Грамадства1414

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання

Цэнтр новых ідэй правёў апытанне сярод беларускай моладзі і пацікавіўся, сярод іншага, ці яны хочуць эміграваць і якія краіны лічаць лепшымі для пераезду.

Масква

Як паказалі вынікі апытання, у моладзевым асяроддзі няма масавага намеру пакінуць Беларусь. Аб сваім жаданні ў бліжэйшыя 3‑5 гадоў з'ехаць заявіў толькі кожны дзясяты рэспандэнт (11%). У той жа час кожны другі (53%) запэўніў, што хоча застацца. Пры гэтым істотная доля тых, хто вагаецца, і прыме рашэнне ў залежнасці ад абставін — 36%.

Даследчыкі таксама пацікавіліся меркаваннем маладых людзей наконт таго, якія краіны найбольш пасуюць ім для жыцця. Аўтары падкрэсліваюць: іх мэтай было вывучэнне менавіта ўспрымання розных дзяржаў, а не складанне рэйтынгу іх рэальнай даступнасці для пераезду. Даследчыкі даводзяць, што такое ўспрыманне часта будуецца на стэрэатыпах і ўяўленнях, сфарміраваных пад уплывам знешняга асяроддзя, што і стала галоўным прадметам іх цікавасці.

Характэрна, што на пытанне адказвалі і тыя, хто наогул не збіраецца эміграваць. Паколькі доля такіх людзей у выбарцы найбольшая, цалкам заканамерна, што самым папулярным стаў адказ «нікуды» (33%). Тым не менш, многія з тых, хто плануе заставацца ў Беларусі, усё ж назвалі іншыя краіны, якія падаюцца ім прывабнымі.

Па выніках апытання на першым месцы апынулася Расія (26%). Але ад яе не надта адсталі Польшча (24%) і Германія (23%). У пяцёрку ўвайшоў далёкі Кітай (18%), які апярэдзіў суседку Беларусі — Літву (12%). Астатнія краіны, незалежна ад таго, на якім кантыненце яны знаходзяцца, набралі прыкладна аднолькавую колькасць галасоў.

Аўтары адзначаюць, што суіснаванне ў адказах Расіі, Польшчы, Германіі і Кітая сведчыць пра адсутнасць у моладзі жорсткай геапалітычнай прывязкі. Розныя краіны фігуруюць у іх свядомасці паралельна і не выключаюць адна адну.

Пры гэтым аўтары даследавання заўважаюць, што нельга сцвярджаць, быццам за кожным выбарам стаіць выразная каштоўнасная пазіцыя. Гэтыя адказы адлюстроўваюць хутчэй уяўленні пра тое, дзе жыць лепш. Погляды маладых людзй могуць фармавацца праз асабістыя сувязі, расповеды знаёмых, медыя і папулярныя стэрэатыпы пра даходы, свабоду ці кар’ерныя шанцы.

Такое размеркаванне, як адзначаюць даследчыкі, дазваляе гаварыць пра прагматычны характар арыентацый: краіны ўспрымаюцца як розныя тыпы магчымасцяў. Але прагматычнасць не выключае ўплыву медыявобразаў: уяўленні пра «краіну магчымасцяў» могуць быць адначасова і інструментальнымі, і сімвалічнымі. З высокай імавернасцю ў аснове адказаў ляжыць не столькі ідэалогія, колькі пошук асяроддзя, дзе асабістыя намаганні, на думку рэспандэнтаў, з большай праўдападобнасцю прынясуць жаданы вынік.

У апытанні ўзялі ўдзел 465 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Даныя былі пераўзважаныя паводле полу і рэгіёна пражывання ў адпаведнасці з афіцыйнай статыстыкай Белстата за 2022 год. Максімальная статыстычная пагрэшнасць складае каля 4,5 працэнтнага пункта.

Каментары14

  • Язык
    09.04.2026
    Сложно отказаться от родного языка. И не так много стран его используют. В России ты еще можешь быть своим, в остальных странах ты всегда будешь чужим. В Минске неплохо жить, точно не хуже чем в Берилине, Москве или Варшаве, в других городах не уверен.
  • Барадзед
    09.04.2026
    Школьники вчерашние, ещё помнят бесплатную еду из школьной столовой. Жизнь заставит - поедут.
  • .
    09.04.2026
    Дык чаму не задалі пытанне пра каштоўнасную пазіцыю? Баяцца адказаў.

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць