Вайна66

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць

Даныя, прыведзеныя RUSI (Каралеўскім аб’яднаным інстытутам абаронных даследаванняў), наглядна дэманструюць разрыў паміж тым, што называюць «вайной новага тыпу» ва Украіне, і аперацыяй з прымяненнем поўнай моцы заходніх арсеналаў.

RUSI падлічылі, колькі боепрыпасаў прыблізна выдаткавалі ЗША, Ізраіль і саюзнікі ў Іране за 25 дзён аперацыі (даныя на 24 сакавіка), заўважыў канал «Быть Или».

Выдаткавана ракет для паражэння тактычных, аператыўных і стратэгічных тылоў (толькі амерыканскія):

▪️ 912 JASSM;

▪️ 535 «Тамагаўкаў»;

▪️ 320 ATACMS + PrSM.

Разам: 1767

Гэта без уліку авіябомбаў і спецыялізаваных ракет тыпу анты-РЛС AGM-88 HARM.

«Гляджу я ў гэты час на тое, як Украіна вывуджвае па 5 няшчасных Storm Shadow на месяц. І якія рэчы Украіна творыць, маючы гэтыя 5 няшчасных Storm Shadow (Бранск не дасць зманіць)… І якія рэчы Украіна б вытварала, маючы такую колькасць на руках», — — піша аўтар канала.

Калонка справа — % расходавання таго ці іншага боепрыпасу. Чырвоным — тое, што выдаткавана больш чым на 20%.

Выдаткавана сродкаў СПА (толькі прызначаныя ў першую чаргу для збіцця балістыкі):

▪️ 1285 PAC-3 для Patriot;

▪️ 563 Tamir для «Купала»;

▪️ 431 SM-2/3/6 для AEGIS;

▪️ 402 PAC-2 для Patriot;

▪️ 198 THAAD (ЗША);

▪️ 135 «Прашча Давіда»;

▪️ 122 Arrow-2/3 (Ізраіль);

▪️ 120 THAAD (саюзнікі);

▪️ 117 PAC-2/3 (Саўдаўская Аравія);

▪️ 53 Aster (Катар);

▪️ 22 THAAD (Ізраіль).

Разам: 3448

Іран запусціў 1300 балістычных ракет і 3555 дронаў.

Па рэгламенце звычайна расход пры збіцці балістыкі — 2 супрацьракеты на 1 ракету. То-бок пры нармальным расходзе яны павінны былі патраціць 2600 супрацьракет.

Перарасход у 800+ супрацьракет.

Для Украіны ж гэтая справаздача — горкае пацвярджэнне таго, наколькі крытычная адсутнасць масавых паставак. Тыя вынікі, якія УСУ паказваюць з адзінкавымі Storm Shadow, даказваюць: наяўнасць хаця б 10% ад аб’ёму ракет у іранскай аперацыі магла б фундаментальна змяніць сітуацыю на фронце.

Каментары6

  • лол
    26.03.2026
    Самі за свае грошы зрабілі, самі і выпусцілі. А Ўкраіна хай далей зайздросціць.
  • ці толькі за свае?
    26.03.2026
    лол, калі ў іх столькі грошай, то навошта тады ўдавацца да вымагальніцкай тактыкі з тарыфамі? калі грашовая адзінка не забяспечана золатам, то яна стае ўсяго толькі даўгавою распіскай пад слова гонару. і гэтаму слову вераць роўна настолькі, наколькі краіна гэтае слова трымае. у выпадку з Будапешцкім мемарандумам дадзенае слова аказалася даволі лёгкім на вагу. еўрапейскія партнёры таксама больш ня лічаць ЗША надзейным саюзнікам. да ўсяго, штаты фактычна ўсухую прайграЮць унутраную вайну з фентанілам (як мінімум 1.4% насельніцтва залежныя ад апіятаў). як паказваюць лічбы, ваенная кампанія таксама вядзецца не на найлепшым узроўні. таму роля ЗША як нібыта сусветнага лідэра істотна пахіснулася. паглЯдзім, што будзе далей.
  • И
    26.03.2026
    лол, здесь в статье скорее речь про неэффективность США и их лицемерие. Американцы воюют против Ирана, союзником которого является рф, но в тоже время Трамп давит на Зеленского отдать кремлю весь Донбас, который русские не могут захватить уже более четырех лет полномасштабной войны.

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць