Свет77

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі

«Дзень Волі — гэта напамін пра тое, што імкненне да свабоды з’яўляецца неад’емнай часткай беларускай ідэнтычнасці».

У Вярхоўнай Радзе Украіны падчас пленарнага пасяджэння дэпутаты павіншавалі беларусаў з Днём Волі.

«25 сакавіка Вольная Дэмакратычная Беларусь адзначае Дзень Волі — 108‑ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая стала першым гістарычным крокам беларускага народа да ўласнай дзяржаўнай суб’ектнасці. Гэтае імгненне трывала нядоўга, але яно назаўжды засталося ў гісторыі. Дзень Волі — гэта напамін пра тое, што імкненне да свабоды з’яўляецца неад’емнай часткай беларускай ідэнтычнасці», — гаворыцца ў заяве.

Парламентарыі пішуць, што сёння Беларусь жыве ва ўмовах двайной акупацыі: рэжыму Лукашэнкі і з боку Расіі, якая ператварыла Беларусь у плацдарм для знішчэння Украіны.

«У адпаведнасці з нормамі міжнароднага гуманітарнага права, Беларусь з’яўляецца акупаванай тэрыторыяй. Гэта юрыдычны факт, рэгламентаваны артыкуламі 42 Гаагскай канвенцыі і 2 Жэнеўскай канвенцыі. Украіна — першая дзяржава, якая абавязаная зрабіць гэтую выснову афіцыйнай. Падтрымліваючы дыпламатычныя адносіны з Мінскам, мы легітымізуем рэжым, які забівае нашых грамадзян. Час пакласці гэтаму край», — гаворыцца ў заяве.

Дэпутаты падкрэсліваюць, што ёсць іншая Беларусь — і яна змагаецца.

«У гэты дзень мы з асаблівай удзячнасцю схіляем галовы перад байцамі палка імя Кастуся Каліноўскага, якія з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання абараняюць украінскую зямлю на самых гарачых участках фронту. Яны абараняюць ідэю, дзеля якой мы ваюем: долю народа нельга навязаць сілай — яе вызначаюць тыя, хто гатовы за яе стаяць. Іх адвага на полі бою даказвае тое, што дэкларавалі заўсёды: свабода Украіны і свабода Беларусі — непадзельныя. Сапраўдная незалежнасць Беларусі будзе здабытая ў тым ліку на гэтай вайне», — гаворыцца ў заяве.

Дэмакратычная змена ўлады ў Мінску — гэта пытанне бяспекі ўсяго рэгіёна, пішуць парламентарыі.

Міжфракцыйнае дэпутацкае аб’яднанне Вярхоўнай Рады Украіны «За Дэмакратычную Беларусь!» заклікае разарваць дыпламатычныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі; афіцыйна прызнаць Беларусь акупаванай Расіяй тэрыторыяй; перадаць памяшканне пасольства Рэспублікі Беларусь у Кіеве дэмакратычным прадстаўнікам беларускага народа, а міжнародную супольнасць — узмацніць санкцыйны ціск на рэжым.

«Мы верым, што хутка над вольным Мінскам зноў будзе лунаць бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг, а мяжа паміж нашымі краінамі стане мяжой паміж дзвюма вольнымі еўрапейскімі нацыямі.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!» — гаворыцца ў заяве.

@nashaniva Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі #дзеньволі #25сакавіка #жывебеларусь #бчб #беларусь ♬ New Home - Frozen Silence

Каментары7

  • Жыгуль
    25.03.2026
    Шчыры дзякуй! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
  • Спадар
    25.03.2026
    Беларусаў віншую з Днем Волі! Жыве Беларусь!
  • Норман
    25.03.2026
    Дзякуй, браты! Славава Украiне!!!

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў10

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску адкрылі арт-аб'ект «У імя жанчыны ў Беларусі» ФОТАФАКТ5

«Яна апраналася проста і выглядала сумленнай». Адзінокіх кітайскіх мужчын усё часцей дураць фіктыўнымі нявестамі3

«Насамрэч каманда не заўсёды была сканцэнтравана на Бабарыку. Не ўсё сышлося на ім». Краўцоў выпісвае Бабарыку з «бабарыканцаў»?15

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі прапанаваў КНДР заключыць пастаянны мір1

Ад рэдкіх абразоў да кітайскіх ваз: што можна ўбачыць у адзіным у Беларусі музеі кантрабанды

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход22

Для каравай-фэсту ў Свіслачы спяклі каравай вагой 150 кілаграмаў ФОТАФАКТ2

Лукашэнка прапанаваў фермеру з-пад Турава закласці сады пад Мінскам5

У Беларусі забаранілі гандляваць «цублямі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў10

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць