Культура

Выйшла кніга выбранай прозы Уладзіслава Ахроменкі

Фонд «Камунікат» выдаў у Беластоку кнігу прозы Уладзіслава Ахроменкі «Нясвіжская крыза», куды ўвайшлі творы розных жанраў і кірункаў, піша bellit.info.

Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт выдавецтва.

У новым выданні чытач знойдзе вядомую «Тэорыю змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс, у якім аўтар ставіць у парадаксальнай і жорсткай форме тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца задаць сабе нават у думках. Ёсць таксама «Музы і свінні» — кніга гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі.

Сярод герояў Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, але ёсць таксама ананімныя акторы, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі.

У зборнік прозы таксама ўвайшлі нідзе дагэтуль не публікаваныя тэксты двух незавершаных раманаў Уладзіслава Ахроменкі: «Нясвіжская крыза» i «Выкрадальнік гукаў». «Ведаючы творчыя модулі Уладзіслава, — піша яго сябра і суаўтар некалькіх кніг Максім Клімковіч, — магу сцвярджаць, што першы тэкст — гэта недзе 70% ад меркаванага канчатковага аб’ёму, а другі — ўсяго каля 10%».

***

Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі ў сям’і выкладчыцы музычнай вучэльні. З дзяцінства займаўся музыкай. Закончыў Гомельскую музычную вучэльню імя Сакалоўскага і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, клас фартэпіяна.

Але неўзабаве выбраў іншы прафесійны занятак — літаратуру. Працаваў у вострасюжэтных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя, часта ў сааўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на расійскай мове, некаторыя з іх экранізаваныя. Разам з Максімам Клімковічам выканаў драматургічную інсцэніроўку аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве душы» для купалаўскага тэатра.

Быў адным з першых добраахвотнікаў, валанцёраў і карэспандэнтаў на фронце падчас вайны на ўсходзе Украіны. За сваю дзейнасць і ўдзел у падзеях 2014 году быў узнагароджаны медалём «За годнасць і патрыятызм». Жыў у Мінску, апошнія гады — у Чарнігаве.

У ноч на аўторак 30 кастрычніка 2018 года ў Беластоку ва Уладзіслава Ахроменкі здарыўся інфаркт, пасля якога ён упаў у кому. Памёр 9 лістапада 2018 году. Пахаваны ў Мінску на Заходніх могілках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь42

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь42

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць