Грамадства3434

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Былы палітвязень і журналіст прэзідэнцкага пула Дзмітрый Семчанка ў новым выпуску ТОКу патлумачыў, чаму прамяняў свабоду рэпарцёра на працу ў пуле адзінага недатыкальнага чалавека ў краіне.

Дзмітрый Семчанка. Фота: Facebook

Журналіст Дзмітрый Семчанка з Магілёва з 2009 па 2020 год працаваў на тэлеканале АНТ. З 2014‑га — у складзе журналісцкага пула Лукашэнкі.

13 жніўня 2020 года Дзмітрый звольніўся з АНТ, а ў верасні яго пакаралі адміністрацыйным арыштам за ўдзел у пратэсным маршы.

У канцы 2022 года Семчанку зноў затрымалі, і пасля двух тэрмінаў па 15 сутак выставілі абвінавачанне паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці).

У сакавіку 2023 года Дзмітрыю прысудзілі тры гады зняволення. Выйшаў на свабоду ён у ліпені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін. Праз два месяцы разам з жонкай выехаў з краіны.

@tokbelarus У новым выпуску ТОК былы журналіст АНТ і палітвязень Дзмітрый Семчанка дзеліцца цікавымі дэталямі тэлевізійнага закулісся #беларусь #новостибеларуси #лукашенко #беларусьновости #минсксейчас ♬ оригинальный звук - ТОК | TALK - Пра Беларусь

Згадваючы свой пераход у склад пула Лукашэнкі, Семчанка нагадвае, што гэта адбылося ў 2014 годзе пасля акупацыі Расіяй Крыма і часткі Данбаса:

«Расія пачынае жэрці свае, як яны лічаць, тэрыторыі, якія належалі гэтай імперыі. І я разумеў, што гэты гістарычны час, калі Расія можа нас увогуле зжэрці».

Як даводзіць журналіст, у той момант ён бачыў у Лукашэнку не «нейкага там патрыёта», але чалавека, чыя ўлада фактычна гарантавала суверэнітэт Беларусі:

«Яго ўласнае крэсла стала як бы сінонімам суверэнітэту. Бо ён не аддае сваё крэсла, ён не аддае сваю ўладу Расіі і не аддасць. Я разумеў, што ён будзе зараз біцца за сваё крэсла. І калі Расія не зможа зжэрці нас у гэты гістарычны перыяд, у нас будзе шанец пабудаваць нацыянальны падмурак».

«Я прыходжу ў пул у той момант — біцца з Расіяй. (…) Так, гэта нейкі рост па кар'ернай лесвіцы. Гэта так. (…) Але калі мне задавалі пытанне: «Чаму ты зараз будзеш працаваць там?», — я казаў, таму што Расія не павінна нас зжэрці ў гэты момант», — адзначае Дзмітрый і пераконвае, што ў той час яго лічылі на канале заўзятым нацыяналістам.

Семчанка нагадвае, што сам Лукашэнка не прызнаў Данбас і акупацыю Крыма, паехаў на інаўгурацыю Парашэнкі. Да гэтага не былі прызнаныя Паўднёвая Асеція і Абхазія. А ў Віцебску ў 2014 годзе быў пастаўлены помнік Альгерду.

«У сістэме ў той момант было шмат нацыянальна арыентаваных людзей, якія хацелі скарыстацца гэтым гістарычным перыядам, каб узмацніць нацыянальны падмурак. (…) Былі людзі, так званыя рускамірцы, у той момант, якія хацелі, каб Расія нас зжэрла нарэшце», — заўважае Дзмітрый.

Семчанка апісвае той перыяд як адносна адкрыты і нават перспектыўны.

«Я магу асвятляць нейкія рэчы, і я магу казаць у гэтых сюжэтах, што добра, трэба вось так рабіць. Лібералізацыя бізнэсу — добра. Наладжваць нейкія там сувязі з Еўразвязам — добра. Што мы таксама Еўропа — добра. Што мы незалежная краіна — добра».

Каментары34

  • 1
    05.04.2026
    Можа так і было. Тады добра. Але ж, лепей тое нехта пацвердзіў бы.
  • Саламон
    05.04.2026
    Пры ўсёй павазе да пазіцыі спадара Семчанкі ў 2020 ён таксама павёўся на фантастычную ідэю адарваць Беларусь аб Расеі сумесна ў Лукашэнкай. Фантастычную таму, што ў рэшце рэшт асабістая ўлада Лукашэнкі і карупцыйны дабрабыт яго сям'і і атачэння трымаюцца на матэрыяльнай падтрымцы Крамля. Частку з яе Лукашэнка з сям'ёй прысабечваюць, а частку накіроўваюць на захаванне нерэфармаванай і перманентна неканкурэнтаздольнай эканоміцы і падтрыманне сціплага сацыяльнага мінімума для тых, каго панаванне Лукашэнкі пазбавіла годнага сацыяльнага ліфта і паставіла ў матэрыяльную залежнасць ад рэжыма.
    Лукашэнкаўская "стабільнасць" - гэта ледзь не калька з брэжнеўскага "застою", аб якім саўкі ўзгадваюць з настальгіяй, забываючыся аб шматлікіх грандыёзных эканамічных праблемах тых часоў. Хіба што "застой" трымаўся на выбухнуўшых коштах на нафту, а "стабільнасць" - на расейскіх датацыях. І калі кошты на нафту здуліся - неўзабаве скончыліся і застой, і СССР. І няма ніводнай краіны альбо міжнароднай інстытуцыі, якая пагадзілася б істотна замяніць расейскую падтрымку Беларусі без палітычна непрымальных для ўлады Лукашэнкі рэформ.
    Спадар Семчанка фармулюе настолькі універсальную адмазку, што калі ў Расеі адбудзецца нешта фатальнае, то ўсё дзейныя лукашысты пачнуць апраўдвацца аднолькава - мы былі з Лукашэнкай, каб супрацьстаяць Расеі і захаваць незалежную Беларусь. Нават Карпянкоў і Азаронак. А калі ў іх спытаюцца - а навошта вы вынішчалі беларускую мову, беларушчыну і БЧБ-сцяг, жорстка рэпрэсавалі нязгодных, прасоўвалі "расейскі свет", сустракалі расейскіх агрэсараў з хлебам-соллю, гераізавалі вайсковых злачынцаў з Вагнера і зараблялі на крыві ўкраінцаў, то яны адкажуць таксама аднолькава: гэткім чынам мы майстарскі манеўравалі перад Расеяй, каб перадухіліць адзінамомантавую анэксію. А пакуль ў Расеі нічога не адбываецца - то яны з энтузіязмам будуць працягваць рабіць сваю брудную справу, будаваць кар'еры ў сістэме Лукашэнкі і зарабляць грошы, ні кроплі не турбуючыся аб скрадзенай і знішчанай Лукашэнкай і імі будучыні Беларусі. Азнаёмцеся з дакладам спадара Крука - там сапраўды жахлівыя высновы.
  • .
    05.04.2026
    Не вельмі веру ў расказы заднім лікам пра 2010-ыя, калі людзі ў сістэме (Семчанка, Латушка, Азараў...) нібыта ўжо тады дзейнічалі як агенты супраць сістэмы.
    Людзі спрабуюць стварыць цэльны паслядоўны вобраз сваёй асобы і сваёй дзейнасці, а ён не абавязкова існуе. Быў іншы час, іншыя матывы, крытэрыі. Так, маглі і кар'еру рабіць, а маральны выбар не выглядаў для іх настолькі відавочным, як зараз.
    Гэта не крытыка пра "пераабуліся". У 2020-м яны здолелі зрабіць мужны маральны выбар, гэта галоўнае.

    У вас спасылка на відэа састарэлая, не паказваецца. [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]
    І неяк сорамна ізноў бачыць на вокладцы (актуальнай, знайшоў сам) пысу Лукашэнкі. Хто б растлумачыў мэты гэтага лукашэнка-маркетынгу ў беларускім ютубе...

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве31

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве31

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць