Грамадства66

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу

Якія цяпер цэны аўтобусных квіткоў у Вільню і Варшаву?

Цэны на аўтобусы ў Вільню пайшлі ўніз

Дабрацца з Мінска ў Вільню і Коўна стала танней. Адразу два перавозчыкі знізілі цэны квіткоў са 180 да 160 рублёў па маршруце Мінск — Іўе — Вільня і з 240 да 210 рублёў за паездку да Коўна, вынікае з інфармацыі сэрвісу Atlasbus.

У Ecolines таксама новыя цэны. Дабрацца з Вільні ў Мінск можна за 49 еўра (каля 167 рублёў) і нават з 14‑працэнтнай зніжкай — за 42 еўра (каля 143 рублёў).

Нагадаем, што ў жніўні 2025 года цэны білетаў з Мінска да Вільні выраслі да 250 рублёў.

Што да іншых кірункаў, то цэны Atlasbus выглядаюць так: Гродна — Вільня — 180 рублёў, Ліда — Вільня — 165 рублёў.

Скрыншот: atlasbus.by

Што на польскім кірунку?

Дабрацца з Мінска да Варшавы можна за 125‑150 рублёў. Большасць аўтобусаў едзе праз Брэст, але ёсць і тыя, што едуць праз Бераставіцу. Да Беластока едуць праз Бераставіцу, квіткі каштуюць па 140 рублёў.

Скрыншот: atlasbus.by

З Гродна да Варшавы можна дабрацца за 130 рублёў, а да Беластока — за 100 рублёў. Ад пачатку новага года рэйсаў з Гродна стала больш. На пастаяннай аснове пачалі курсаваць яшчэ два прамыя рэйсы Гродна — Варшава з заездам у Беласток. Адпраўленне з Гродна а 7:30 і 15:30, з Варшавы — а 16:50 і 22:30.

З Брэста да Варшавы можна даехаць за 100—105 рублёў.

Каментары6

  • Руслан
    10.01.2026
    Забыліся напісаць, што цэны білетаў з Мінска да Вільні выраслі да 250 рублёў таксама ў перыяд 20 снежня 2025 г. - 10 студзеня 2026 г., і знізіліся да 160 рублёў не са 180 рублёў, а з 250 рублёў.
    З аднаго боку гэта супер, а з другога боку драць 250 рублёў на Каляды і навагоднія святы гэта значыць наўмысна абдзіраць людзей, якія хочуць святкаваць са сваімі роднымі, са сваёй сям'ёй. Сорамна так рабіць.
  • Обдираловка
    10.01.2026
    Руслан, давно ли билеты были по 70 руб. ? И даже 20 евро недешего за 100 км маршрута.
    Дальше автобус из Вильни аж до Таллина можно за 10-15 евро купить с бесплатным кофе и видаком.
  • Алексей
    11.01.2026
    Вильнюс - минск 23 декабря уезжал за 120 евро...... Но 15 декабря было 85..... Все для людей...

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць