Каментары да артыкула

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

  • Filipp
    31.01.2026
    На самрэч рэакцыі рускамоўных беларусаў можна зразумець, гэта ўсё праз комплекс непаўнавартасці. Калі мы размаўляем па беларуску, яны адчуваюць, што яны, ў параўнанні з намі, чагосьці не маюць.
    Болей за то, нават беларусы якія валодаюць мовай слабенька, адчуваюць нешта падобнае перад тымі беларусамі, хто ведаюць яе выдатна.
  • Indrid Cold
    31.01.2026
    Filipp, даўно заўважыў што рускамоўныя - заўседы на ўсе пакрыўджаныя. Бедныя і гаротныя, паўсюль ворагі і злачынцы.
    Шкада гэтых людзей, тым больш што вывучыць беларускую мову не так складана.
  • Моуным нытикам
    31.01.2026
    Indrid Cold , всё с точностью до наоборот. Нет ничего глупее, чем оценивать людей по знанию белмовы. Вы когда к врачу обращаетесь интересуетесь его профессиональными навыками или галоунае, каб валодал мовай?
  • цікавы факт :)
    31.01.2026
    Моуным нытикам, вывучэнне моваў развівае нейронныя сувязі. Таму, калі з вамі доктар ці іншы прафесіянал загаварыў па-беларуску замест базавай мовы навучання расейскай, то вы, хутчэй за ўсё, маеце справу са спецыялістам больш высокай кваліфікацы, чым у сярэднім па галіне.
  • Факт вас удивит
    31.01.2026
    цікавы факт :), или это не врач, а филёляг. Для того, чтобы стать профессионалом в какой-либо области требуется много времени и сил. При всём уважении к мове, это точно не самое главное для многих специалистов.
  • Indrid Cold
    31.01.2026
    Факт вас удивит, я хутчэй за ўсе пайду да беларускамоўнага спецыяліста. Калі б я хацеў рускамоўнага - жыў бы ў расеі
  • Австрияк
    31.01.2026
    Факт вас удивит, слушай ну не позорься ты, реально
  • ?
    31.01.2026
    Австрияк, в чем позор? Просветите пожалуйста темного!
  • двухмоўе - вынікі
    31.01.2026
    хто там казаў што нельга прасоўваць кандыдатаў у прэзідэнты якія размаўляюць на роднай мове, бо "яны запужаюць беларусаў"?
  • Национал-капиталист Беларуси
    31.01.2026
    Хотя я сам белорусский плохо знаю, но всех подчиненных заставляю разговаривать на белорусском языке, иначе по итогам месяца не выплачу им премию. Метод кнута и пряника хорошо работает.
  • Filipp
    31.01.2026
    Национал-капиталист Беларуси, "Фантазёр, ты меня называла"©
  • Indrid Cold
    31.01.2026
    35 гадоў незалежнасці, 34 з лукой - Беларусаў абражаюць у Беларусі за выкарыстоўванне беларускай мовы.
    Раскажыце пра гэта паляку, ці літоўцу - не паверыць што такое магчыма.

    P.S. Рускамоўныя робяць усё каб іх мова і культура асацыявалася з брыдотай і неадукаванасцю. І гэта вельмі добра.
  • Я зразумеў рускамоўных беларусаў
    31.01.2026
    Ніякага рускага езыка не будзе ў Беларусі. За рускую мову у дзяржаўных установах будзе штраф. А тым хто будзе данасіць на тых, хто не хоча размаўляць па-беларуску, працуючы ў дзяржаўных установах, ці калі будзе абраза дзяржаўнай мовы, ці адмова разумець, ці яшчэ якая дыскрымінацыя адзінай дзяржаўнай мовы Беларусі - прэмія мацерыяльная (дзенежная) будзе тым людзям.
  • Filipp
    31.01.2026
    Я зразумеў рускамоўных беларусаў, "Ніякага рускага езыка не будзе ў Беларусі. За рускую мову у дзяржаўных установах будзе штраф. "©
    Гэта дурасць. У Новай Беларусі можна будзе карыстацца любымі мовамі без абмежавання, гэта і ёсць свабода. Болей за то, нам трэба будзе стварыць ўмовы, калі англамоўныя/ рускамоўныя замежнікі маглі б спакойна жыць і працаваць са сваімі мовамі. А вось беларускаю мову трэба прасоўваць праз розныя бэніфіты: больш нізкія падаткі для прадпрыемств у якім дакументацыя на беларускай, супрацоўнікам, якія здаюць экзамены на беларускаю мову таксама знішка у падатках, настаўнікам якія абіраюць працаваць на беларускай мове + у аплаце і т.п.
  • Гэта ваша меркаванне
    31.01.2026
    Дурасць, не дурасць мы паглядзім на рэферэндуме. Правядзем рэферэндум дзе людзям будзе прапанавана абраць Беларускую мову адзінай дзяржаўнай. У сябе дома, ва ў сваім прадпрыемстве, уласнымя карыстайцеся якой хочаце. У дзяржаўных установах будзе толькі беларуская. Усе павінны размаўляць па беларуску, калі яны прадстаўнікі дзяржавы Беларусь.
  • Filipp
    31.01.2026
    Гэта ваша меркаванне, "Дурасць, не дурасць мы паглядзім на рэферэндуме"©
    А што, калі нешта абралі на рэферэндуме гэта не можа быць дурасццю?)
    "Правядзем рэферэндум дзе людзям будзе прапанавана абраць Беларускую мову адзінай дзяржаўнай"©
    Думаеце 97% беларусаў, якія размаўляюць рускай, абіруць беларускаю адзінай дзяржаўнай? Ёсць сумневы.

    Але ж калі казаць пра развіццё краіны, то нам трэба хутчэй не пакінуць беларускаю адзінай дзяржаўнай мовай, а наадварот дабавіць ангельскую мову як трэцью дзяржаўную.
    "Усе павінны размаўляць па беларуску, калі яны прадстаўнікі дзяржавы Беларусь."©
    Так яны і зараз вінны на ёй размаўляць) Вось толькі калі колькасць беларускамоўных беларусаў не перавышае 3% ад насельніцтва, не дзіва, што і сярод прадстаўнікоў дзяржавы іх таксама нешта.
    Спачатку хай 20% стане размаўляць беларускай, тады і дзяржаўнікі падцягнуцца.
  • Filipp
    31.01.2026
    Гэта ваша меркаванне,
    "У сябе дома, ва ў сваім прадпрыемстве, уласнымя карыстайцеся якой хочаце. У дзяржаўных установах будзе толькі беларуская. "©
    Вы разумееце, што вы хочаце праз гвалт навязаць людзям мову? Гэта савецкі метад.
  • хамса
    31.01.2026
    моўнае пытанне не вырашаецца на рэферэндуме. гэта абЛУда. мова ў беларусаў толькі адна. родная
  • Характэрнасць
    31.01.2026
    Filipp, Па выніках перапісу насельніцтва ў 2019 годзе беларуская мова паказана ў якасці роднай у 5 094 928 жыхароў рэспублікі, дома ж на ёй размаўляюць 2 447 764.
    Не 97%, як бачыце. Характэрна для беларусаў - размаўляць па руску- бо так трэба/прасцей і т.д. і пры гэтым з павагай і любоўю ставіцца да беларускай. Гэтыя людзі будуць толькі вітаць беларусізацыю.
  • Filipp
    31.01.2026
    Характэрнасць, "Па выніках перапісу насельніцтва ў 2019 годзе беларуская мова паказана ў якасці роднай у 5 094 928 жыхароў рэспублікі, дома ж на ёй размаўляюць 2 447 764.
    Не 97%, як бачыце"©
    "Ровно было на бумаге, да забыли про овраги"©
    Вы самі спрабавалі ў Беларусі з людзьмі на беларускай мове размаўляць? А да вас часта звяртаюцца на беларускай мове? Я вам так скажу, 3% гэта нават лічбы з запасам.
  • хамса
    31.01.2026
    усе пытанні, якія лукавы выносіў на так званы рэферэндум, нельга выносіць на рэферэндум. рэферэндум сам па сабе вельмі спрэчная справа. бо думкай людской масава вельмі лёгка кіраваць у патрэбны час у патрэбным уладзе кірунку. не кажучы ўжо пра фальсіфікацыі
  • Хесус
    01.02.2026
    хамса, родная мова - это та, на которой ты думаешь. А то, что при переписи указали мову, так они просто не в курсе терминов.
  • Уго Чавес
    31.01.2026
    Дык што? Няхай так далей усё будзе, нічога не рабіць? Разбегліся!
  • Filipp
    31.01.2026
    Уго Чавес, Канешне не! Трэба проста прасоўваць мову без гвалту і прымусу, і ўсё будзе Беларусь!
  • Пермяк
    31.01.2026
    В Беларуси некоторые ... (нехорошие люди) видят и чувствуют, что власть в РБ анти-белорусская, поэтому нагло и смело нападают на беларускамоўных. И закона не боятся! Знают, что такое "закон" при сегодняшней власти.
  • Бред!
    31.01.2026
    Пермяк, кто и где напал на вас из-за мовы? Я родился и прожил в Беларуси чуть более 50 лет и не видел ни одного случая нападения на человека из-за мовы. Вам мало мовы? Так напишите песенку на мове которая завирусится в интернете и станет играть из каждого утюга, или напишите солидную книгу на мове. Хватит ныть!
  • Квітнеючая?
    31.01.2026
    Бред!, скажы гэта дэкану ГГУ які за беларусізацыю факультэта адсядзеў за "сваіх" вучняў 8 годзікаў
  • імя
    31.01.2026
    Бред!, не, напісана і "песенек". Вы ў Карпанава запытайцеся, якому не даюць гастролі. І чаму ён " Хату бацькоў" пераклаў. Песенька гучала, песеньку спявалі ўсе( нават панаехаўшыя ў санаторыі расейцы з пранікнёнымі тварамі калыхаліся ў такт).
  • Ещё больше
    31.01.2026
    імя, так это хорошо! Нужно больше!
  • &
    31.01.2026
    імя, так вы этого Карпанава овном только недавно поливали, а теперь в качестве примера приводите
  • Виктор
    31.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Дзядька Панас
    31.01.2026
    А што вы чакалі што акупацыйныя ўлады будуць дазваляць акупаваным народам размаўляць на сваёй мове? Ці можа крый божа развіваць яе? Трэба глядзець праўдзу у вочы. З 1792 года Беларусь акупаваная вядома кім таму ніякага развіцця нацыянальнай культуры і мовы не будзе. Таму вялікая пашана тым героям, якія няглездячы на ўвесь гэты ціск працягваюць размаўляць па беларуску.
  • Filipp
    31.01.2026
    Дзядька Панас, Вы не разумееце, што такое акупацыйная ўлада.
  • Хрыч
    31.01.2026
    Ну а кто сейчас прграмирует на Бейсике и Паскале? Нечго тут обтжаться
  • Проста жыхар
    31.01.2026
    Хрыч, беларуская мова — мова нашай будучыні, таму вашае параўнанне тут недарэчнае.

    [Зрэдагавана]
  • CNDB
    31.01.2026
    Хрыч, а вы ўпэўнены, што ваш бэйсік лепшы за наш? Нават калі ўпэўнены, заўсёды знойдуцца яшчэ лепшыя бэйсікі з у дзясяткі, сотні разоў большай колькасцю носбітаў. Дык што вучыце адразу ангельскую ці кітайскую і "не выпячівайте тут нам".
  • Імя
    02.02.2026
    Хрыч, на 1С тоже никто не программирует
  • овл
    31.01.2026
    былі на прыёме ў доктара.калі пачалі размаўляць на мове ,той адразу выпаліў-"не надо тут просовывать своі націоналістіческіе ідеі"))))за што адразу атрымаў адпор.не трэба баяцца біць па пысе такіх языком,мо другі раз задумаюцца.
    а так іншыя дактары ў жыцці пераходзілі на мову,прычым гэта былі дактары кандыдаты навук
  • усе правакацыйныя пасты ў трэдз
    31.01.2026
    генеруюць лукатролі, а потым па іх слядах губазік ловіць людзей. ігнаруйце трэдз.
  • Імя
    31.01.2026
    Праблема беларусаў не ў нянавісці да беларушчыны. Гэта звычайна справа акупантантскай кодлы і іх нашчадкаў.

    Праблема беларусаў у сацыяльнай інфантыльнасці і неразуменні, што родныя мова і культура не жывуць у музэях і кнігасховішчах, там яны паміраюць. А як канчаткова памруць - знікне і народ.
  • Спрэчна
    31.01.2026
    Пытанне не ў тым, што нехта дрэнна ставіцца да беларускай мовы, а ў тым, што беларускамоўныя людзі не маюць магчымасці рэалізаваць сваё права карыстацца дзяржаўнай мовай: ад дамовы з мабільным аператарам да атрымання ваеннага білета. І ў менскіх альбо гарадзенскіх аддзяленнях Еўропошты вы не зможаце аформіць пасылку па-беларуску. Нічым сітуацыя ад Віцебска і Магілёва не адрозніваецца.
    А досвед канкрэтнага чалавека — гэта толькі досвед канкрэтнага чалавека. Я шмат разоў быў у Менску і шмат разоў сутыкаўся з грэблівым і не паважлівым стаўленнем да беларускай мовы. Так што не трэба рабіць абагульненні.
  • Filipp
    31.01.2026
    Спрэчна, . "І ў менскіх альбо гарадзенскіх аддзяленнях Еўропошты вы не зможаце аформіць пасылку па-беларуску"©
    А якое дачыненне Еўропошта мае да дзяржавы? Гэта прыватная фірма і калі захоча, мае права прымаць заяўкі толькі на ангельскай. Калі палова беларусаў пачнецне карыстацца беларускай мовай, бізнэс да гэтага падцягнецца.
  • Усё так
    31.01.2026
    Толькі чамусь "так склалася" што ўсе выкарыстоўваюць рускую. Гэта проста супадзенне, што зверху ідуць загады аб выцясненні беларускай мовы з жыцця краіны. І тут у нас лідары апазіцыі амаль усе гавораць па расейскую, так сама, само-сабой.
  • Мх
    31.01.2026
    Filipp, Калі хоць 1 чалавек на мільён будзе карыстацца там беларускай мовай, яго трэба па беларуску абслугоўваць, а не казаць пра "нацыяналізм" ці іншыя казкі з расейскага леса. Пакуль такога няма. Пра гэта людзі і пішуць, што няма магчымасці абраць мову дамовы, ці прапановай "не выё***** і размаўляць нармальнай мовай".
  • Спрэчна
    31.01.2026
    Filipp, з такімі, як вы, спрачацца — толькі час губляць. Хоць і пішаце вы па-беларуску, але ваша антынацыянальнае нутро ўсё роўна вылазіць). Як і юрыдычная неадукаванасць. Прыватны бізнес падпарадкоўвацца законам, дзе ўсё прапісана, што ён можа, а што не.
    І калі дзяржаўная мова беларуская, то магчымасць яе выкарыстанне павінна быць забяспечана арганізацыямі і прадпрыемствамі ўсіх форм уласнасці.
    Так што не дурыце людзям галаву сваім каланіяльным дыскурсам). Тут ідыётаў няма)).
  • Filipp
    31.01.2026
    Усё так, "Толькі чамусь "так склалася" што ўсе выкарыстоўваюць рускую."©
    Дзякую БССР за гэта(
    "Гэта проста супадзенне, што зверху ідуць загады аб выцясненні беларускай мовы з жыцця краіны."©
    А ніякіх загадаў і няма, усё праз мяккую сілу.
    "І тут у нас лідары апазіцыі амаль усе гавораць па расейскую, так сама, само-сабой." ©
    Гэта не так, большасць Лідараў гавораць менавіта на беларускай мове.
  • Filipp
    31.01.2026
    Мх, Бізнес нічога нікому не вінен! А на конт 1 чалавека на 1 000 000 гэта звычайная пыха. Калі беларускамоўны чалавек прынцыпова захоча ў дзяржустанове пісаць заяву на беларускай мове, ён гэта МОЖА зрабіць. Так, такому беларусы не будуць рады, але ж права ў вас такое ёсць. І канешне калі такімі прынцыпамі, вы будзеце рабіць нязручнасці дзяржслужбоўцам, яны будуць адказваць на гэтую нязручнасць сваім фэ. Болей за то, калі б вы былі такім службоўцам, а ў законе было б прапісана, што чалавек мае права падаць дакумент на ангельскай мове, а вы яе не ведаеце ( а той хто звяртаецца ведае рускаю) , вы бы таксама былі незадаволены.
  • 1863
    31.01.2026
    Яшчэ можа быць проста абыякавасьць, неразуменьне, а ў вачах "ты нейкі дзіўны, ня тым пераймаешся". У выніку неразуменьне з боку таго, да каго зьвяртаешся, робіцца праблемай беларускамоўнага. Можна, канечне, даводзіць пра дзяржаўную мову і г.д., але ж рэсурс не бясконцы. Каб было стымуляваньне з боку ўлады, то быў бы прагрэс. А ўлада, вядома, пра чыя.
  • Мы не ніжэйшыя!
    31.01.2026
    Праблема ў тым, што Беларусь і беларусы пакутуюць ад наступстваў каляніялізму. Замежныя кіраўнікі захапілі нашу краіну й сказалі нам: «Вы й ваша мова невуцкія й неадукаваныя». Затым яны падладзілі сацыяльную сыстэму так, што адукацыйны й эканамічны прагрэс былі немагчымыя бяз іхняе замежнае мовы. І так у нас з'явіўся комплекс непаўнавартасьці. Мы павінны пераадолець гэты комплекс. Мы не ніжэйшыя. Мы беларусы. Наша родная мова прыгожая. Наша культура багатая. Наша гісторыя глыбокая. Нам няма чаго саромецца. Ды шануйма свае годныя карані і гаварыма голасам нашых продкаў, на нашай роднай беларускай мове.
  • А каму ж нарэшце належыць расейская мова?
    01.02.2026
    Расейская мова нажаль з'яўляецца інтэлектуальным скарбам расейскага народу, а не беларускага. Таму каб карыстацца мовай іншага народа трэба мець на ўвазе, што за аўтарскія правы трэба будзе плаціць час ад часу. І як паказвае лёс беларусаў часам плату бяруць крывёю. Таму ніякай тут абіды ці пагарды - маеш сваю мову і інтэлектуальныя правы на яе - смела размаўляй, пішы, спчвай. Будзеш размаўляць на мове іншага народу - некалі спагоняць за гэта плату, з цябе ці з дзяцей тваіх.... А ці крывёю, ці іншым майном - гэта як бог дасць!
  • 7
    01.02.2026
    "Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй" – Уладзімер Караткевіч
  • +
    01.02.2026
    7, это вы про выбравших карту поляка?
  • Ў
    01.02.2026
    "Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,
    Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў" – Уладзімер Караткевіч
    ***
    "Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ" – Іван Мележ
    ***
    "Ваш суд мне не страшны, хай злосна скавыча
    У будцы сабака, увагі на пса не звярну я.
    Як раіць пясняр Сыракомля, пішу я
    Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай" – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
    *'*
    "Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю" – Францішак Багушэвіч

    "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ‒ ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!" –Францішак Багушэвіч
    ***
    "Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага" – Васіль Быкаў

    "Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская" – Васіль Быкаў
    ***
    "Народ без школы ў роднай мове дзічэе" –Браніславў Тарашкевіч
    ***
    "Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова. Чужая мова несумяшчальная з дзяржаўным суверэнітэтам" – Леанід Лыч

    Па-за роднай культурай беларусы становяцца бессыстэмнай этнічнай масай" –Леанід Лыч

    "Беларуская нацыя, калi паважае сябе, павiнна мець беларускамоўны дзяржаўны, адмiнiстрацыйна-гаспадарчы, судовы, вайсковы апараты, беларускамоўныя адукацыю, культуру, навуку, афiцыйныя СМI, тапанiмiю, напоўненую сваiмi назвамi. Адным словам, рабiць усё так, як i ў iншых цывiлiзаваных народаў" – Леанід Лыч
    ***
    "Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі!" – Максім Гарэцкі
    ***
    "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"– Якуб Колас
    ***
    "Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні" – Ніл Гілевіч

    "Сусветная практыка дае масу прыкладаў, што са стратай нацыянальнай мовы гiне i нацыянальная культура" – Ніл Гілевіч
    ***
    "Сэнс існавання кожнай інтэлігенцыі: яна развівае народную культуру" - Максім Багдановіч
    ***
    "Ты, мой брат, каго зваць беларусам,
    Роднай мовы сваёй не цурайся;
    Як нi зрокся яе пад прымусам,
    Так i вольны цяпер не зракайся" –Алесь Гарун
    ***
    "Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі" – Янка Купала

    "...Калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю Незалежнасьць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: "Амэрыка для амэрыканцаў". І гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: "БЕЛАРУСЬ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ!" – Янка Купала
    ***
    "Не чужой якой мовай, але сваёй уласнай законы пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім" – Леў Сапега

    "Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бясьпецы, ні з кім ня біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зьняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро" – Леў Сапега
  • 1863
    01.02.2026
    Ў, бабарыка з усімі імі не пагаджаўся ў 2020, ці пагаджаецца цяпер? Пра Крым яго адказ вядомы, не зьмяніўся з 2020, пра мову ці варта пытацца...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць