Грамадства1111

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?

Латвійская Служба разведкі і бяспекі Міністэрства абароны (MIDD) назвала імя шпіёна беларускага ГРУ, які працуе на латвійскім кірунку — Сяргей Баранаў. Даведаліся болей пра яго.

Сяргей Баранаў. Фота: Белпол, з базы ІС «Пашпарт»

Сяргею Баранаву 42 гады. Ён з сям'і савецкіх вайскоўцаў, нарадзіўся ў нямецкім Лейпцыгу. Ягоная маці — вайсковая пенсіянерка.

Вядома, што потым мужчына жыў у Віцебску, дзе скончыў мясцовы ліцэй. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, які скончыў у 2005 годзе.

Сяргей Баранаў. Фота: Belpol, з базы ІС «Пашпарт»

Па звестках Belpol, пасля ўніверсітэта Баранаў праходзіў службу ў часці №97030 у Барысаве. Даслужыўся там да намесніка начальніка штаба.

Пасля гэтага ён перайшоў на службу ў вайсковую часць №51886, якая цяпер мае нумар 11709. Пра яе расказваў «Байпол» у 2021 годзе. «Гэта самае закрытае падраздзяленне — дзявятае ўпраўленне ГРУ, на базе якога ў 2014 годзе было створана дыверсійнае спецпадраздзяленне для працы за мяжой», — тлумачыў Алег Талерчык.

Баранаў не раз бываў у Расіі. Напрыклад, 12 чэрвеня 2017‑га і 29 мая 2019‑га ён знаходзіўся ў Маскве і рэгістраваў там сім-карты. У 2014 годзе ён наведваў акупаваны Крым і публікаваў адтуль фота ў сацсетках.

Сяргей Баранаў. Фота: MIDD (палепшаная якасць і кантраснасць)

Згодна з данымі аб перасячэнні мяжы, Сяргей Баранаў выязджаў у Латвію мінімум двойчы і абодва разы цягніком праз Бігосава. Першы раз — з 18 да 24 жніўня 2014-га, другі — з 18 да 23 ліпеня 2015-га. Мэта абедзвюх паездак пазначана як прыватная.

У спісах яго сяброў у сацсетках палова людзей з Расіі і траціна з Украіны або акупаваных тэрыторый. Мінімум трое з яго інтэрнэт-сяброў — з Латвіі.

Латвійская Служба разведкі і бяспекі Міністэрства абароны лічыць, што ГРУ вярбуе агентаў для збору разведданых і шукае іншых агентаў. Па звестках службы, Сяргей працуе менавіта на гэтым кірунку.

Што цяпер з Баранавым, не паведамлялася.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Ганьба канешне
    02.04.2026
    Хутка ужо пачнуць гiнуць за пуцiна на полькiм i латвiйскiм накiрунку?
  • Вася
    02.04.2026
    Ганьба канешне, уже готовятся активно, путин вывозит заводы за урал, мобильний интернет убили, готовятся к мобилизации, тоже самое делают и эти их красно-зеленая чума.
  • Вася
    02.04.2026
    В одну войну лукашисты уже Беларусь втянули, втянут и в войну с НАТО, чума красно-зелёная

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць