Грамадства33

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да Верамейчыка і Грачыхі

Генпракуратура апублікавала прэс-рэліз аб прысудах, вынесеных былым байцам Палка Каліноўскага Васілю Верамейчыку і Васілю Грэчыху. Верамейчык быў асуджаны на 13 гадоў калоніі, Грачыха на пяць.

Калаж: Spring96.org

Паводле версіі следства, Верамейчык «з сакавіка па канец чэрвеня 2022 года ўваходзіў у склад экстрэмісцкага фармавання (злачыннай арганізацыі) «Полк Імя Кастуся Каліноўскага». Займаў розныя кіруючыя пасады ў адным з яго падраздзяленняў.

Пасля аказваў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і ўвайшоў у склад экстрэмісцкіх фармаванняў «Каардынацыйная рада» (III склікання) і «Блок Пракоп'ева-Ягорава». Стаў удзельнікам змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Ён жа неаднаразова выказваў пагрозы фізічным гвалтам і абразы, у тым ліку ў інтэрнэце, на адрас службовых асоб органаў пракуратуры, унутраных спраў і суддзяў, а таксама публічна абражаў Лукашэнку».

Грэчыха, паводле прэс-рэлізу, быў асуджаны за ўдзел ва ўзброеным канфлікце без упаўнаважання дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці ў складзе злачыннай арганізацыі.

Нагадаем, што ў лістападзе стала вядома пра прысуд каліноўцу Максіму Ралько, якому далі 10 гадоў калоніі.

Каментары3

  • Імя
    03.12.2025
    13 гадоў за ўдзел у ПКК "з сакавіка па канец чэрвеня 2022 года"?
  • Filipp
    03.12.2025
    "Пасля аказваў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і ўвайшоў у склад экстрэмісцкіх фармаванняў «Каардынацыйная рада» (III склікання) і «Блок Пракоп'ева-Ягорава». Стаў удзельнікам змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам."©
    Аьрымліваецца за вайну далі 5 гадоў, а за палітыку 8 год.
  • Імя
    03.12.2025
    Filipp, ну так. З лукоўцамі ўсё ясна, але тым больш незразумела, чаму абраны ў склад КР вырашыў спачатку вярнуцца ва Ўкраіну на вайну, а потым паляцеў у В'етнам.

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі6

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць