Спорт44

МАК забараніў украінскаму скелетаністу выступаць у шлеме з выявамі спартсменаў, загінулых на вайне

Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў украінскаму скелетаністу Уладзіславу Гераскевічу выступаць на Алімпійскіх гульнях 2026 года ў спецыяльным шлеме. Пра гэта 27‑гадовы спартсмен паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме, піша champion.com.ua.

Уладзіслаў Гераскевіч у тым самым шлеме. Фота: Getty Images

Па словах Уладзіслава Гераскевіча, забарона тычыцца як трэніровак, так і афіцыйных спаборніцтваў падчас Алімпіяды. Украінскі бок ужо рыхтуе афіцыйны зварот да МАК і плануе змагацца да канца, каб атрымаць дазвол выступаць менавіта ў гэтым шлеме.

На шлем нанесеныя выявы ўкраінскіх спартсменаў, якія загінулі ў выніку расійскага ўварвання. Гераскевіч ужо паспеў правесці першыя трэніроўкі на гульнях у Мілане ў гэтай экіпіроўцы.

Спартсмен назваў рашэнне МАК вельмі балючым і заявіў, што яно выглядае як здрада памяці атлетаў, якія былі часткай алімпійскага руху, але ўжо ніколі не змогуць выйсці на спартыўную арэну. Ён таксама падкрэсліў, што раней у гісторыі і сучаснасці існавалі выпадкі, калі МАК дазваляў падобныя формы ўшанавання, аднак цяпер для Украіны былі ўведзеныя асобныя, больш жорсткія правілы.

Раней Гераскевіч ужо паведамляў, што атрымліваў папярэджанні ад МАК з патрабаваннем устрымацца ад любых публічных пратэстаў супраць расійскай агрэсіі падчас Алімпійскіх гульняў.

Падчас першых трэніровачных заездаў спартсмен паказаў высокія вынікі: у першай спробе ён стаў пятым, а ў другой заняў трэцяе месца. Наступныя трэніроўкі адбудуцца 10 і 11 лютага, а першы старт ужо на спаборніцтвах запланаваны на 12 лютага.

Алімпіяда-2026 стане для Уладзіслава Гераскевіча трэцяй у кар’еры. На Гульнях 2018 года ў карэйскім Пхёнчхане ён заняў 12‑е месца, а ў 2022 годзе у Пекіне — 18-е.

Каментары4

  • 2
    10.02.2026
    очень, московских людожеров вообще нудно не допускать до игр, пускай они у себя сидят на болотах
  • 453543
    10.02.2026
    Складанае пытанне. Калi спартсмен прынцыпова не выступiць, то гэта будзе трагедыя для яго. МОК таксама будзе "прынцыпiяльна" адстойваць сваю пазiцыю. Тупiк?
    Не! Выйсце ЁСЦЬ! Трэбы гэтыя фота з наружы шлема ПЕРАМЯСЦIЦЬ унутр шлема. I аб гэтым аб'явiць прылюдна. МОК нiчога не зможа зрабiць, а украiнскiй бок застанецца на сваёй прынцыповай пазiцыi.
  • брр
    10.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі25

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі25

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць