Каментары да артыкула

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

  • sanitar
    09.03.2026
    Праблема ў тым, што фальсіфікацыя выбараў -- не першапрычына дыктатуры, а толькі адна з яе праяваў.

    Прычына -- у знішчэнні падзелу ўладаў, фактычнай ліквідацыі дэмакратычных інстытутаў (незалежнага парламента, незалежных судоў) у выніку канстытуцыйнага перавароту 1996 году.

    З аднога боку, прыемна ведаць што суграмадзяне былі не так масава лаяльныя ўзурпатару, як тое выглядала.

    З іншага боку -- сама аўтарытарная сістэма (разам з яе фэйк-выбарамі) дзесяцігоддзямі не выклікала пытанняў нават у нібыта апанентаў.

    З 2001 года барацьбу за канстытуцыю і дэмакратыю падмянілі барацьбой нібыта за галасы выбаршчыкаў на фэйкавых незаконных "выбарах" з нязменным галоўным персанажам, і нават дэмакратычны электарат гэта масава схаваў... не кажучы ўжо пра маладзейшае пакаленне, якое нічога іншага апрэч гэтай сістэмы і не бачыла.
  • .
    09.03.2026
    Як гэта "аўтарытарная сістэма" не выклікала пытанняў?
    Што Вы такое накідваеце і навошта?
    І на ўзроўні апанентаў улады, і на ўзроўні абывацельскіх меркаванняў ўвесь час пытанні былі да ўсяго, не толькі да фальсіфікацыі выбараў: да ўзурпацыі ўлады адной асобай, да знішчэння незалежнасці галін улады (парламента, суда, паступовага ціску на прэсу), да перапісвання канстытуцыі і законаў пад сябе, да крымінальных схем дзяржаўнага ўзроўню.

    Усе добра разумелі, што галоўная праблема ва ўзурпатары, а не ў тэхнічнай працэдуры выбараў.

    Вашыя накіды выглядаюць напрацоўкамі метадычкі пра "дурны народзец", такую ж апазіцыю і неабходнасць "байкоту" ў 2020-м. Маўляў, і Ціханоўскую не выбіралі. Нічога не было, працягвайце сядзець ціха.
  • Найперш не галасі!
    09.03.2026
    sanitar, вось ня трэба нікога "лячыць". Перакручваць з ног на галаву.

    1) Прычына дыктатуры - фальсіфікацыя выбараў, ігнараванне права, традыцый і нормаў маралі, фальсіфікацыя законаў.
    Спачатку па дробязі топчам права, потым ўжо як следства пачынаецца дыктатура.

    2) Што за лухта - "усе згаджаліся з дыктатурай, усіх задавальняла"?
    Увесь час пратэставалі і не згаджаліся, а калі не пратэставалі, то стараліся ігнараваць дыктатуру, абдурыць, абхітрыць і хоць так дайсці да сваёй мэты.

    3) Вось і лічбы сведчаць як "згаджаліся" усе гады. Анамальна велізарны працэнт "адмаўляюся адказваць", "няма адказу" выразна сведчыць пра нязгоду, ігнор, непрыняцце дыктатуры.

    Лічбы бяўліьпсна пацвярджаюць - аніколі беларусы не згаджаліся з дыктатурай.
    Нават на выбарах 1994-га году галасавалі не за дыктатуру, а за справядлівасць. За справядлівасць так, як яе разумелі.
    Урэшце, як і ў 2020-м.
    А то бач ты... Запякло, як абнародавалі факты і доказы "згоды і любові".
  • Найперш не галасі!
    09.03.2026
    ., Што Вы такое накідваеце і навошта?
  • Быкаў пра народ і выбары
    09.03.2026
    ., "Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі. Горай – не зробіш. Для сябе, для грамадства, для нашчадкаў – таксама"

    "Шкада канешне, што паўтары гады таму не абралі прэзідэнтам Пазняка, на выбарах не перамог Народны Фронт"

    Васіль Быкаў, 1995
  • .
    09.03.2026
    Гэта не "Найперш не галасі!"
    Групоўка, якая падмяняе нікі, стварае вой пад патрэбнымі артыкуламі. Зараз спрацаваў трыгер "выбары", набеглі ўдзесяцярох.
    Нядаўна спаліліся на няведанні Друскенікаў і на аўтаматычным перакладзе з рускай "В прошлом" як "У апошнім".
  • .
    09.03.2026
    ., Гэта не я, не "."
    Групоўка, якая падмяняе нікі, стварае вой пад патрэбнымі артыкуламі. Зараз спрацаваў трыгер "выбары", набеглі ўдзесяцярох.
    Нядаўна спаліліся на няведанні беларускай мовы і на аўтаматычным перакладзе з расейскай расейская як руская.
  • .
    09.03.2026
    Не ведаю, чаму мае меркаванні пра праблемы аўтарытнай улады каментуеце менавіта цытатай пра выбары 1994.
    Як яна абвяргае тое, што я сказаў? Ці Вы здольныя толькі капіраваць цытаты?

    А калі ўжо размова пра адносіны Быкава да Пазняка, паглядзіце, як яны змяняліся з часам:
    "Вядома, суровы рыгарызм Пазьняка далёка ня ўсім падабаўся ў шэрагах фронту. Увогуле сумленныя і разумныя хлопцы, пераважна беларускія інтэлігенты, сабраўшыся разам, нярэдка выяўлялі нязгоду з лідэрам."
    "Менавіта ў гэткіх абставінах на чарговым зьезьдзе зьявілася праблема ў лідэра БНФ, адстаўкі якога дамагаліся некаторыя зь ягоных паплечнікаў. Я быў змушаны выступіць з просьбай не рабіць таго, зразумець, што да пэўнага часу Пазьняк у Фронце альтэрнатывы ня мае. Мяне паслухаліся, хаця, можа быць, я і памыляўся."
    Васіль Быкаў "Доўгая дарога дадому" (2002)
  • Не галасі каму галасіць!
    10.03.2026
    Найперш не галасі! , атрымліваецца, што паводле вашай думкі, для беларусаў Лукашэнка гэта была справядлівасць. Так запішам.
  • 388332
    09.03.2026
    Я сустракаў мінулыя прэзідэнцкія выбары на сутках у ІЧУ. Нам вельмі мякка намякнулі, што калі не прагаласаваць датэрмінова і як трэба, то будуць праблемы. Выбараў у Беларусі няма і на маёй памяці ніколі не было.
  • 13%
    09.03.2026
    ні я, ні мама мая не галасавалі за яго.
    прагаласавалі адзін толькі раз. за Пазняка. на другі тур не пайшлі.
  • 13%
    09.03.2026
    і не толькі я і мама мая не галасавалі
    муж увогуле ні разу не галасаваў
    як і ягоныя бацькі
  • 1994
    09.03.2026
    13%, час паказаў, што Пазняк быў самым лепшым выбарам тады. Ну яшчэ Шушкевіча неяк можна было б, але таксама да яго пытанні, асабліва за вайсковы хаўрус з Расіяй.

    Таму вельмі добра памятаецца, як нават у 2020 некаторыя невероятные спявалі тыя самыя мас*** казкі пра тыя выбары, пра русафобію, беларускую мову, іх нібыта бедных расейцаў і так далей.
  • XX XY
    09.03.2026
    Бачна, што нармальнае навуковае даследаванне, там пол а не нейкі гендар.
  • 1994
    09.03.2026
    У 1994 было выразна бачна, што каталіцкая "Вейшнорыя" галасавала інакш чым праваслаўныя белаРусы.
  • М
    09.03.2026
    1994, былі такія ж сфальшаваныя выбары
  • Янка
    10.03.2026
    1994, у гэтым няма нічога дзіўнага. Бо ў тый час у "Вейшнорыі" (як і ў краінах Балтыі) яшчэ былі жывыя шмат сведкаў "панскага прыгнёту", якія памяталі рынак, прадпрымальніцтва, прыватную маёмасць і непараўнальны з савецкім таталітарызмам лібералізм. Узгадваючы кампанію 1994, Пазняк цалкам слушна адзначыў тую асаблівасць. Ва ўсходняй (і пераважна праваслаўнай) Беларусі нічога з таго не заставалася плюс дадалася вялікая колькасць завезенага саветамі для патрэбаў індустрыялізацыі небеларускага насельніцтва. Таму да тых людзей трэба было шукаць адпаведны падыход, якога не знайшлі ані Пазняк, ані яго каманда. Нажаль, тый падыход знайшоў малады папуліст Лукашэнка, за што Беларусь заплаціла стратай прынамсі 30 год развіцця.
  • Grok
    10.03.2026
    Янка, акурат у Вейшнорыі кшталту Гародні, Берасця, Пружанаў, Паставаў і інш пражываюць тысячы расейцаў. У мяне што ні знаемец з Гародні, то бацька - маскаль-ракетчык, чэкіст, саўспец, і інш. Амаль усе гарадское насельніцтва і шмат сельскага былой Усходняй Польшчы пасьпела рэпатрыявацца за Буг яшчэ да канца 1960-х. На усходзе БССР працэнт беларусаў большы.
  • Филип, держись!
    09.03.2026
    Хлопчык з каляровымі кіпцюркамі ўжо плакаецца ў чаціку падобных. Можа Косця дапаможа.
  • Адказік
    09.03.2026
    Галасы рускамірных у прынцыпе не маюць значэння. Нідзе.
  • Думка
    09.03.2026
    Ведаючы як працуе беларуская статыстыка нават гэтыя "закрытыя" лічбы трэба дзяліць на 2.
    У 2010 сябра навучаўся у хабзе у невялічкім райцэнтры. Яны зрабілі апытанне усіх студэнтаў інтэрната(амаль усе выхадцы з вёсак) і у іх атрымалася 18% за хітразачоса. Ім падалося гэта нерэальным і яны выйшлі на вуліцы і пачалі апрашваць мясцовых жыхароў. У выніку атрымалася 21% сярод мясцовых. І гэта сярод насельніцтва якое дыктатура выдае за свой электарат. У Менску і буйных гарадах гэты адсотак быў яшчэ меншы. На маю думку нават у 2010 за яго было менш за 20%
  • Адказік
    09.03.2026
    Думка, пра што і размова. Нават жыцці рускамірных не маюць значэння, пагатоў нейкія там галасы.
  • пук
    09.03.2026
    с каждым годом у деда маразм крепчает, и будет еще меньше процентов
  • Anatol Starkou
    09.03.2026
    Пустапарожні артыкул ні аб чым, але прызначаны выключна для навукоўцаў бчб часткі форуму НН, якіх тут 83%.
  • Усе мясцовыя боты,
    10.03.2026
    Што супраць Пазняка , за Луку галасавалі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць