Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall
-
30.11.2025"Калядная каза — гэта традыцыйны беларускі сімвал, які ўвасабляе урадлівасць, дастатак і весялосць."
Традыцыйны = дахрысціянскі = паганскі = дэманічны -
30.11.2025., яна не ведае такога слова беларушчына, бо як казаў дырэктар саўгаса: беларус - гэта рускі са знакам качыства. Паглядзіце, усе ягоныя фанаты такімі сябе лічаць. Не разумею аднаго, ну няхай стары вые па СССР, а вы, маладыя, якія шчэ сікаліся ці, нават, не нарадзіліся ў тыя часы, чаго вам скуголіць па тым саўку. Вялікая тэрыторыя, і жабрацтва, нічога нармалёвага не набыць, да нейкага міфічнага камунізму йшлі, не пабудаваўшы сацыялізму.
-
30.11.2025., паганскі nie raŭno дэманічны. U pahanski čas taksama isnavała niačystaja siła i suproćpastaŭlienni joj.
U pahanski čas Piarun haniaŭ čarciej, baroniačy śviet, tolki tak, až šum stajaŭ, i ciapier haniaje... A chto jamu zabaronić, i z jakoha baduna ?
To bok, nia treba lia-lia, tradycyjny nie aznačaje demaničny... -
30.11.2025., ага, логіка як ў анекдоце савецкага часу пра Васілія Іванавіча, Пецьку ды Анку, як Пецьку выправілі на курсы логікі:
- Анка, ты селядца ела?
- Ела.
- Ну і курва ты, Анка!
Традыцыйнае - значыць традыцыйнае.
А невукі, не разумеўшы сэнсу, спяшаюцца, як той Пецька, накінуць звыклае або выгоднае ім клішэ.
Вось таму для невукаў, маргіналаў або часткі неафітаў беларуская культура то рэлігійна хрысціянская, то дахрысіянская, то рэлігійна паганская, то калхозная, то нацыяналістычная.
І пакуль кожны выдумляе як яму тут скубануць і ўзвысіцца "Беларуская культура плача ціхенька ў кутку" (с) Вядзьмак Лысагорскі меншы. -
30.11.2025., і на якой падставе вы паставілі знак тоеснасці паміж паганставам (да хрысціянствам) і дэманічнасцю? Па такой логіцы ўсё чалавецтва да з'яўлення хрысціянства пакланялася злу і антыгуманным наратывам. Але гэта абсурд і маніпуляцыя паняццямі!
-
30.11.2025., дзед мароз=санта клаус=сьвяты мiкалай=зюзя=дэман!))
-
30.11.2025Вельмі добры артыкул, практычна гатовая глава навуковай дысертацыі. Але яе будзе чытаць тупая Бондарава з кампаніяй і што ж яна ўбачыць? У цэнтры наша родная каза, як сімвал беларускіх каляд, а вакол маса прыкладаў з д'ябальшчынай. І яна лішні раз пераканаецца, што яна права.
Нельга быць такімі разумнымі, сумленнымі, інтэлігентнымі (кажу без сарказму). Зараз вы не навукоуцы, вы, перш за усё, прапагандысты. -
30.11.2025н.н. бароніць гэтую амёбу 🫵
-
30.11.2025Бондарава вучылася ў педінстытуце на настаўніцу беларускай мовы. І не ведае калядных традыцый Беларусі.
Педінстытут не дапрацоўвае. Трэба тэрмінова да Новага года правесці дадатковыя лекцыі для студэнтаў усіх курсаў па культуралогіі беларускіх традыцыйных калядных святаў, ці правесці калядныя вячоркі.
У іншых інстытутах таксама. А то павырастаюць настаўнікі, інжынеры, айцішнікі, якія ведаюць толькі карты Таро і нейкія сатанінскія кнігі, і не ведаюць традыцыі ўласнай краіны. -
30.11.2025Дзякуй Дана Молу за святочнае афармленне ў беларускім стылі.
-
30.11.2025Не ўбачылі маскоўскага крамля з чырвонай зоркай - вось і увесь сатанізм-дэманізм.
-
30.11.2025Намасце,
+1.
Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім
Нягледзячы на няспынныя спробы прарасійскіх сіл выкрасліць перыяд ВКЛ з беларускага наратыву, менавіта яго лічыць пачаткам беларускай дзяржаўнасці найбольшая доля беларусаў. І чым маладзейшае пакаленне, тым гэта адбываецца найчасцей. Перыяд Расійскай Імперыі пачаткам беларускай дзяржаўнасці не лічыць амаль ніхто.
-NN
" без ідэнтычнасьці-няма супраціву"(с) 🤍❤🤍 -
30.11.2025яна яшчэ ў Мінску?
-
30.11.2025так, получается, Дана теперь не зашквар?
-
30.11.2025[Рэд. выдалена]
-
30.11.2025235 гадоу́ мінула ад падзелау́ .
Літвіны у́жо ня бачаць розьніцы паміж чорным і белым , воляй і рабствам , сьветам і цемрай -
30.11.2025Сучасныя белорусскіе прафаны-фальсіфікатары народных традыцый знайшлі "арыгінальнае" рашэньне - на лабешнік "каляднай казы", сімвала жывёльнага сьвету, аналага жывёльнага(!) бога Вялеса, яны наляпілі Калядную "віфлеемскую" зорку - сімвал Сонца(!), фактычна земляробчага бога Ярылы, з нейкім незразумелым арнаментам, якога няма(!) ў кнізе М.С.Кацара "Беларускі арнамент"! Ды й наогул, зрабіць галоўным элементам, цэнтрам(!) мастацкай кампазіцыі сьвяточнага афамленьня да Калядных "СОНЕЧНЫХ" сьвятаў не сімвал Сонца "Калядную зорку", а галаву "каляднай казы" - гэта поўнае перакручваньне, извращение сутнасьці гэтага традыцыйнага тысячагадовага Народнага Сьвята. Але спадар Ф.Раўбіч не ўбачыў у гэтым "нічога такога", і, толькі каб заклейміць вядомую "даносчыцу", фактычна гэткае "рашэньне", абсурднае і нават вычварэнскае з пункту гледжаньня старажытнасакральнага сэнсу, падтрымаў.
І ў дапаўненьне - вось што напісана пра "образ козы" у артыкуле "Вікіпедыі" пра каляднае "Вождение козы": " Белорусы считали, что козу сотворил чёрт, и потому она внешне похожа на него. Украинцы также считали козу чёртовым твореньем, и что если её покропить освящённой водой, то она сразу же «пропадает» (подыхает); у коз короткие хвосты, т. к. дьявол, загоняя коз на пастбище, оборвал их (пол., укр.-карпат.)
В то же время коза (само животное, части его тела, мясо, молоко) выступает как оберег...". -
30.11.2025Valadzimir у каментарах шчыруе замест Бондаравай.
Можа нават прызнае сябе крыху больш адукаваным за сваю напарніцу. -
30.11.2025Valadzimir, можа меней расейскія вікіпэдыі чытаць трэба? Вы хоць адну народную калядную песьню пра казу слухалі ці чыталі нармальных дасьледчыкаў? "Дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза рогам, Там жыта стогам!" - гэтак сьпяваюць і на Ўкраіне. "У беларускай міфалогіі каза ўвасабляе сабою дабрабыт, плоднасць, урадлівасць і багацце. Але таксама сімвалізуе смерць і адраджэнне прыроды."
-
30.11.2025А чаму гэтая тунеядка ходзіць па гандлёвых цэнтрах у буднія дні?
Чаму яна дагэтуль не на ўліку? Куды глядзіць міліцыя? -
30.11.2025паганскі персанаж
Таму царквой аплявана, як і іншыя.
А так та справа гэта не такіх ўжо даўніх дзён як шмат каму здаецца.
Так ужо гістарычна склалася, што хрысціянства, што каталіцкае, што праваслаўнае вельмі працяглы час было верай палітычнай, важнай для князёў і толькі, потым стала верай "надта вумных" пісьменных.
А ў народзе да 19 стагодзя паганства жыло сабе. -
30.11.2025гэты каментар нібы мой муж пісаў
-
01.12.2025[Рэд. выдалена]
- Можете. Где у нас прокурор?
- В 6-ой палате, где раньше Наполеон был.