Каментары да артыкула

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду

  • Filipp
    28.03.2026
    "Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду"©
    Можа і ўяўляе, а можа і злавіў, час пакажа. Як ні круці, а Лукашенко чуткая палітычная жывёла, і за час свайго панаваньня ні раз лавіў Бога за бараду. Калі да канца года калій пайдзе праз Клайпеду, можна будзе рабіць высновы.
  • годны чалавек на такое не пагадзіўся б
    28.03.2026
    Filipp, жывёла, з самага пачатку пад апекай крамля і абаронай расейскіх штыкоў.
  • Багнет
    28.03.2026
    годны чалавек на такое не пагадзіўся б, а дзе вашы штыкі?
  • Nk
    28.03.2026
    Цікавыя аргументы з боку Шыманіте. Зарабляць долары Лукашэнкі ў ЭЗ нельга, але Літва пры гэтым зарабляе долары ў Беларусі і Расеі.

    З гэтай крывадушнасці і выцякае шмат праблем у адносінах паміж краінамі.

    Таму ніякіх інструментаў ціску ў Літвы няма, акрамя гучных заяў.

    Падыход Трампа "make a deal or get a war" можа і людажэрны, але эфектыўны з погляду ціску на такія рэжымы. І Коул пагражае Луке, адначасова праводзячы перамовы.

    А ў ЭЗ няма магчымасцяў дзеля такой стратэгіі. Бо нечым ціснуць акрамя такіх заяў, занадта слабыя. І Лука гэтым карыстаецца
  • Ніна
    28.03.2026
    Ды не Бога ён злавіў, сітуацыя такая, што заходняя цывілізацыя аслабла. А варвары заўсёды знойдуцца. Прычын шмат, не буду паглыбляцца. А так бы сядзеў пад "венікам ". Не дай Бог свінні рогі, а мужыку панства. Нашы абалваненыя папярэднікі пакінулі нашчадкам "добрую" спадчыну.
  • А вас
    28.03.2026
    За што?
  • Беларус
    28.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Федзя
    28.03.2026
    Нет, он поймал литовских консерваторов за бубенцы, как на внешнеполитической площадке, так и на внутреполитических как Литвы, так и Беларуси.
  • Шляхцич Завальня
    28.03.2026
    Таракан вороватый
  • Беларус
    29.03.2026
    Гэта адбываецца не таму, што дыктатар "схапіў бога за бараду", а таму што ўсе нашыя суседзі без выключэння, і таксама ЗША - маюць памылковае стаўленьне і ігнаруюць рэчаіснасьць. Не зважаюць на сапраўдны стан Беларусі, і размаўляюць ды стасуюцца з тэрарыстычнай хунтай, як з афіцыйнымі прадстаўнікамі дзяржавы. А гэта ня так. Беларусь - з 2020-а году адкрыта акупаваная краіна (гібрыдная ж акупацыя пачалася з пераваротаў 1995-96 гадоў).

    Але ж гэты памылковы погляд сфармаваны ў першую чаргу мегавіта беларускай інфапрасторай: усімі гэтымі так званымі "незалежнымі" выданьнямі, якія, не зважаючы на падзеі 2020-а (і не прымаючы іх насамрэч - бо інакш даўно б змянілі стаўленьне), пацягваюць бычыць у захопніке ўлады, злачыннай хунце лукашэнкі - не акупанта, а менавіта "беларускі бок" ды "афіцыйны Менск". Прызнаюць усю лукашэнкашскую вертыкаль, установы, пасады служак рэжыму, карныя органы, амбасады, рэпрэсіўнае заканадаўства і так званыя суды- менавіта беларускімі, афіцыйным, нацыянальным. Чым культывуюць успрыманьне гэтых, безумоўна варожых Беларусі устаноў, як сапраўдных. Бо такім чынам дэманструюць унутраную легітымнасць. Атрыліваецца, што для іх, як і для лукашыстаў, і не было 2020-а году. Бо вынікам тых падзей з'яўляецца тое, што улада ў краіне захоплена, а афіцыйнае, абранае большасьць беларускае прадстаўніцтва месціцца зараз у выгнаньні. Інакш - якія падставы лічыць лукашню "прадстаўнікамі Беларусі"?

    Таму гэта гісторыя не пра лукашэнку, які "схапіў бога за бараду", а пра сапраўднае адрынаньне рэчаіснасьці усімі суседнімі краінамі - менавіта гэтае памылковае стаўленьне стварае для хунты усе гэтыя звышмагчымасьці і надзяляе дадатковымі рэсурсамі. Якіх у рэжыму ніколі не было б пры слушнам стаўленьні. А так - прадстаўнікі злачыннай хунты месьціцца зараз ў ААН, Інтэрполе, АБСЕ пад шыльдачкай "Беларусь". Маюць амбасады ў краінах ЕЗ і ЗША. Але ж яны не прастаўнікі Краіны. Яны прадстаўнікі акупацыйнага рэжыму лукашэнкі. Але памылковае знаходжаньне ў гэтых структурах, менавіта ад імя Беларусі, дае ім магчымасць карыстаць гэтыя рэсурсы для сваёй злачыннай дзейнасьці - у першую чаргу для пераследу і знішчэньня беларускасьці (у тым з дапамогай заканадаўстваў дэмакратычных краін). А таксама - для заробку на сумесных праэктах, стварэньня ўнутраных спрэчак і канфліктаў сярод суседзяў. І таму робяцца магчымымі гісторыі, як з беларускім нацыянальным пашпартам, гербам "Пагоня", выцісканьнем нашай прэзідэнткі з Літвы ды ўвогуле таксічнане стаўленьне да беларусаў і ўсяго беларускага. Ня кажучы ўжо пра ўсялякія каламутныя бізнэс-схемы.

    Рэжым дагэтуль існуе выключна дзякуючы гэтаму эфектыўнаму падману і выдачы сябе за "афіцыйны беларускі бок". І, вядома, дзякуючы ўсім тым, хто гэты падман культывуе, падтрымлівае і прасоўвае ў публічнай прасторы. Таму вельмі важна ставіцца да ворага і акупанта правільна, называць яго адпаведна - толькі тады будзе плён. А стаўленьне да тэрарыстычнай групоўкі, як да "афіцыйнай беларускай дзяржавы" прывядзе выключна да выбару памылковай стратэгіі стасункаў, назапашваньня памылак, разбурэньня і паразы.
  • вам ў 1917-21 пашанавала, а нам сёння шанцуе
    29.03.2026
    «Ён думае, што можа адчуваць сябе гаспадаром становішча і цяпер мае магчымасць аказваць ціск на сваіх суседзяў»


    усё так , вам ў 1917-21 пашанавала, а нам сёння шанцуе . Геапалітыка такая як дзяўчына з зыбіцкай, камусьці з ёй шанцуе а камусьці не. Нажаль 90% Беларусаў гэтага не разумеюць

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць