Спорт99

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА

Сальта назад у фігурным катанні доўгі час знаходзілася пад строгай забаронай і дагэтуль асобна не ацэньваецца суддзямі. Аднак менавіта гэты элемент у выкананні амерыканскага фігурыста Іллі Малініна стаў адным з самых абмяркоўваемых момантаў на зімовых Алімпійскіх гульнях.

Сальта назад у выкананні Іллі Малініна. 7 лютага 2026 года. Фота: Тim Clayton / Getty Images

21‑гадовы спартсмен Ілля Малінін на Алімпіядзе ў Мілане прадстаўляе Злучаныя Штаты ў мужчынскім адзіночным катанні. Ён нарадзіўся ў снежні 2004 года ў ЗША ў сям'і вядомых фігурыстаў Таццяны Малінінай і Рамана Скарнякова. Яго бацькі ў свой час выступалі за Узбекістан, але пазней перабраліся ў Штаты.

На сённяшні дзень Ілля з'яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам ЗША і двухразовым чэмпіёнам свету. Паводле стану на канец 2025 года ён займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу Міжнароднага саюза канькабежцаў.

Малінін ужо ўпісаў сваё імя ў гісторыю як першы фігурыст, які здолеў паспяхова выканаць на афіцыйных спаборніцтвах чацвярны аксель — самы складаны скачок, які патрабуе 4,5 абарота ў паветры.

Ён таксама з'яўляецца першым і адзіным у гісторыі спартсменам, які выканаў усе віды чацвярных скачкоў на міжнароднай арэне: аксель, рытбергер, сальхаў, лутц, тулуп і фліп. Валоданне гэтым арсеналам дазваляе Іллі набіраць каласальную колькасць балаў, што робіць яго практычна непераможным для канкурэнтаў.

Аднак сапраўдны ажыятаж падчас выступленняў Малініна, як піша The Wall Street Journal, выклікаюць не толькі яго тэхнічныя рэкорды, але і адзін канкрэтны элемент — сальта назад на лёдзе. Гэты трук, які больш нагадвае акрабатыку з гімнастыкі ці фрыстайла, быў забаронены ў фігурным катанні амаль паўстагоддзя. Пасля таго, як яго ўпершыню прадэманстравалі на Алімпіядзе 1976 года, элемент прызналі занадта небяспечным і выключылі з афіцыйнага спіса дазволеных рухаў.

Некаторыя фігурысты пры гэтым яго працягвалі рабіць. Толькі ў 2024 годзе Міжнародны саюз канькабежцаў зняў прамую забарону: за сальта перасталі зніжаць ацэнку (штрафаваць), але і асобных балаў за яго ўсё яшчэ не налічваюць.

Нягледзячы на тое, што сальта назад не прыносіць наўпроставай выгады ў балах і звязана з каласальнай рызыкай, Малінін прынцыпова ўключыў яго ў свае праграмы. Падрыхтоўка да гэтага патрабавала асобных намаганняў: напачатку спартсмен трэніраваўся са спецыяльнай страхоўкай, каб мінімізаваць магчымасць траўмы. Цяпер фігурыст выконвае элемент настолькі ўпэўнена, што ён стаў эфектным фінальным акордам яго выступленняў.

Як заўважае WSJ, ягоныя сальта, выкананыя на велізарнай хуткасці з бездакорным прызямленнем, літаральна заваёўваюць публіку, выклікаючы ў гледачоў адначасова і шок, і неверагоднае захапленне. Менавіта выступ Малініна забяспечыў зборнай ЗША золата ў камандным турніры на гэтай Алімпіядзе.

Каментары9

  • Цырк
    11.02.2026
    Яго "сальта назад" - на 5-й хвіліне выступлення :)
  • Олдскул
    11.02.2026
    У мужчынскім катанні перамагалі амерыканцы, што выклікала кепска прыхаваны боль у саўкоў. Той жа бэкфліп у 80-х рабіў Скот Гамільтан - фантастычны фігурыст.
  • Ямі
    11.02.2026
    Дзякуй, што відэа не з тг

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе2

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы27

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць