Каментары да артыкула

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

  • Вера
    13.05.2026
    Цікава, як псіхаэмацыйны стан ці якія здарэнні папярэднічалі набору вагі гераіні?
  • rhfg
    13.05.2026
    Вера, яна ж псіхатэрапеўтка. напэўна усё добра ў яе.
  • Логіка яе
    13.05.2026
    Вера, яна напісала, калі былі праблемы, худзела адразу. То бок, у астатніх маментах усё добра ў яе жыцці, таму і жэрла як не ў сабе.
    І пры гэтым абжорства апраўдвае псіхаэмацыянальным станам. Во табе і псіхатэрапеўт. Ну такіх, нават у сабе разабрацца не могуць:)
  • Ваке
    13.05.2026
    Логіка яе, 😁👍
  • беларуска
    13.05.2026
    І ўсё астатняе жыццё будзе сядзець на гэтых ін'екцыях?
    Разъясніце мне, калі ласка, адрозненне Аземпіка ад астатніх діет.
  • Vij
    13.05.2026
    беларуска, Если по показаниям принимается, для диабета тип 2 или предиаьета, то вы срвершенно правы: необходимо его колоть всю жизнь.
    Все остальное в статье просто бред. Дисциплина и доминанта. Все. Больше ничего не надо.
  • Капітан Відавочнасць
    14.05.2026
    беларуска, дык яна ж у артыкуле кажа, што жадае знізіць вагу да нейкага ўзроўню, за гэты час выбудаваўшы новую сістэму звычак харчавання і спыніць той азэмпік абапіраючыся на новыя звычкі
  • ((:<
    13.05.2026
    Понятно похудавший Лука в своём гербастом кителе после аземпика смотрится, как в обносках старшего брата.))))
  • Жвір
    13.05.2026
    Мая знаёмая, праз дурную галаву, правяла курс гэтых ін'екцый. Так, спрацавала, але пахуданьнем гэта не назавеш, яна хутчэй скукожылася, чым схуднела, і выглядаць стала старэйшай за свой узрост гадоў на 10...
    Але гэта толькі частка атрыманага эфекту. Яшчэ ж узьнік галаўняк з суставамі, праз праблемы храшчавых тканак, і ныркамі. Арганізм проста "з'еў" (вывеў) нешта патрэбнае для тых храшчоў разам з тлушчам, ну і ныркам адпаведна перапала, з прычыны парушэньня нейкага балянсу. А назад ужо не адыграеш, калі вагу набраць праблемаў не складзе, дык аднавіць тыя спадарожныя страты - дудкі, бо пасьля 30 гэта не аднаўляецца, толькі падтрымліваецца рэгулярнымі медыкаментознымі захадамі...
    Выснова: трэба думаць лягічэскі !
  • ддддд
    13.05.2026
    Жвір , "лягічэскі" - гэта трасянізм, правільна па-беларуску - "думаць лягічна". А так я з вамі згодны - большасьць худнее няправільна, занадта хутка - урачы раяць скідваць не больш за 2 кіляграмы на месяц, а лепей 1.2- 1.5, і не патрымліваюць суставы, цягліцы і скуру. Для гэтага ўсяго трэба спецыяльна балансаваць дыету, займацца спортам (без фанатызму, не цягаць жалеза, а плаваць ці рабіць падоўжаную зарадку са сваёю вагою) і нават адначасова калоць курсам хандрапратэктары.
  • Жвір
    13.05.2026
    ддддд, ды я ведаю, як правільна ... думаць. :)) Але дзякуй.
  • Нейкае абы-што
    13.05.2026
    Все желающие похудеть пусть зададутся вопросом:почему в концлагерях толстых не было?
    Когда кто-то говорит,что пробовали и диеты и спорт,это означает,что хреново пробовали,уж пардон.Серьезнее надо было пробовать.
  • А
    13.05.2026
    Нейкае абы-што, згодна. Заўсёды была стройнай. Есці трэба каб жыць, а не наадварот. І праблемы жыццёвыя не апраўданне. Як чалавек на антыдэпрэсантах тое кажу.
  • Не так ўсё проста
    13.05.2026
    Нейкае абы-што, вы занадта спрашчаеце такое складанае пытанне. Калі ў асяроддзі канцлагера за кошт прымусовага дэфіцыту калорый людзей прымушалі худнець, гэта не значыць што ў асяроддзі з неабмежаванай таннай ежай людзям так жа проста пераадолець эвалюцыйныя механізмы назапашвання тлушчу, якія выпрацоўваліся мільёнамі гадоў. Так, дэфіцыт калорый працуе, але прытрымлівацца яго надзвычай складана і гэта нашмат залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў чалавека.
  • Австрияк
    13.05.2026
    Легких путей (в итоге) не бывает. У всего будут свои последствия, в том числе и у такого похудения. Рад что Лука укололся
  • Facepalm
    13.05.2026
    Аземпік - нармальны прэпарат, праблема не ў ім, а ў тым, што многія колюць яго бяздумна. Калі амаль нічога не есці, не даядаць бялок, не сачыць за вітамінамі і проста ляжаць на канапе - разам з тлушчам пачнуць сыходзіць мышцы, сіла, нармальны стан скуры і нават касцяная маса. Таму пры такіх прэпаратах трэба абавязкова есці дастаткова бялку, сачыць за вітамінам D, кальцыем, магніем, B12, жалезам, піць ваду, рабіць сілавыя практыкаванні + шмат хадзіць
  • Навошта ?
    13.05.2026
    Бабы худзеюць каб прывабліваць самцоў з грашыма, жаночападобныя мужчыны таксама хочуць падабацца бабам з пахатлівымі мэтамі.
    Катаваць голпдам т лекамі арганізм не трэба.
    Трэба імкнуцца проста быць здаровым не зважаючы на моду схудзення.
  • Фоташоп і рэклама
    13.05.2026
    Гэта рэклама Аземпіка і фоташоп фармакалагічных кампаній.
  • Тэкля
    13.05.2026
    Дзякуй Богу (ці бацькам), што ніколі не мела праблем з лішняй вагой: ні ў маладосці, ні ў старасці. Хоць пражыла нялёгкае жыццё. А пры стрэсавых сітуацыях наадварот апетыт прападаў. Лічу, што ўсё залежыць ад спадчыннасці: калі бацькі, бабулі, дзядулі былі з лішняй вагой, то гэта перадаецца і патомкам. І наўрад ці ад гэтага можна пазбавіцца канчаткова
  • Часта сэнс жыцця ў іх ежа
    13.05.2026
    Тэкля, проста многія людзі настолькі любяць есці, што паўдня без ежы - для іх ужо стрэс. Які яны заядаюць з патройнай сілай. А страўнік расцягваецца і патрабуе ўсё больш. Колка. Справа ў прыярытэтах жыццёвых і на якім месцы ежа.
  • Дык не
    13.05.2026
    Ганна адчувала млоснасць, калі ела нешта з вялікай колькасцю тлушчаў.

    Задзяўбалі свае абжорства апраўдваць стрэсамі і хваробамі.
    Пры стрэсе і хваробе тым больш есці ўвогуле не хочацца
  • Пакуль таўсты сохне, худы здохне !
    13.05.2026
    Ведаў старых дзядоў , адзін памёр у 82 гады з вагай 140 кг, іншы 86 год з вагай 120кг.
    Яны канешне не былі ўжо зусім здаровымі, але ў добрай памяці і на сваіх нагах дажылі свой век.
  • дддддд
    13.05.2026
    Пакуль таўсты сохне, худы здохне ! , ну вось 140 кіло напрыклад. Калі рост 190 то гэта значыць 50 кіло лішняе вагі. Каб уявіць: гэта 33 паўтаралітровыя бутэлькі зь мінералкай, або 5.5 пачкаў па 5 бутэлек. Гэта на 10 кіло больш чым 40-кіляграмовы мяшок з цэментам. Паспрабуйце ўзваліць сабе на плечы мяшок цэменту, дадайце яшчэ 10 кіло і пахадзіце так пару дзён. Уяўляеце цяпер якая гэта нагрузка на хрыбетнік, калені? І гэта ўсё сала - ад яго ніякай карысьці няма, яно толькі абмяжоўвае рух. Гэта ж прамы шлях да нэйрахірурга, вертэброляга і артапеда, я ўжо не кажу пра праблемы з гармонамі, ці нават сном.
  • Падтрымліваю!
    13.05.2026
    Выдатны вынік! Без лішніх кілаграмаў вы выглядаеце больш здаровай, энергічнай, паспяховай і прывабнай! Няхай гэта стане пачаткам новага жыцця вашай мары!
  • Галодная і злосная
    13.05.2026
    Падтрымліваю!, худыя бабы заўсёды галодныя і злосныя.
    А гэтая кабета яшчэ і хвароб зарабіла ад пабочкі.
    Ды і павіслую скуру некуды трэба дзяваць.
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    13.05.2026
    Галодная і злосная, як паказвае практыка, усё наадварот. Тоўстыя бабы больш злыя і зайздросныя да худых, вечна прыдумваюць байкі нейкія пра іх, напрыклад, што тыя вечна галодныя:)
    Ніяк не могуць змірыцца з тым, што можна быць стройным без аніякага высілку. Жрыце менш і будзе вам шчасце. У жыцці ёсць нашмат цікавейшыя справы, чым набіцце пуза:)
  • Vij
    13.05.2026
    Галодная і злосная, адрэжа.
  • Псіхатэоапеўт,
    13.05.2026
    але стрэс заядала.
  • Ніна
    13.05.2026
    Якая ж яна псіхатэрапеўтка, калі ў самой праблемы. Нейкае шарлатанства. У маладзіцы вельмі верагодна інсулінарэзістэнтнасць, мяркуючы па ранейшаму фота. Дурная логіка, псіхалагічныя праблемы заядаць ці запіваць нечым "смачным". Тут патрэбна сур’езна заняцца харчаваннем. А гэта МАГЧЫМА. Ведаю па сабе. І не трэба "пець песьні" пра круасаны з кавай, як сродак ад дэпрэсіі. Шукаць патрэбна інтэгратыўных дактароў
  • Капітан Відавочнасць
    14.05.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць