Свет55

Славакія збіраецца блакаваць выдачу Украіне рэпарацыйнай пазыкі

Прэм'ер-міністр Славакі Робэрт Фіца заявіў, што не падтрымае прапанову аб выдачы Украіне рэпарацыйнай пазыкі за кошт замарожаных расійскіх актываў, калі гэтыя сродкі будуць ісці на ваенныя патрэбы.

Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Фіца накіраваў афіцыйны ліст у Еўрапейскую раду, дзе напісаў, што на пасяджэнні лідараў ЕС будзе блакаваць любыя пастановы, якія прадугледжваюць фінансаванне вайсковых патрэб Украіны на наступныя два гады.

«Я выразна і адназначна выказваю сваю пазіцыю адносна ваеннага канфлікту ва Украіне. Гэты канфлікт не мае ваеннага рашэння. Стратэгія ЕС па канфлікце з'яўляецца няправільнай і неэфектыўнай, а працяг вайны з'яўляецца толькі бессэнсоўным забойствам без умацавання пазіцыі Украіны ў выпадку мірных перамоваў.

Я ні пры якіх умовах не падтрымаю ніякага рашэння аб фінансаванні ваенных патрэб Украіны, у якім павінна была б удзельнічаць Славацкая Рэспубліка. У той жа час я паважаю суверэннае права кожнай дзяржавы-члена ЕС прымаць рашэнні па гэтым пытанні», — сказаў Фіца.

Раней лідары сямі краін-членаў ЕС напісалі ліст у Еўракамісію і Еўрапейскую раду з заклікам выкарыстаць замарожаныя расійскія актывы для выдачы Украіне рэпарацыйнай пазыкі.

Фіца патлумачыў нязгоды з гэтым сваёй «мірнай палітыкай», якая не дазваляе галасаваць за вылучэнне дзясяткаў мільярдаў еўра на вайну.

Фіца лічыць, што выкарыстанне замарожаных расійскіх актываў для абаронных патрэб Украіны можа пагражаць планам ЗША выкарыстаць гэтыя рэсурсы для пасляваеннага аднаўлення Украіны.

Прэм'ер Славакіі прыгадаў Украіне таксама карупцыйныя скандалы.

Пры гэтым ён адзначыў, што Славакія прыняла 200 тысяч уцекачоў з Украіны і ён падтрымлівае ўступленне Украіны ў ЕС, але расце колькасць тых, хто не верыць у хуткасць такога кроку.

Каментары5

  • Вопрос
    12.12.2025
    Этот роберт и его друг витя играют коня троянского. Только непонятно кто у них главарь - сонный До или Вова чемоданный?
  • Ёсік
    12.12.2025
    Калі спраўдзяцца тыя размовы, і расея пойдзе вайной на заходняю Еўропу, на чый бок пяройдзе фіца ды орбан?
  • Я
    12.12.2025
    Слишком много стран в ЕС, тут ты прав, брателло. Главное не под москалями. С кем угодно. Главное не с этими упырями. Назови мне хоть один народ, который к ним присоединился, и не клянет русских в бога-душу-мать. Ну может только чехи бородатые. Ну текоторые у кормушки)

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць