамі рахунак будзе пазначаны Non-EU Europe. Гэта ня самая моцная ананімізацыя, шчыра кажучы, бо такіх краінаў усяго 3

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй2

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць