Спорт1010

Канькабежка з Нідэрландаў прыляцела на Алімпіяду прыватным джэтам, заваявала золата і стала сэкс-сімвалам Гульняў

27‑гадовая нідэрландская канькабежка Юта Лердам стала адной з галоўных зорак зімовай Алімпіяды ў Італіі. Яна заваявала золата на дыстанцыі 1000 метраў, пацвердзіўшы свой статус адной з наймацнейшых спрынтарак свету. Але абмяркоўваюць яе не толькі з-за вынікаў на лёдзе.

Пераможца ў бегу на каньках на дыстанцыі 1000 метраў Юта Лердам (Нідэрланды) падчас цырымоніі ўзнагароджання на зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане. 9 лютага 2026 года. Фота: Henk Jan Dijks / Marcel ter Bals / DeFodi Images / DeFodi via Getty Images

Юта Лердам нарадзілася ў канцы 1998 года ў невялікім гарадку на поўдні Нідэрландаў. У дзяцінстве яна займалася рознымі відамі спорту, напрыклад, гуляла ў хакей на траве. Аднак у 11 гадоў зрабіла выбар на карысць канькабежнага спорту — і даволі хутка стала адной з самых перспектыўных юніёрак краіны.

Першым вялікім поспехам стала золата чэмпіянату свету сярод юніёраў у 2017 годзе. Затым Лердам паступова замацавалася ў дарослым спорце. Яна спецыялізуецца на дыстанцыях 500 і 1000 метраў, але менавіта кіламетр стаў яе кароннай дысцыплінай.

На яе рахунку — пяць залатых медалёў чэмпіянатаў свету на асобных дыстанцыях і золата ў спрынтарскім мнагабор’і, а таксама срэбра і тры бронзавыя ўзнагароды сусветных першынстваў. На Алімпіядзе-2022 у Пекіне яна заваявала срэбра на дыстанцыі 1000 метраў.

Трэнерам Юты з’яўляецца ўраджэнец Харкава Канстанцін Палтавец, які раней доўгія гады працаваў з нацыянальнай зборнай Расіі, а з 2020 года перайшоў да трэніровак нідэрландскіх спрынтараў.

Сэкс-сімвал і медыйная зорка

Акрамя спартыўных дасягненняў, Юта Лердам з’яўляецца адной з самых папулярных канькабежак у свеце: колькасць яе падпісчыкаў у Instagram перавышае 5 мільёнаў.

Такая публічнасць зрабіла яе адной з самых абмяркоўваных постацяў на гэтых Гульнях. Як піша The Guardian, у Мілане яна фактычна ігнаруе традыцыйныя медыя, аддаючы перавагу непасрэдным зносінам з прыхільнікамі праз уласныя каналы. Лердам звыкла дзейнічаць на ўласных умовах.

Па-за межамі катка яна дэманструе незвычайную шчырасць, адкрыта абмяркоўваючы ў сваіх сацсетках пытанні менструальнага цыкла і праблемы з вагой, з якімі сутыкнулася ў падлеткавым узросце. Паводле слоў былых спартсменаў і трэнераў, такія размовы дапамаглі зняць табу з тэм, якія ў элітным спорце доўгі час заставаліся непублічнымі.

Раман з Джэйкам Полам

Дадатковую ўвагу да яе прыцягваюць адносіны з амерыканскім блогерам і баксёрам Джэйкам Полам.

Пол — адзін з самых вядомых інтэрнэт-інфлюэнсераў ЗША. Ён праславіўся на платформе Vine, пазней стаў зоркай YouTube, а затым пачаў кар’еру ў прафесійным боксе. Яго баі збіраюць мільённыя аўдыторыі, а сам ён вядомы правакацыйнымі выказваннямі і ўменнем прыцягваць увагу.

Пра адносіны Лердам і Пола стала вядома ў 2023 годзе. Пара не хавае раман, разам з’яўляецца на публічных мерапрыемствах. З Полам Юта прыляцела на Алімпіяду ў Італію на прыватным самалёце, дзе зладзіла невялікую вечарыну з сябрамі. Цырымонію адкрыцця Гульняў Лердам пры гэтым прапусціла.

Нягледзячы на ўсе абмеркаванні, галоўны адказ крытыкам Лердам дала на лёдзе. Залаты медаль на 1000 метраў паказаў, што яна застаецца ў першую чаргу атлеткай найвышэйшага ўзроўню.

І пакуль сацсеткі абмяркоўваюць яе знешнасць, стыль жыцця і раман з амерыканскай зоркай, сама Юта працягвае рабіць тое, што ў яе атрымліваецца лепш за ўсё — бегчы хутчэй за ўсіх.

Каментары10

  • бабруйчанін
    12.02.2026
    Ёсік
    Увогуле да п.рашутто вялікі спорт алімпіяды чэмпіянаты спартоўцы іх дасягнення )))
    Аб алімпіядзе з НН даведался і аб гэтай дзеўке таксама
    Прыгожая ))) яшчэ і на каньках бегае і на..лыжах таксама баксер сведка
  • Filipp
    12.02.2026
    Прыгажуня!
  • а
    12.02.2026
    адзін я лічу яе страшне́нькай?

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць