Свет3636

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа выступіў з праграмнай прамовай на 62‑й Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. У адрозненне ад мінулагодняй прамовы на гэтым жа самым мерапрыемстве віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса, яна была вытрыманая ў больш спакойным і паважлівым у дачыненні да еўрапейцаў тоне, а таму і была ўспрынятая нашмат лепш. Выступ Рубіа некалькі разоў выклікаў апладысменты. Прыводзім тэкст гэтай прамовы з невялікімі скарачэннямі.

Марка Рубіа выступае на 62‑й Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы 14 лютага 2026 года. Фота: AP Photo/Alex Brandon, Pool

Мы сабраліся сёння як члены гістарычнага альянсу, які захаваў і змяніў свет.

Калі ў 1963‑м упершыню прайшла гэтая канферэнцыя, гэта адбылося ў падзеленай краіне, фактычна ўвесь кантынент быў падзелены. Лінія паміж камунізмам і свабодай праходзіла праз сэрца Германіі.

Камунізм тады быў на маршы. На валаску трымаліся тысячы гадоў заходняй цывілізацыі. І перамога была далёка не відавочнай. Але намі рухалі агульныя мэты. Мы былі аб'яднаныя не толькі тым, супраць чаго мы змагаліся. Мы былі аб'яднаныя тым, за што мы змагаліся. І разам — Еўропа і Амерыка — узялі верх.

Кантынент быў адноўлены, а нашы людзі квітнелі. А калі заходні і ўсходні блокі аб'ядналіся, цывілізацыя зноў стала цэлай. Тая злапомная сцяна была разбураная, а разам з ёй і імперыя зла.

Але эйфарыя ад гэтага трыумфу прывяла нас да небяспечнага падману, што мы ўступілі ў «канец гісторыі», што кожная нацыя цяпер будзе ліберальнай дэмакратыяй, што адныя толькі гандлёвыя сувязі заменяць дзяржаўнасць. Што сусветны парадак, заснаваны на правілах — зацёрты на сёння тэрмін — заменіць нацыянальныя інтарэсы. І што мы будзем жыць у свеце без межаў, дзе кожны будзе грамадзянінам свету.

Гэта была дурная ідэя, якая ігнаравала як чалавечую прыроду, так і ўрокі пяці тысяч гадоў гісторыі. І яна дорага нам каштавала.

У гэтым змане мы прымалі дагматычнае бачанне свабоднага і бесперашкоднага гандлю нават тады, калі некаторыя нацыі абаранялі свае эканомікі і субсідавалі свае кампаніі, каб сістэматычна падрываць нашы, закрываючы нашы заводы, што прывяло да дэіндустрыялізацыі вялікай часткі нашых грамадстваў […] і перадачы кантролю над крытычнымі ланцужкамі паставак нашым праціўнікам.

Мы ўсё больш перадавалі наш суверэнітэт міжнародным арганізацыям, многія інвеставалі ў дабрабыт на шкоду здольнасці абараніць сябе, у той час як іншыя краіны інвеставалі ў хуткае вайсковае разгортванне і не саромеліся ўжываць грубую сілу, пераследуючы ўласныя інтарэсы.

Ва ўгоду «культу клімату» мы падвергнулі сябе энергетычнай палітыцы, якая абядняла нашых людзей, у той час як нашы канкурэнты эксплуатавалі нафту, вугаль і прыродны газ не толькі каб узмацніць свае эканомікі, але і каб выкарыстоўваць гэта супраць нас.

А ў пагоні за «светам без межаў» мы адкрылі дзверы беспрэцэдэнтнай масавай міграцыі, якая пагражае згуртаванасці нашых грамадстваў, пераемнасці культуры і будучыні нашых народаў.

Мы зрабілі гэтыя памылкі разам. І цяпер разам мы абавязаныя прызнаць гэтыя факты, каб рухацца далей. […]

І хоць мы гатовыя пры неабходнасці зрабіць гэта самастойна, мы аддаем перавагу і спадзяемся зрабіць гэта разам з вамі, нашымі сябрамі тут, у Еўропе.

Еўропа і ЗША належаць адзінаму цэламу. […] Мы звязаныя адзін з адным найглыбейшымі сувязямі, якія толькі могуць быць паміж нацыямі, замацаванымі стагоддзямі агульнай гісторыі, хрысціянскай верай, культурай, спадчынай, мовай і ахвярамі продкаў.

Таму мы, амерыканцы, часам можам быць прамымі і крыху настойлівымі ў нашых парадах. […] Прычына ў тым, што нам не ўсё роўна. Мы глыбока перажываем за вашу і нашу будучыню.

І калі мы не згаджаемся, гэтыя рознагалоссі сыходзяць з глыбокага пачуцця занепакоенасці за Еўропу, якая нас звязвае — духоўна і культурна.

Мы хочам, каб Еўропа была моцнай. Мы верым, што Еўропа павінна выжыць, таму што дзве вялікія вайны мінулага стагоддзя служаць нам пастаянным напамінам, што ўрэшце наш лёс заўсёды будзе непарыўна пераплецены з вашым.

Нацыянальная бяспека — гэта не зусім серыя тэхнічных пытанняў «колькі мы трацім на абарону, дзе і што мы разгортваем?» Гэта важныя пытанні. Але не фундаментальныя.

Фундаментальнае пытанне — што менавіта мы абараняем. Таму што войскі не змагаюцца за абстракцыі. Яны змагаюцца за людзей, за нацыі, за лад жыцця. І мы абараняем вялікую цывілізацыю, упэўненую ў сваёй будучыні, якая заўсёды будзе гаспадыняй сваёй эканомікі і палітычнага лёсу.

Насенне свабоды, якая змяніла свет, было закладзена тут, у Еўропе. Тут свету было дадзенае вяршэнства закона. Універсітэты. Навуковая рэвалюцыя.

На гэтым кантыненце нарадзіліся геніі Моцарт і Бетховен, Дантэ і Шэкспір, Мікеланджэла і да Вінчы, «Бітлз» і «Ролінг Стоўнз». Гэта месца, дзе столі Сіксцінскай капэлы і шпілі Кёльнскага сабора сведчаць не толькі пра веліч нашага мінулага, але і зацьмяваюць цуды, якія чакаюць нас у будучыні.

Дэіндустрыялізацыя не была непазбежнай, гэта быў свядомы палітычны выбар: дзесяцігоддзі, якія пазбавілі нацыі свайго багацця, вытворчых магутнасцяў і незалежнасці. Страта ланцужкоў паставак была глупствам. Дурная добраахвотная трансфармацыя нашых эканомік, якая паставіла нас у залежнасць ад іншых і небяспечную ўразлівасць падчас крызісаў.

Масавая міграцыя — не маргінальная занепакоенасць, якая не мае наступстваў. Яна была і застаецца крызісам, які відазмяняе і дэстабілізуе заходнія грамадствы.

Кантроль над тым, каго і колькі мы ўпускаем — гэта не праява ксенафобіі. Гэта не нянавісць. Гэта фундаментальны акт нацыянальнага суверэнітэту. А няздольнасць гэта зрабіць — гэта не толькі адрачэнне ад аднаго з базавых абавязкаў перад нашымі людзьмі. Гэта неадкладная пагроза ўладкаванню нашых грамадстваў і цывілізацыі.

І, нарэшце, мы не можам больш ставіць так званы «сусветны парадак» вышэй за інтарэсы нашых людзей і нацый.

Нам не трэба сыходзіць з сістэмы міжнароднага супрацоўніцтва, аўтарамі якой мы з’яўляемся. І не трэба расфарміроўваць глабальныя інстытуцыі старога сусветнага парадку, якія мы разам будавалі. Але гэта павінна быць рэфармавана і перабудавана.

Напрыклад, ААН не адыграла фактычна ніякай ролі ў самых важных пытаннях. Яна не змагла ўрэгуляваць вайну ў Газе. Яна не ўрэгулявала вайну ва Украіне. Спатрэбілася амерыканскае лідарства проста каб пасадзіць абодва бакі за стол у пошуку міру, які ўсё яшчэ выслізгвае. ААН была бяссільная ў стрымліванні ядзернай праграмы радыкальных шыіцкіх клірыкаў у Іране. ААН не змагла ліквідаваць пагрозу нашай бяспецы ад наркатэрарыста-дыктатара ў Венесуэле.

У ідэальным свеце гэтыя пытанні вырашаліся б дыпламатычна, але мы не жывём у ідэальным свеце. І мы не можам дазволіць тым, хто адкрыта пагражае нашым грамадзянам і глабальнай стабільнасці, прыкрывацца абстракцыямі міжнароднага права, якія яны самі пастаянна парушаюць. […]

Мы не хочам, каб нашы саюзнікі былі слабымі, таму што гэта робіць нас слабымі. Мы хочам саюзнікаў, якія могуць сябе абараніць, каб ніводзін праціўнік не спрабаваў выпрабаваць нашу калектыўную сілу.

У нас у Амерыцы няма інтарэсу быць ветлівымі і прыстойнымі ахоўнікамі заходняга заняпаду.

Мы хочам, каб нашы альянсы не былі паралізаваныя страхамі — страхамі змены клімату, вайны, тэхналогій. Адзіны наш страх — страх сораму, калі нашы нацыі не будуць гордымі, моцнымі і багатымі для нашых дзяцей.

[Мы хочам] альянсаў, гатовых абараняць нашых людзей, ахоўваць нашы інтарэсы і свабоду дзеянняў, якія дазволяць нам пісаць свой лёс, а не лёс глабальнай дзяржавы з тонамі грахоў папярэдніх пакаленняў.

Альянсаў, якія не будуць ветліва рабіць выгляд, што наш лад жыцця — толькі адзін з многіх, і пытацца дазволу перад тым, як дзейнічаць.

Так што ў часы загалоўкаў, якія прадвяшчаюць канец Трансатлантычнай эпохі, няхай усім будзе ясна, што гэта НЕ наша мэта і НЕ наша жаданне. Для нас, амерыканцаў, домам можа быць Заходняе паўшар’е, але мы заўсёды будзем дзецьмі Еўропы.

Наша гісторыя пачалася з італьянскага даследчыка, чыё падарожжа да вялікага невядомага, каб адкрыць Новы Свет, прынесла хрысціянства ў Амерыку і стала легендай, што вызначала ўяўленне піянераў нашай нацыі.

Нашы першыя паселішчы былі пабудаваныя англійскімі перасяленцамі, якім мы абавязаныя не толькі мовай, але і ўсёй нашай палітычнай і юрыдычнай сістэмай.

Нашы межы фармавалі ірландскія шатландцы — гэты горды загартаваны клан з пагоркаў Ольстэра, які даў нам Дэві Крокета, Марка Твена, Тэдзі Рузвельта, Ніла Армстранга.

Нашы вялікія землі Сярэдняга Захаду былі пабудаваныя нямецкімі фермерамі і рамеснікамі, якія ператварылі пустыя лугі ў глабальны сельскагаспадарчы цэнтр сілы. І, дарэчы, яны надзвычай паднялі якасць амерыканскага піва.

Наша пашырэнне ішло па слядах французскіх гандляроў футрам, чые імёны ўсё яшчэ ўпрыгожваюць назвы вуліц і гарадоў па ўсёй даліне Місісіпі.

Нашы коні, нашы ранча, нашы радэа — уся рамантыка каўбойскіх архетыпаў, якая стала сінонімам амерыканскага Захаду, была народжаная ў Іспаніі.

Наш самы вялікі і самы выдатны горад называўся Нью-Амстэрдам перад тым, як яго перайменавалі ў Нью-Ёрк.

А ў год, калі была заснаваная мая краіна, Ларэнца і Каталіна Джэрольдзі жылі ў горадзе Казале-Манферата каралеўства П'емонт і Сардзінія. А Хасэ і Мануэла Рэйна жылі ў іспанскай Севільі. Паняцця не маю, ці ведалі яны што-небудзь пра 13 калоній, якія атрымалі незалежнасць ад Брытанскай імперыі, але вось у чым я ўпэўнены: яны ніколі не маглі ўявіць, што праз 250 гадоў адзін з іх прамых нашчадкаў будзе выступаць тут у якасці галоўнага дыпламата нацыі спадкаемцаў. І вось я тут як напамін, што мая ўласная гісторыя і нашы гісторыі ды лёсы заўсёды будуць звязаныя.

Разам мы перабудавалі раздроблены кантынент пасля дзвюх сусветных войнаў. Калі мы зноў былі падзеленыя «жалезнай заслонай», свабодны Захад працягнуў зброю смелым дысідэнтам, якія змагаліся з тыраніяй на ўсходзе, каб перамагчы савецкі камунізм. Мы ваявалі адзін з адным, мірыліся, зноў ваявалі, зноў мірыліся. І паміралі плячо ў плячо на палях бітваў ад Капхёна да Кандагара.

І сёння я хачу выразна даць зразумець: Амерыка пракладае шлях да новага стагоддзя росквіту, і мы хочам рабіць гэта разам з вамі — нашымі каштоўнымі саюзнікамі і старымі сябрамі.

Мы павінны ганарыцца тым, чаго мы дасягнулі ў мінулым стагоддзі. Але цяпер мы павінны супрацьстаяць выклікам новага стагоддзя. Таму што ўчора — скончылася. Будучыня — непазбежная. І наш лёс чакае. Дзякуй.

Каментары36

  • Чудесно
    14.02.2026
    Прекрасная же речь. Но не в коня корм. Конь уже разложился, его не спасти.
  • Žvir
    14.02.2026
    Napyšliva, z pieratorkvanniami i ŭ duža zhuščanych farbach. Šmatsloŭna, i adnačasova pusta. U Amerycy takoje lubiać, chatnija haspadyni puścili ślazu, redneki raspravili plečy.

    AAN im zaminaje, ale AAN taki, jakim jaho i stvaryli, uzhadnili, i z vyhladam i rolaj jakoha pahadzilisia usie, i sami amery pieršyja siarod ich.

    Ułasna, nijakich prapanovaŭ, nijakich idejaŭ, nijakaj kankretyki. Chiba tolki tanalnaść vystupu pamianiałasia, i na tym usio, usio, što čujem užo ciaham hodu, jak Tramp zasieŭ u Bielym domie.

    Zakonnaść i susvietny ład sionnia zaminaje, jak bačym, nia tolki Rašy. Heta adzinaja vysnova z usiaho taho vystupu kubinskaha emihranta...
  • .
    14.02.2026
    Па сутнасці той жа трампізм, толькі ў больш мяккай абалонцы.

    "Памылкі":
    1. "Дэіндустрыялізацыя". Натуральны працэс, калі працоўная сіла ў краінах трэцяга свету больш танная.
    Змагацца з ёй, як змагацца з эканомікай.
    Ці вяртаеце вы індустрыялізацыю (Дэтройт і г.д.)? Калі не, то пра што размова?

    2. "Перадавалі суверэнітэт міжнародным арганізацыям."
    Няўжо ААН узурпіравала суверэнітэт ЗША? Пра што размова?

    3. "«Культ клімату» (энергетычная палітыка, якая абядняла нашых людзей)".
    Якраз адваротная энергетычная палітыка, на нафце, вуглі, газе, была памылкай і тупіком, вяла Еўропу да залежнасці ад Расеі.
    А пытанне мае яшчэ навуковы складнік (у якім трампісты выглядаюць падобна рускім - цемрашаламі) і стратэгічны складнік (каб не жыць у забруджаных гарадах, як РФ).
    І дарэчы, канкурэнт Кітай не хістаецца з канспіралогіяй па клімату і не шукае скрэпы ў нафце, а разумее перавагі экалагічных крыніц энергіі, паслядоўна развівае іх.

    4. "Міграцыя". Таксама натуральная з'ява. Калі ўмовы жыцця ў свеце не аднолькавыя, заўсёды будзе міграцыйны ціск. Як з вадой паміж сасудамі рознага ўзроўню.
    Уся гісторыя чалавецтва гэта гісторыя ў тым ліку перасялення народаў.
    Сама ЗША пабудавана як краіна мігрантаў. Ідэалогія "плавільнага катла". Так што калі гэта "памылка", то шукайце яе не "ў нас", а ў сябе, у самой базе вашай дзяржаўнасці.

    Мяркую, што ўсе 4 "памылкі" - не рэальныя, гэта 4 папулісцкіх штампа, якія добра кладуцца ў свядомасць часткі амерыканскіх выбаршчыкаў рэднекаў, мясцовай ваты.
    Пакуль вы будзеце гуляць у гэтыя скрэпныя гульні, рэальныя праблемы не будуць вырашацца. Згубіце час. А Кітай у той час дзейнічае прагматычна.

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць