Свет11

Прадстаўнікі Украіны і Расіі сустрэліся асобна пасля завяршэння трохбаковых перамоў у Жэневе

Пасля асноўнага раўнда двухдзённых трохбаковых перамоў у Жэневе 17‑18 лютага прадстаўнікі Украіны і Расіі правялі асобную, закрытую сустрэчу. Пакуль невядома, якія пытанні там абмяркоўваліся, піша «Суспільне».

Украінская дэлегацыя на перамовах, фота з тэлеграма Рустэма Умерава

Па словах прэс-сакратаркі кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі Рустэма Умерава Дыяны Давіцян, з боку Украіны ў сустрэчы ўдзельнічалі сам Умераў і Давід Арахамія, кіраўнік фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе, а з боку Расіі — кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі. Сустрэча доўжылася прыкладна паўтары гадзіны. Мядзінскі таксама пацвердзіў, што бачыўся з прадстаўнікамі ўкраінскай дэлегацыі.

Раней кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны і ўдзельнік перамоў Кірыла Буданаў заявіў, што ў хуткім часе чакаецца новы раунд сустрэч.

Асноўныя трохбаковыя перамовы праходзілі 17—18 лютага і былі прысвечаныя завяршэнню вайны. Падчас першай сесіі абмяркоўваліся практычныя пытанні і механізмы магчымых рашэнняў. Рустэм Умераў таксама правёў асобныя сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Швейцарыі для сінхранізацыі пазіцый.

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф адзначыў значны прагрэc па выніках першага дня перамоў.

На другі дзень абмяркоўваліся палітычныя і вайсковыя пытанні, параметры бяспекі і механізмы рэалізацыі магчымых рашэнняў. Некаторыя пытанні ўдалося ўдакладніць, іншыя патрабуюць дадатковай каардынацыі перад перадачай рашэнняў на ўзровень прэзідэнтаў.

Уладзімір Мядзінскі назваў перамовы «складанымі, але дзелавымі». Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што бакі дамовіліся пра канструктыўны падыход да маніторынгу спынення агню, у якім будзе браць удзел і амерыканскі бок.

Каментары1

  • Хмарочос
    19.02.2026
    В баню ходили

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць