Свет33

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы

У Іране разбіўся амерыканскі самалёт, і ў гэты момант праходзіць аперацыя выратавання пілота. Іранскія ўлады таксама імкнуцца яго захапіць у палон.

Фота ілюстрацыйнае

Генштаб Узброеных сіл Ірана заявіў, што знішчальнік ЗША F-35 быў збіты раніцай у пятніцу над цэнтральнымі раёнамі краіны.

У Іране зрабілі экстранае ўключэнне па ўсіх дзяржаўных тэлевізійных каналах, падчас якога прапанавалі грошы за галаву амерыканскага пілота, які паспеў катапультавацца.

Была таксама інфармацыя ад іранскага агенцтва Tasnim, што пілот ужо нібыта захоплены, але на гэты момант яна не пацверджаная. 

Амерыканцы, са свайго боку, таксама праводзяць аперацыю па выратаванні пілота. Як паведамляла агенцтва IRNA, яны дзейнічаюць пры дапамозе верталётаў Black Hawk і самалёта C-130 Hercules. У паветранай прасторы нібыта завязаліся баі з іранскімі войскамі.

СМІ Ірана пішуць, што таксама быў збіты амерыканскі верталёт. ЗША гэтага пакуль не каментавалі, і іншых пацвярджэнняў няма.

Каментары3

  • Говори правду
    03.04.2026
    А что случилось?
  • Не тую краіну назвалі Гандурасам
    03.04.2026
    І гэтая краіна збіраецца ваяваць з Кітаем?
  • fly9
    04.04.2026
    Не тую краіну назвалі Гандурасам, Лол, что? За почти месяц операции с многочисленными вылетами каждый день - один сбитый самолет. Ну конечно эта страна легко может воевать с Китаем, у которого боевого опыта ровно 0))

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве49

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША8

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць