Грамадства66

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася

Такім меркаваннем былы міністр замежных спраў Літвы падзяліўся ў фэйсбуку.

Ландсбергіс напісаў, што рады, што Святлане Ціханоўскай прапанавана абарона ў Польшчы, але яму сумна, што літоўскі ўрад вырашыў адмовіцца ад гэтай важнай ролі.

«Святлана прыехала ў Літву ў 2020 годзе і адразу пачала сваю працу. Я меў прывілей працаваць побач з ёй і бачыў змагарку. Ніколі не адступала, ніколі не баялася, заўсёды была дакладна засяроджаная на сваёй мэце — свабодзе сваёй нацыі.

І гэта ніколі не было лёгка. Былі заходнія партнёры, якіх трэба было пераконваць, былі беларусы, якія не заўсёды былі гатовыя давяраць яе лідарству. Але я бачыў, як яна нястомна пераконвала заходнія сталіцы не адварочвацца ад пакут беларускага народа. Я быў сведкам таго, як яна будавала кааліцыі ўнутры беларускай апазіцыі. Не было ніводнай прапушчанай канферэнцыі ці сустрэчы. Заўсёды гучаў голас вольнага беларускага народа. Яна і была гэтым голасам», — напісаў ён.

Палітык кажа, што Ціханоўская кожны раз, куды б яна ні ехала, з годнасцю згадвала Літву.

«Пасля яе выступу ў парламенце адной з еўрапейскіх краін высокапастаўлены дыпламат з жартам сказаў, што ў асобе Святланы мы маем неацэннага літоўскага амбасадара. Пасля яе прамовы дэпутаты таго парламента думалі не толькі пра народ Беларусі, але і пра маю краіну — Літву. Гэтая старонка гісторыі маёй краіны завяршаецца. Я рады, што яна будзе працягнутая ў Еўропе, у Польшчы — для Святланы і для ўсіх змагароў за дэмакратыю. Я ўдзячны за гэта, жадаю ёй усяго найлепшага ў далейшай місіі дзеля Беларусі і назаўсёды застануся ўдзячны за ўсё, што яна зрабіла для Літвы», — дадаў ён.

Каментары6

  • Л
    23.01.2026
    Інга Ругінене бяры прыклад дыпламатых заяў.
  • 453543
    23.01.2026
    Кiтай - гэта ён, слова мужчынскага роду. Беларусь - яна, жаночага роду. Таму лагiчна, што i лiдарка наша - жанчына.
    Беларусь наша сiнявокая i светлавокая. I лiдарка наша iмём Святлана, што паходзiць ад слова свет. А, крамя таго, свет у нашай мове гэта яшчэ i мiр, усяленная, космас.
    Усё тут у нас сышлося для лепшай долi. Асталось толькi пажадаць ёй поспехау у працы на карысць Беларусi. I трошкi паспачуваць, бо цяжкую ношу яна узвалiла на свае плечы.
    P.S. I, асабiста маё пажаданне. Нiкому з акружэння не давярай. Чым вышэй падымаецца чалавец, тым больш у яго льсцiуцау i нядобразычліуцау. I тут, галоунае, не расслабляцца.
  • Апрель
    23.01.2026
    Только вот с вопросом Гренландии не может никак определится.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць