Грамадства88

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК

Навукоўцы Інстытута лесу НАН Беларусі плануюць аднавіць дубровы, якія калісьці існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і былі сфармаваныя велізарнымі дубамі вышынёй да 50—55 метраў. Для гэтага ў Гомелі даследуюць мораныя дубы, паднятыя з дна ракі Сож, узрост якіх дасягае ад некалькіх соцень да 5—6 тысяч гадоў, піша Sputnik.

Зруб з дуба ўзростам 6000 гадоў. Фота: Sputnik

Даследчыкі аналізуюць уласцівасці старажытнай драўніны і ДНК гэтых дубоў, каб зразумець, дзе раней раслі вялікія дубровы, у якіх кліматычных умовах яны развіваліся і з якіх геаграфічных рэгіёнаў паходзілі. З больш як 50 спілаў моранага дубу пасля сушкі будуць адабраныя ўзоры для генетычных даследаванняў.

Навукоўцы адзначаюць, што ў мінулым на тэрыторыі Беларусі сапраўды раслі дубы-гіганты. Пра гэта сведчаць знаходкі ствалоў даўжынёй каля 33 метраў, што адпавядае дрэвам з кронай вышынёй прыкладна 55 метраў.

Дуб добра прыстасоўваецца да змен навакольнага асяроддзя, аднак змяненне клімату — асабліва пераход ад цёплага і вільготнага атлантычнага перыяду да больш суровага субатлантычнага — прывяло да таго, што сучасныя дубы сталі меншыя.

Значнае скарачэнне дуброў за апошняе тысячагоддзе звязана і з гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што раней дуб шырока выкарыстоўваўся ў будаўніцтве, але з часам яго стала менш, што негатыўна паўплывала на генафонд.

Нягледзячы на тое, што з дапамогай старажытнай ДНК немагчыма «ажывіць» або вырасціць тысячагадовы дуб, навукоўцы могуць расшыфраваць яго геном і вывучыць дынаміку росту зніклых дубоў-веліканаў. Гэтыя звесткі дапамогуць мадэляваць будучую структуру дубовых лясоў, рабіць іх больш устойлівымі і прадуктыўнымі.

Асаблівую цікавасць у гэтым плане ўяўляе беларускае Палессе, дзе сканцэнтраваная больш за палову ўсіх дуброваў краіны. Тут сустракаюцца дубы рознага паходжання — усходняга, цэнтральнабеларускага і заходняга, што стварае ўмовы для з’яўлення новых генетычных варыянтаў.

У выніку даследаванняў вучоныя змогуць рэкамендаваць, дзе і якія дубы лепш высаджваць, улічваючы гістарычныя ўмовы іх росту. Гэта дазволіць аднаўляць дубровы на месцах, дзе калісьці раслі дубы-гіганты, і фарміраваць больш здаровыя і жыццяздольныя лясы.

Каментары8

  • Мыш
    16.01.2026
    Яшчэ крыху пацяплення клімату, і Беларусь стане стэпам не толькі без дубоў, але ж і без ялінак-сосен таксама.
  • Žvir
    17.01.2026
    Na fotcy nie 6-tysiačahadovy dub, niama tam stolki kołcaŭ, padličycie sami, kali nie lanota. Ja padličyŭ...
  • Мх
    17.01.2026
    Можа не трэба іх было спілоўваць. Былі б дубы гіганты далей? Не, Лукашэнку усё трэба каб было "тут і зараз", Наступствы дзеянняў - ён пра такую "дробязь" не думае. яму трэба каб сёння дубы спілаваць і прадаць, і каб ўжо заўтра на гэтым месцы стаялі новыя "моцныя" дубы.

Цяпер чытаюць

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося2

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Танней не даць Расіі вырабляць ракеты, чым ратаваць энергасістэму Украіны10

Лосік: Кадэбісты выбіваюць паказанні, імітуючы ўтапленне8

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў13

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»44

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося2

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць