Грамадства

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

На гэтым тыдні стала вядома, што тры новыя станцыі Зяленалужскай лініі плануюць запусціць у найбліжэйшую пяцігодку.

Пра тое, як будуць выглядаць новыя станцыі, газеце «Мінскі кур'ер» расказалі ў «Мінскметрапраекце». І паверце, нам будзе чаму здзівіцца, піша Onliner.by.

— Прыменім асаблівыя рашэнні, якія раней не выкарыстоўвалі пры афармленні такога роду аб'ектаў, — архітэктурнае асвятленне і бетон. Маем намер дасягнуць мастацкага эфекту за кошт не аздаблення, а таніравання і архітэктурнага асвятлення.

«Пераспа» і «Камароўская» стануць блізкімі па канструктыву, але рознымі па дызайне.

Так, першую аформім у блакітнай каляровай гаме — яе ўпрыгожаць свяцільні, якія будуць асацыявацца ў пасажыраў з воднай плынню. Другая ж апранецца ў агнявыя тоны.

Такім чынам, максімальна адыдзем ад аздобніцтва, аддадзім перавагу архітэктурным прыёмам, — растлумачыў першы намеснік дырэктара — галоўны інжынер «Мінскметрапраекта» Георгій Пратасаў.

— Адзначу: працаваць даводзіцца ў няпростых умовах. Сярод асаблівасцей участка Зеленалужскай лініі ад «Юбілейнай плошчы» да «Парку Дружбы народаў» высокі ўзровень грунтавых вод. Для прадухілення ўсплывання станцый прыйшлося прадугледзець меры па іх уцяжарванні, узмацненні гідраізаляцыі і ўкараненні спецыяльных канструктыўных рашэнняў, — распавёў спецыяліст.

Што тычыцца чацвёртай галіны метро, то зараз вядзецца распрацоўка праектнай дакументацыі першых трох станцый. З якога ўчастка пачнецца ўзвядзенне, пакуль не вызначана. Аднак ёсць мэта выйсці на пляцоўку ўжо ў 2027-м. Нагадаем: траса лініі прадублюе другое аўтатранспартнае гарадское кальцо, дзякуючы чаму раён плошчы Бангалор («Парк Дружбы народаў») злучыцца з Вяснянкай. Мяркуецца, што перасадачнымі будуць шэсць станцый з планаваных 16.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць