Каментары да артыкула

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

  • Цім
    05.04.2026
    А чаму нельга зжэрці рускамірцаў ва Уладзе РБ?
  • Люстэрка
    05.04.2026
    Цім, а таму, што 97% насельніцтва размаўляе на расейскай і пачатак гісторыі сваёй краіны вядзе з 1918 году.
  • Biełarus 2026
    05.04.2026
    Люстэрка , перастаньце глядзець БТ і Салаўёва
  • 1
    05.04.2026
    Можа так і было. Тады добра. Але ж, лепей тое нехта пацвердзіў бы.
  • Сяргеенка
    05.04.2026
    1, Сяргеенка ведае, што Семчанка правы. Шмат людзей ва ўладзе былі супраць расейскага ўплыву. Таму шмат людзей з улады звольнілі па розным: пьянства, бабы, паказчыкі. Ім дапамагалі у гэтым расейцы. Наогул добра супрацоўнічае з расейцамі менавіта “ОАЦ”. А зараз мусіць і @КГБ@. Макея забілі менавіта расейцы.
  • 96% Беларусаў за Незалежнасць, i супраць маскоўскай акупацыі
    05.04.2026
    1, мне не трэба, я ведаю што - 96% Беларусаў за Незалежнасць, i супраць маскоўскай акупацыі, сёння.
  • Саламон
    05.04.2026
    Пры ўсёй павазе да пазіцыі спадара Семчанкі ў 2020 ён таксама павёўся на фантастычную ідэю адарваць Беларусь аб Расеі сумесна ў Лукашэнкай. Фантастычную таму, што ў рэшце рэшт асабістая ўлада Лукашэнкі і карупцыйны дабрабыт яго сям'і і атачэння трымаюцца на матэрыяльнай падтрымцы Крамля. Частку з яе Лукашэнка з сям'ёй прысабечваюць, а частку накіроўваюць на захаванне нерэфармаванай і перманентна неканкурэнтаздольнай эканоміцы і падтрыманне сціплага сацыяльнага мінімума для тых, каго панаванне Лукашэнкі пазбавіла годнага сацыяльнага ліфта і паставіла ў матэрыяльную залежнасць ад рэжыма.
    Лукашэнкаўская "стабільнасць" - гэта ледзь не калька з брэжнеўскага "застою", аб якім саўкі ўзгадваюць з настальгіяй, забываючыся аб шматлікіх грандыёзных эканамічных праблемах тых часоў. Хіба што "застой" трымаўся на выбухнуўшых коштах на нафту, а "стабільнасць" - на расейскіх датацыях. І калі кошты на нафту здуліся - неўзабаве скончыліся і застой, і СССР. І няма ніводнай краіны альбо міжнароднай інстытуцыі, якая пагадзілася б істотна замяніць расейскую падтрымку Беларусі без палітычна непрымальных для ўлады Лукашэнкі рэформ.
    Спадар Семчанка фармулюе настолькі універсальную адмазку, што калі ў Расеі адбудзецца нешта фатальнае, то ўсё дзейныя лукашысты пачнуць апраўдвацца аднолькава - мы былі з Лукашэнкай, каб супрацьстаяць Расеі і захаваць незалежную Беларусь. Нават Карпянкоў і Азаронак. А калі ў іх спытаюцца - а навошта вы вынішчалі беларускую мову, беларушчыну і БЧБ-сцяг, жорстка рэпрэсавалі нязгодных, прасоўвалі "расейскі свет", сустракалі расейскіх агрэсараў з хлебам-соллю, гераізавалі вайсковых злачынцаў з Вагнера і зараблялі на крыві ўкраінцаў, то яны адкажуць таксама аднолькава: гэткім чынам мы майстарскі манеўравалі перад Расеяй, каб перадухіліць адзінамомантавую анэксію. А пакуль ў Расеі нічога не адбываецца - то яны з энтузіязмам будуць працягваць рабіць сваю брудную справу, будаваць кар'еры ў сістэме Лукашэнкі і зарабляць грошы, ні кроплі не турбуючыся аб скрадзенай і знішчанай Лукашэнкай і імі будучыні Беларусі. Азнаёмцеся з дакладам спадара Крука - там сапраўды жахлівыя высновы.
  • .
    05.04.2026
    Не вельмі веру ў расказы заднім лікам пра 2010-ыя, калі людзі ў сістэме (Семчанка, Латушка, Азараў...) нібыта ўжо тады дзейнічалі як агенты супраць сістэмы.
    Людзі спрабуюць стварыць цэльны паслядоўны вобраз сваёй асобы і сваёй дзейнасці, а ён не абавязкова існуе. Быў іншы час, іншыя матывы, крытэрыі. Так, маглі і кар'еру рабіць, а маральны выбар не выглядаў для іх настолькі відавочным, як зараз.
    Гэта не крытыка пра "пераабуліся". У 2020-м яны здолелі зрабіць мужны маральны выбар, гэта галоўнае.

    У вас спасылка на відэа састарэлая, не паказваецца. [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]
    І неяк сорамна ізноў бачыць на вокладцы (актуальнай, знайшоў сам) пысу Лукашэнкі. Хто б растлумачыў мэты гэтага лукашэнка-маркетынгу ў беларускім ютубе...

    [Зрэдагавана]
  • Саламон
    05.04.2026
    ., вы спрабуеце падзяліць беларусаў на тых, хто ў белым паліто, і усіх астатніх. А грамадства, якое пражыла больш за 30 гадоў пад час дыктатуры, якая прыйшла меней чым праз 3 гады пасля распаду СССР - гэта нашмат больш складаная рэч. Каго б вы не намінавалі ў першую групу - у любога чалавека магчыма знайсці хібы. Бяляцкі? - дык ён жа грантасмок!
    Пазняк? - дык ён уцёк у 1996 як заяц, кінуўшы ўсіх паплечнікаў і шматлікіх праціўнікаў дыктатуры ў апошнім абраным парламенце.
    Апошняя кіраўніца ТБМ Анісім? - пагадзілася на прызначэнне ў дэпутаты палаткі, але сядзела там з 2016 па 2019 цішэй за мыш, а сапраўдная цікавасць да беларускай мовы выбухнула ў 2020 і зусім не праз "дэпутатцтва" Анісім.
    Семчанка і Латушка не здейснялі нічога з таго, што магчыма было б кваліфікаваць ў якасці злачынстваў супраць дзяржсуверэнітэту і правоў чалавека нават па законах 1994 года. Што тычыцца Азарава - то тут перш за ўсё варта спытацца ў тых, каго ён імаверна пераследваў да 2020 - ці гатовыя яны дараваць яму тыя ўчынкі пасля таго, што ён зрабіў у 2020, за што дарэчы атрымаў шалёны сталінскі тэрмін. Тым больш няма ніякіх звестак пра тое, каб ён кагосці катаваў альбо аддаваў адпаведныя загады.
    Дыферэнцыяцыя безумоўна павінная быць, але тут недастаткова толькі дзьвух груп. Бо тады вы аўтаматычна ўраўновываеце Латушку, які пад час працы ў дзяржапараце сапраўды зрабіў шмат чаго дзеля захавання беларушчыны і гэта падцверджана, з Дрыгай альбо Пяткевіч, якія асэнсавана знішчалі яе абмежаваннямі і забаронамі.
  • .
    05.04.2026
    Дарэчы, знаходзіў, што менавіта ў час кіраўніцтва Латушкі Мінкульт чамусьці пачаў выпускаць пастановы на рускай, а, не як было да таго прынята, беларускай мове.
    Але зараз не пра гэта.

    З чаго ўвогуле вырашылі, што я "спрабую падзяліць беларусаў" і прасоўваю нейкую "дыферэнцыяцыю"? Ніводнага слова пра гэта няма.
    Я пра спробы дамалёўваць лагічны і паслядоўны вобраз сябе ў мінулым часе. Тлумачэнні "Just as planned" ("Так і было задумана"). Рэальна, мяркую, было складаней. І ў астатніх, якія нібыта мной (?!!) "падзелены" да іншага боку, таксама магло быць няпроста.
    Чытайце, калі ласка, што напісана, а не дадумвайце ад сябе.

    І тым больш у нейкіх злачынствах я нікога не абвінавачваў. "Не рабілі злачынстваў" не эквівалентна "змагаліся ў сістэме супраць яе". З таго, што я не веру ў іх змагарства ў той час, не вынікае, што абвінавачваю ў горшых злачынствах рэжыму.
    Вы самі будуеце чорна-белыя класіфікацыі, і калі маё меркаванне не трапіла пад ваша, спрачаецеся з нейкім палярным дадуманым.
  • 1863
    05.04.2026
    не, не веру
    пасля 2010 года працаваць там - гэта было ужо ташнiлава (нават пасля 2006)...
  • Люстэрка
    05.04.2026
    1863, значыцца апасля 1995 году і рэфэрэндуму аб мове, гербу ды сьцягу, яшчэ можна было?
  • 1863
    05.04.2026
    Люстэрка , таксама не, але я не такi стары))
    Семчанку у 1995 годзе было толькi 12 гадоу, а у 2010 было ужо 27, таму разумеу што робiць
  • 1
    05.04.2026
    Навошта прадастаўляць трыбуну былым прапагандонам? Раскаянне не адмяняе службы рэжыму. Рэпартажы з плошчы 2006, з праспекта 2010, уся праца Азаронка-бацькі, Хрусталева, Зімоўскага - узровень гэтага канала і людзей быў відавочны заўсёды. А зараз паслухай гэтых Луцкіных розных і Семчанак, дык яны ледзь там не змагарамі былі за свабоду. І хапае жа зараз сумлення хлусіць. Ганьба проста, няма слоў.
  • Вынікі беларушчыны
    05.04.2026
    Прабач нас, Мова родная!
    Як шчанюкі бязродныя,
    Мы здрадзілі табе.
    Мы моўчкі назіралі,
    Як маці забівалі,
    Казалі, што іх дзьве.
    З. Семчанка

    Гэтыя радкі маюць большы сэнс, чым уся бяздзейнасць так званага офісу за ўсе 6 год.
    На жаль, сэнс гэтых радкоў, так і на дайшоў да 97% бедарусаў.
  • Чара
    05.04.2026
    Вынікі беларушчыны , таксама памятаю гэты верш пра мову, што Семчанка напісаў. Столькі сэнса ў ім. Столькі болі. Такое мог напісаць, толькі чалавек, што прапусціў гэты боль праз сваё сэрца.
  • Я радзілся в дзерэвне
    05.04.2026
    Ужэ прэдставляю, что будут расказываць АМОНавцы і прочые прапагандоны, после таво, как сменіцца власць/рэжым в Беларусі.
  • Снимите розовые очки
    05.04.2026
    Я радзілся в дзерэвне, ОМОНовцы будут махать дубинками, но под другим флагом.
  • Biełarus 2026
    05.04.2026
    Снимите розовые очки, маскоўскім?
  • Ізя
    05.04.2026
    Няма веры яму, баўбатня нейкая
  • Макар
    05.04.2026
    То, что российские СМИ называли Семченко белорусским националистом ещё во время его работы на ОНТ уже говорит о том, что он делал правильное дело, пока остальные молились на Москву.
  • 3% у міня
    05.04.2026
    Кто 30 лет развадзіл беларусав і крэмль на дзэнгі. І паэтаму ціпер ад беларускава в Беларуі нічыво не асталась. Всё в Амане Іран асваівает. Раз так, то вам всем вайна ўжэ началась.
  • Джедай з Палесся
    05.04.2026
    Перад тым, як пісаць каменты паглядзіце інтэрвію Семчанка да канца. Навошта нейкія боты ці проста дурні параўноўваюць яго з тымі, хто зараз там засталіся працаваць? Яны насамрэч цяпер ляглі пад Расею і знішчаюць усё беларускае. І ён праўду кажа, што да 2020-га можна было хадзіць па Мінску ў цішотцы з Пагоняй і налепкі рабіць на машыны. І сцягі на канцэрце Міхалка, і дазвол 100 гадоў БНР святкаваць. Цяпер у сістэме засталіся адны рускаміраўцы. Ну можа Марзалюк яшчэ хістаецца.
  • Ніна Кавалевіч
    05.04.2026
    Для мяне Дзмтрый Семчанка - сапраўдны патрыёт Беларусі. Ён адстойваў незалежнасць нашай краіны, і калі працаваў на тэлебачанні, і калі звольніўся таксама. Чытала яго выказванні пра небяспеку ад Расеі у 2021 годзе. Дзмітрый пісаў, што будзе вайна, а мы не верылі тады. Толькі ў 2022-ім адкрыліся вочы.
  • Мікіта Кольчык
    05.04.2026
    Зрабіць такі ўчынак, пайсці супраць сістэмы, калі пагаражаюць адпомсціць - колькі людзей на гэта здольны? Вось так, як ён згубіць усё?
    Чапляюцца за працу, пасаду, кватэру, сям’ю. Знойдуць 1000 адгаворак. Затое пісаць каментары ў “белых паліто” усім лёгка.
    Дзмітрый Семчанка! Прабач ім, бо не ведаюць, што робяць.
  • Юлій Каралёў
    05.04.2026
    Чакаю інтэрвію з былым ГУБАЗіКацам - латэнтным патрыётам, які будзе расказваць, як ён мучыў людзей, каб пасіліць нянавісць да Лукі і тым самым паскорыць ягонае звяржэньне...
  • Вольга
    05.04.2026
    Юлій Каралёў, не пра вас гэта гісторыя, дурні.
  • Марыя
    05.04.2026
    Дзякуй вам, Дзмітрый! Хто не прайшоў такі шлях, як вы, той ніколі не зразумее, колькі сілы трэба мець, каб нягдедзячы на ціск з усіх бакоў застацца верным прынцыпам. Ім нават можна не тлумачыць, бо няма сэнсу. Пад іх белымі паліто - цемра.
  • Вольга
    05.04.2026
    Марыя , і ў галовах таксама. Дасведчаныя беларускамоўныя людзі з улады дапамогуць будаваць новую краіну.
  • Paliašuk
    05.04.2026
    Нядаўна быў Дашкевіч, сёння - Семчанка. Адзін у змаганні з юнацтва, другі - лічы, пасля расколу ў праўладных колах, СМІ. Негледзячы на рознасць шляхоў, ніводнаму з гэтых мужчын не закінеш, што яны нейкія антыбеларускія, не любяць нашу краіну, кіруюцца матэрыяльнай выгадай. А нядаўна яшчэ й Бабарыка быў як прадстаўнік яшчэ адной часткі грамадства - бізнесу, прыватнага сектара. Не ведаю, ці гэта рэжысёрская задумка, ці не, але атрымалася сімвалічна. Пабудаваць вольную Беларусь магчыма толькі ў сінергіі ўсіх сіл, грамадзян, якім гэтая краіна па нейкіх прычынах усё яшчэ неабыякавая.
    Я ўбачыў шчырага чалавека - памыляцца таксама магчыма шчыра. Стаўка на луку і ягонага адбельвацеля Макея як на гарантаў незалежнасці ад рашкі не згуляла, а гульні з непрызнаннем расейскіх анексій аказаліся прэлюдыяй да ўцягвання Беларусі ў агрэсію. Зараз трэба кожнаму з гэтага грузу ўласных памылак зрабіць высновы, каб ніколі зноў, і сканцэнтравацца на стваральнай працы.
  • Віталь
    05.04.2026
    Ну навошта гарбатага да сценкі ляпіць? Шлі вы на АНТ за зарплатамі і сацыялкіай з кватэрамі. Плюс - быць бліжэй да цела.
  • Саламон
    05.04.2026
    Магчыма спадар Семчанка сапраўды ішоў на АНТ змагацца супраць Расеі. Але ён моцна пераацэньвае сваю суб'ектнасць у якасці агента ў стане ворага.
    Лукашэнка - выдатны і надзвычайна цынічны палітычны гандляр, асабліва калі справа ідзе аб гандлі маральнымі катэгорыямі: закладнікамі, прызнаннем акупаваных тэрыторый, саўдзелам у вайне, суверэнітэтам і г.д. У гэтым ён вельмі падобны да Трампа, у якім ён відавочна бачыць аднадумца. Для яго няма ніякіх маральных абмежаванняў - ёсць толькі абмежаванне кошту. Дзеля гэтага яму заўсёды патрэбныя два тыпа інструментаў - для залагоджвання і для шантажу апанента. І ягоная прапаганда не была ў гэтым сэнсе выключэннем. Крывашэеў і т.п. былі інструментам залагоджвання Расеі, а спадар Семчанка - інструмантам шантажу. То бок калі трэба было знізіць патрабаванні Крамлю - выпускаўся Крывашэеў з ягонымі прарасейскімі наратывамі пра нейкае там адзінства, а калі трэба было падвысіць уласны кошт - з шуфляды выймалі спадара Семчанку, а ў квазіпалітыцы - з лазні выймалі кішэнную нацыяналістку па выкліку Канапацкую. Хіба што спадар Семчанка пераацэньваў сваю ролю, а Канапацкая дакладна разумела і сваю ролю, і свае месца.
    Заўважце, што і спадар Семчанка сукосна падцвярджае ролю тагачасных нацыянальна арыентаваных сіл ў якасці інструманта дасягнення мэтаў Лукашэнкі, калі ўзгадвае пратэсты 2019 супраць дарожных мапаў з Расеяй. Хай Лукашэнка і выкарыстоў іх "у цёмную". Тады ўлады не разганялі шэсце да расейскай амбасады, але Семчанка забыўся, што калі карцінка для гандлю з Крамлём была створаная - удзельнікаў таго шэсця рэпрэсавалі, хай і даволі лагодна па сучасных мерках.
    Пратэсты 2020 моцна дэвальвавалі кошт прапаноў Лукашэнкі, у выніку чаго ён шмат чаго прадаў Крамлю нашмат танней, чым разлічваў за гэта атрымаць.
    Узнікае пытанне - ці гатовы Лукашэнка прадаць сваю ўладу? Лічу, што так. Асабліва з улікам таго, што ён разумее, што ўнутранай легітымнасці няма (таму няспынна ўзгадвае 2020), звонку ўсе надзвычайна хістка, да і ўзрост і здароўе ужо ня тыя. Перадача Беларусі ў спадчыну Коле можа нешта там працягнуць, але наўрадці можа прынцыпова вырашыць назапашаныя за дзесяцігоддзі дыктатуры праблемы (таму і крадуць ужо ледзь як не ў апошні дзень). Але ніхто пакуль што не прапанаваў яму прымальны для яго кошт, бо ён разумее, што гэта будзе апошні для яго і ягонай сям'і "залаты парашут" і што ніякім іншым гарантыям бяспекі давяраць ня варта. Бо любы беларускі кіраўнік пасля яго дзеля ўласнай легітымацыі будзе вымушаны калі не дэмакратызаваць Беларусь, то прынамсі зладзіць ХХ з'езд з усімі адпаведнымі для Лукашэнак наступствамі.
  • Эйсмент
    05.04.2026
    Саламон, добра пяеш, лукашыст. Але пустотная песня.
  • Той русафоб з 1990-х
    05.04.2026
    Не веру.

    Ці хаця б такі каментар не будзе выдаляцца?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць