Вайна99

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Украінскі бок пакуль не паведамляе пра аперацыю. Расійскія ваенкары прызнаюць, што ўкраінцам удалося ўвайсці ў пасёлак гарадскога тыпу Цернаватая.

Украінскі вайсковец. Фота: Iryna Rybakova / Ukraine's 93rd Mechanized Brigade via AP

Украінскім штурмавікам удалося прарваць расійскую лінію абароны, але глыбіня, на якой ім удасца замацавацца, пакуль незразумелая.

«У апошнія некалькі дзён фактар «сувязі» ўнёс свае карэктывы, і не ў нашу карысць, — прызнае праблемы блізкі да Крамля расійскі ваенкар Юрый Падаляка. — І гэтым у тым ліку, а таксама туманамі, што тут пачаліся, скарыстаўся праціўнік, які, перакінуўшы ў паласу групоўкі «Усход» падраздзяленні адразу СЯМІ штурмавых палкоў і ТРОХ штурмавых брыгад, спрабуе разграміць нашы «далёкаўсходнія» арміі. Па сутнасці, тут пачалася галоўная бітва зімовай кампаніі, вынік якой вырашыць многае», — піша Падаляка.

Звязаны з расійскім Мінабароны ваенкар Рыбар намаляваў такую карту сітуацыі. Ён сцвярджае, што асобным групам украінцаў удалося пратачыцца ўглыб пазіцый, раней занятых расійскімі войскамі, але гаворка пра ўстойлівы кантроль пакуль не ідзе. Аднак варта ўлічваць, што Рыбар падае інфармацыю так, як выгадна Маскве.

Гуляй-Поле, або Гуляйполе — гэта гарадок у Запарожскай вобласці, у якім да вайны жыло 13 тысяч чалавек. Яго захоп стаў найбольшым поспехам расійскай арміі за апошнія паўгода.

Абарона Гуляйполя працягвалася амаль чатыры гады, з сакавіка 2022-га. У кастрычніку 2025‑га Уладзімір Зяленскі прысвоіў Гуляйполю званне «горад-герой».

Расійскія войскі прарваліся пад Гуляйполем тры месяцы назад, у пачатку лістапада 2025-га, калі занялі стратэгічна важныя сёлы Салодкае, Новае і Успенаўка.

Правал у абароне здарыўся, калі слаба падрыхтаваны ўкраінскі батальён запанікаваў пасля ўваходу ў горад малой групы расійскіх штурмавікоў. Камандны пункт УСУ ў Гуляйполі быў пакінуты без бою.

За тры наступныя месяцы расіянам удалося тут прасунуцца на 5—15 кіламетраў у заходнім кірунку. Цяпер украінцы адбілі некалькі кіламетраў. 

Каментары9

  • Прапанова
    09.02.2026
    А вот давайте возьмем и запомним эту статью. Ну вот не как обычно (как у рыбки гуппи), а недели на 3-4 хотя бы. И еще пару других, где у русских все посыпалось и связь рухнула, когда старлинк отключили. И теперь кошмар-паника-катастрофа и украинцы все отбивают. Чтоб хотя бы пару человек потом могли спросить, куда делась эта перемога и почему в телемарафоне уже следующая.
  • Žvir
    09.02.2026
    Прапанова, heta kamu prapanova ? Rasiejskim vajenkaram ?

    Kali vy čytali artykuł, jon całkam pieradaje infarmacyju rasiejskich vajenkaraŭ... Ukrainskija krynicy maŭčać...
  • Чел
    09.02.2026
    Прапанова, Так у них тут паритет по этому направлению. Что у украинцев, что у россиян. Информационная война. Читай оба ресурса, складывай и дели пополам. Примерно правда и получится.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць