Грамадства

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд чатыром жыхарам Мінска, якія, як сцвярджае следства, нібыта былі кур'ерамі Фонду салідарнасці Bysol. Ім інкрымінавалі ч. 3 арт. 361‑1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Таксама адной з фігурантак справы — жанчыне — дадаткова інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле інфармацыі следства, фігуранты справы з'яўляліся кур'ерамі ініцыятывы Bysol — «у іх задачы ўваходзіла атрыманне і перадача грошай іншым удзельнікам фармавання, іх размеркаванне на патрэбы ўдзельнікаў незаконнай пратэснай і экстрэмісцкай дзейнасці».

Двум фігурантам справы прызначылі па 2 гады пазбаўлення волі, яшчэ аднаму — 3 гады. Жанчыне, якой дадаткова інкрымінавалі ўдзел у пратэстах, прызначылі 3 гады пазбаўлення волі. Таксама фігуранты справы павінны выплаціць па 500 базавых велічыняў штрафу.

Фонд «Байсол» пасля атрымання інфармацыі па гэтай справе выступіў з каментаром, сцвярджаючы, што інфармацыя пра сувязь асуджаных з Фондам насамрэч сумнеўная: 

«Наша арганізацыя не карыстаецца кур'ерамі для перадачы грошаў унутры Беларусі. Мы робім усё, каб не падвяргаць людзей небяспецы. Тое, што у Мінску асудзілі чатырох чалавек, прыпісваючы ім ролю кур'ераў Bysol — прыклад пошуку палітычных ворагаў ды хлусні з боку сілавікоў. Гэтыя людзі асуджаныя несправядліва і з палітычных матываў. Яны ніколі не былі кур'ерамі Bysol, па простай прычыне — Bysol ніколі не меў кур'ерскай сеткі ў Беларусі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць