Грамадства2727

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall

У калядным афармленні сталічнага гандлёвага цэнтра даносчыца пабачыла сімволіку сатанізму.

У традыцыйнай беларускай каляднай масцы казы бондараўцы пабачылі дэманічнае аблічча Бафамета. Фота: тэлеграм-канал Бондаравай

Напярэдадні Каляд і Новага года сталічны гандлёвы цэнтр Dana Mall традыцыйна ператвараецца ў вялікую святочную прастору з разнастайнымі інсталяцыямі, напоўненымі знаёмымі персанажамі і сімволікай зімовых святаў. Гэты год не стаў выключэннем: у холе гандлёвага цэнтра адкрыўся маштабны калядны кірмаш.

У цэнтры каляднай плошчы — вялікая яліна, вакол якой размясціліся крамкі, дзе «працуюць» механічныя казачныя персанажы. Ежы там, праўда, не пакаштуеш: і збіцень, і смаргонскія абаранкі, і дранікі — усяго толькі муляжы, хоць і вельмі пераканаўчыя. Усё старанна аформлена, падпісана і гучыць па-беларуску.

Традыцыйная беларуская калядная маска казы ў святочным афармленні атрыума «Даны Мол»
Традыцыйная беларуская калядная маска казы ў святочным афармленне атрыума «Даны Мол»

У цяперашнім афармленні гандлёвага цэнтра таксама мноства пераасэнсаваных народных сюжэтаў і хрысціянскіх матываў. Ёсць і карчма «Пад вясёлым зубрам» з трафейнай галавой пушчанскага звера, і беларускі Зюзя з салодкімі пачастункамі, і нават Бефана — персанаж італьянскай хрысціянскай традыцыі, якая, паводле легенды, спачатку не дапамагла Тром каралям адшукаць Дзіцятка Ісуса, а пасля адчула віну і вырашыла адшукаць яго сама — і з таго часу прыносіць падарункі ў дамы, дзе ёсць дзеці.

Тут можна ўбачыць і мультымедыйную батлейку, над якой стаіць вежа з крыжам, а вакол яе — яслі з Дзіцяткам Ісусам і рухомыя анёлы, што абвяшчаюць нараджэнне Збавіцеля.

Дэманы ў вачах апантаных

Бондарава дамалявала масцы чырвоныя вочы, каб дэманічны вобраз, які бачыць яна і яе паплечнікі, быў больш даступны іншым. Фота: тэлеграм-канал Бондаравай

Аднак не ўсе наведвальнікі змаглі ацаніць святочную атмасферу. Прарасійская даносчыца Вольга Бондарава і яе паплечнікі, абураныя адсутнасцю ўведзеных савецкай уладай у 1930‑я гады персанажаў Дзеда Мароза і Снягуркі, убачылі ў афармленні тое, што асабліва блізкае іх ідэалагічнаму колу, — «галаву Бафамета», аднаго з сімвалаў сучаснага сатанісцкага руху, нібыта ўпрыгожаную язычніцкай сімволікай.

Насамрэч гэта вялікая маска казы — абавязковы атрыбут традыцыйнага народнага калядавання, калі моладзь і дзеці вадзілі пераапранутую ў кажух і з адпаведнай маскай казу (а часам мядзведзя або кабылку) па хатах. Зорка на лбе казы сімвалізуе Віфлеемскую зорку. А такі «сімвал сатанізму», як арнамент, прысутнічае і на афіцыйным дзяржаўным сцягу.

Бафамет — вобраз Мухамеда ў хрысціянстве

Дый з самім вобразам Бафамета ўсё не так адназначна. Гэты дэман не згадваецца ні ў якіх рэлігійных тэкстах, а яго з’яўленне мае куды цікавейшую гісторыю.

Многія сярэднявечныя хрысціянскія аўтары ўспрымалі іслам як хрысціянскую ерась, а прарока Мухамеда лічылі антыхрыстам, фальшывым прарокам і месіяй, чыё з'яўленне было падказана ў Бібліі. У Кнізе Адкрыццё фальшывы прарок таксама называецца зверам, адпаведна, на мініяцюрах яго малююць са звярынай галавой, праўда, не казлінай. Фота: Wikimedia Commons

Упершыню імя «Бафамет» сустрэлася ў тэксце французскага крыжака, які апісваў аблогу Антыёхіі 1097—1098 гадоў, у якой абараняліся туркі-сельджукі. Крыжак напісаў, што раніцай жыхары Антыёхіі гучна заклікалі Бафамета. Як не цяжка здагадацца, мусульмане ў абложаным горадзе звярталіся да Мухамеда — гэта тыповая памылка слыху, або мандэгрын.

Двух тампліераў спальваюць на вогнішчы. Ілюстрацыя з французскага рукапісу XV стагоддзя. Фота: Wikimedia Commons

Скажонае імя ісламскага прарока разнеслі па Еўропе трубадуры. Але яно магло б знікнуць у гісторыі, калі б пакланенне «бажаству Бафамету» не стала адным з абвінавачванняў супраць тампліераў, суд над якімі не адно стагоддзе хвалюе еўрапейскую публіку.

Акультны вобраз

Вобраз казлагаловага Бафамета, створаны акультыстам Эліфасам Леві. 1856 год. Фота: Wikimedia Commons

У наш час Бафамет вядомы перш за ўсё дзякуючы акультыстам XIX стагоддзя. Сучасны антрапаморфны вобраз — істота з чалавечым тулавам, казлінай галавой, з рагамі і перакуленай пяціканцовай зоркай на лбе і казлінымі ж капытамі замест ног — быў створаны французскім акультыстам Эліфасам Леві ў 1854 годзе. Менавіта яго малюнак стаў ключавым у фармаванні сучаснай іканаграфіі Бафамета.

«Д’ябал» (XV) з калоды Таро Райдэра-Уэйта, якая папулярызавала створаны Леві вобраз і ўвяла яго ў масавую культуру. 1909 г. Фота: Wikimedia Commons

Пазней вобраз Леві паўплываў на шырокую культуру праз папулярную калоду Таро Райдэра-Уэйта, распрацаваную ў 1909 годзе пісьменнікам-эзатэрыкам Артурам Эдвардам Уэйтам і мастачкай Памелай Колман Сміт. Хоць на карце «Д’ябал» у гэтай калодзе фігура не капіюе малюнка Леві дакладна, яна выразна натхнёная яго ідэямі: чалавечае цела з казлінай галавой.

Менавіта праз гэтую калоду, якая стала самай распаўсюджанай у XX стагоддзі, вобраз Бафамета ўпершыню трапіў у масавую свядомасць.

Пентаграма з казлінай галавой, апублікаваная французскім пісьменнікам-эзатэрыкам Станісласам дэ Гуайтам у 1897 годзе. Менавіта гэтая выява стала асновай для пазнейшага «Сігiла Бафамета», што стаў эмблемай Царквы Сатаны. Фота: Wikimedia Commons

У XX—XXI стагоддзях гэты візуальны архетып, створаны Леві і папулярызаваны Таро, шырока выкарыстоўваўся ў фільмах жахаў, масавай культуры і ў сатанісцкіх групах, якія зрабілі «сігнет Бафамета» сваім сімвалам.

Але Бафамет не мае нічога супольнага з беларускімі каляднымі маскамі і абрадамі, якія бытавалі яшчэ задоўга да ўзнікнення ўсяго гэтага акультнага візуальнага канону.

Язычніцкая спадчына хрысціянскага свята

Навука дакладна не вызначыла ні гістарычны год нараджэння Ісуса Хрыста, ні дату яго нараджэння — як і дату ўсталявання свята Нараджэння Хрыстова, якое вядомае толькі з IV стагоддзя.

Найбольш абгрунтаваным выглядае меркаванне, што свята Нараджэння Хрыстова ўзнікла як спроба выцесніць або рэінтэрпрэтаваць язычніцкія святы, даты якіх у большасці культур прыпадаюць на найважнейшыя моманты руху сонца па небе — сонцастаянні і раўнадзенствы. 

Зімовае сонцастаянне па рымскім календары выпадала на 25 снежня (па сённяшнім — 21—22 снежня). Аналагічным чынам і Дабравешчанне было пастаўлена на дзень вясенняга раўнадзенства па рымскім календары — 25 сакавіка.

Так што язычніцкая спадчына натуральным чынам уплеценая ў хрысціянскую традыцыю, і з’яўленне ў практыцы святкавання хрысціянскіх святаў элементаў народнай культуры, якія сапраўды маглі паходзіць з язычніцкіх абрадаў, не з’яўляецца чымсьці незвычайным, бо іх першапачатковае значэнне даўно забытае і выцесненае хрысціянскім сэнсам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • .
    30.11.2025
    "Калядная каза — гэта традыцыйны беларускі сімвал, які ўвасабляе урадлівасць, дастатак і весялосць."

    Традыцыйны = дахрысціянскі = паганскі = дэманічны
  • Ёсік
    30.11.2025
    ., яна не ведае такога слова беларушчына, бо як казаў дырэктар саўгаса: беларус - гэта рускі са знакам качыства. Паглядзіце, усе ягоныя фанаты такімі сябе лічаць. Не разумею аднаго, ну няхай стары вые па СССР, а вы, маладыя, якія шчэ сікаліся ці, нават, не нарадзіліся ў тыя часы, чаго вам скуголіць па тым саўку. Вялікая тэрыторыя, і жабрацтва, нічога нармалёвага не набыць, да нейкага міфічнага камунізму йшлі, не пабудаваўшы сацыялізму.
  • Žvir
    30.11.2025
    ., паганскі nie raŭno дэманічны. U pahanski čas taksama isnavała niačystaja siła i suproćpastaŭlienni joj.

    U pahanski čas Piarun haniaŭ čarciej, baroniačy śviet, tolki tak, až šum stajaŭ, i ciapier haniaje... A chto jamu zabaronić, i z jakoha baduna ?

    To bok, nia treba lia-lia, tradycyjny nie aznačaje demaničny...

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек19

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы16

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць