Грамадства1818

Фядута пра сваю «справу змоўшчыкаў»: Злавілі лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая

«Я не веру цяпер у тое, што можа быць паспяховая змова», — кажа былы палітвязень, літаратуразнавец і палітолаг Аляксандр Фядута ў інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Аляксандр Фядута. 18 снежня 2025 года. Фота: LookByMedia

Аляксандра Фядуту асудзілі па «справе змоўшчыкаў». Па ёй праходзілі таксама Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў.

Разважаючы пра гэту справу, Аляксандр Фядута згадвае, што падчас знаходжання ў «Амерыканцы» прачытаў біяграфію Сіднэя Рэйлі — брытанскага авантурыста, які спрабаваў знішчыць савецкую ўладу.

«Яго заманілі ў Савецкі Саюз, імітуючы змову. Ён прыехаў, перайшоў граніцу польска-савецкую, і яго злавілі якраз на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Нягледзячы на тое, што ўсе, апроч аднаго чалавека з тых, хто займаўся гэтай аперацыяй, пасля былі расстраляныя сваімі ж, Сіднэй Рэйлі таксама быў забіты праз супрацоўнікаў АДПУ», —

расказвае ён і прыгадвае, што, калі напісаў пра гэта жонцы, тая адказала: «Фядута, навошта гэта табе? Ты ж сваю біяграфію ведаеш. Цябе ж таксама злавілі менавіта так, імітуючы змову».

Па словах Фядуты, менавіта такое разуменне сітуацыі ён агучыў і ў апошнім слове на судзе:

«Я сказаў, што з майго пункту гледжання ўсё, што адбылося, гэта была правакацыя Камітэта дзяржаўнай бяспекі. І яны злавілі — прабачце мяне за гэтае слова — лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая».

Разам з тым былы палітвязень адзначае:

«Я верыў у тое, што я ўдзельнічаю ў змове, і менавіта таму я лічыў, што ведаю, за што адбываю свой тэрмін пакарання. Таму што, як я заўжды казаў: «Хлопчык я дарослы, і адказваць за свой выбар трэба». Вось я адказваю за свой выбар».

«Змены могуць быць толькі ўнутры самой Беларусі. Што б ні рабілі эмігранты, я не думаю, што гэта можа паўплываць»

Адказваючы на пытанне пра ўрокі, вынесеныя з уласнага досведу, Фядута адзначыў:

«Насамрэч, я не веру цяпер у тое, што можа быць паспяховая змова. Таму што ніколі немагчыма праверыць тых людзей, якія ўступаюць у гэтую змову. Калі ты іх не ведаеш, лепш не садзіся з імі за адзін стол — трэба з'есці пуд солі».

Як даводзіць Фядута, у Шчыгельскага і Зянковіча, як і ў іншых людзей, якія доўгі час знаходзяцца ў эміграцыі, свой погляд на тое, што адбываецца ўнутры краіны, і «не заўсёды адэкватны».

«Я думаю, што год праз пяць у мяне таксама будзе цалкам неадэкватны погляд на тое, што адбываецца ў Беларусі», —

заўважае былы палітвязень і падкрэслівае:

«Змены могуць быць толькі ўнутры самой Беларусі. Што б ні рабілі і што б ні казалі эмігранты, я не думаю, што гэта можа сапраўды паўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі».

«Стаўленне да культуры — гэта не стаўленне да Пуціна»

У Фядуты, вядомага пушкініста, таксама пацікавіліся, як змянілася ягонае стаўленне да рускай культуры пасля пачатку вайны.

«Адна з першых навін, якую я атрымаў, ужо калі знаходзіўся ў Польшчы, — гэта тое, што ў Кіеве (…) пачынаюць зносіць помнікі Булгакаву, Ганне Ахматавай», — расказаў былы палітвязень.

Фядута напісаў сваёй сяброўцы ў Кіеве, што пазіцыю адносна Булгакава можа зразумець, бо раман пісьменніка «Белая гвардыя» сапраўды антыўкраінскі. А вось Ахматаву ён лічыць ахвярай савецкага рэжыму. На што атрымаў адказ:

«Сёння ўначы ў Кіеве загінулі чатыры чалавекі. Давайце спачатку спынім вайну, а пасля будзем разбірацца з жанчынамі, якія пацярпелі ад савецкай улады».

Фядута падкрэслівае: пасля гэтага ў яго не было ніякіх пытанняў, нягледзячы на тое, што абодвух пісьменнікаў ён любіць.

Яшчэ адзін эпізод, які згадаў літаратуразнаўца, тычыцца ягонага сябра з Кіева, вымушанага спальваць кнігі і ноты, каб абагрэць дом. Фядута напісаў яму: «Віця, ты спаліў паперу, музыка ж засталася».

«Стаўленне да культуры — гэта не стаўленне да Пуціна. Тыя людзі, помнікі якім зносяць сёння ў Кіеве, яны не сказалі б ні слова, разумеючы, што іх краіна вядзе вайну, і гэтая вайна не з'яўляецца справядлівай. Я думаю, што і Булгакаў бы ўсё зразумеў, і Ахматава б усё зразумела. Гэта людзі, якія сапраўды былі носьбітамі культуры», — выказаў сваё меркаванне Фядута.

Ён заклікае адрозніваць стаўленне да культуры ад стаўлення да ўлады, якая распачала вайну:

«Давайце адрозніваць адно ад другога. І давайце адрозніваць знак імперскасці (як зараз прынята казаць, а насамрэч знак сапраўды распаўсюджвання ў свеце той ці іншай краіны) ад сапраўднага чытання, слухання музыкі, візіту ў тэатр альбо ў кіно, да жывапісу. Давайце адрозніваць».

Былы палітвязень даводзіць, што вымушаны пагадзіцца з выразам «калі страляюць пушкі, музы маўчаць», бо кожны дзень даведваецца пра тое, колькі людзей гіне ва Украіне.

«Ведаеце, тыя людзі, якія гінуць — яны каштуюць больш за помнікі», — падсумоўвае Аляксандр Фядута.

Каментары18

  • Во як
    14.01.2026
    "Фядута распавёў, што ў гэтую гісторыю яго ўцягнуў Дзмітрый Шчыгельскі, які жыве ў ЗША. Адказваючы на ўдакладняючыя пытанні пракурора, Фядута выказаў сваё меркаванне пра тое, хто арганізаваў змову з мэтай ваеннага перавароту ў Беларусі.
    "Лічу, што сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам быў Зянковіч", — сказаў ён".
  • Операция Трест
    14.01.2026
    Все правильно сказал о себе: лох. Повелся на провокацию, да ещё в Москве. Лох в квадрате. Зенькович вообще припёрся из США.
  • Вот так
    14.01.2026
    Во як, Федута с Зенковичем отсидели, а хитрый Дима Щигельский смылся и делает вид, что он не при делах. Хорошо бы у него самого расспросить как было дело, как придумал, почему сам в Москву не поперся, а командировал несчастного Федуту

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць