Здароўе3131

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Кажуць, худзець на аземпіку — гэта для лянівых. А вось вядомая беларуская псіхатэрапеўтка Ганна Матуляк скінула на ім 25 кг і ўпэўненая: уколы — зусім не просты шлях. Распыталі яе пра шматгадовае змаганне з вагой і тое, як аземпік памяняў для яе правілы гульні.

Ганна да і пасля пахудзення. Фота: архіў суразмоўцы

«Аземпік блакуе пачуццё голаду, табе проста не хочацца есці»

Ганна расказвае, што пачала папраўляцца амаль 22 гады таму, пасля першых родаў. 

Жанчына выкарыстоўвала розныя спосабы, каб даць рады лішняй вазе:

«Усе тыя спробы з ежай і спортам давалі вельмі кароткатэрміновы вынік. Вага зніжалася, а потым праз кароткі час вярталася назад і потым яшчэ дадавалася новая».

Ганна хадзіла на фітнэс, аквааэробіку, шэйпінг, займалася бегам, разам з трэнерам займалася ў трэнажорнай зале. А таксама шукала спосабы абмежаваць харчаванне.

«Тады яшчэ была мода на дыеты, а я была маладая і не разумела, што гэта азначае з псіхалагічнага пункту гледжання і чаму гэта шкодна. Спрабавала розныя пратаколы: напрыклад, ранкам ты ясі яблык, а ўвечары — толькі грэчку, або ладзіш разгрузачныя дні, сядзіш на нейкіх японскіх, крамлёўскіх дыетах.

Фота: архіў суразмоўцы 

Таксама спрабавала правіла талеркі, калі на талерцы большая частка занятая зелянінай, ёсць бялок і складаны вуглявод. Гэта рабіла без падліку калорый, хаця калорыі ў свой час таксама спрабавала лічыць. Спрабавала не есці цукар, запякаць ежу, а не смажыць», — успамінае жанчына.

Ганна тлумачыць, чаму, на яе думку, тыя спробы не ўдаваліся:

«Цела і псіхіка вельмі звязаныя, і, адпаведна, любыя фізічныя сімптомы маюць псіхалагічны кампанент. Калі псіхіка з чымсьці не спраўляецца, цела бярэ гэта на сябе».

Калі казаць пра вагу, часцей за ўсё гэта працуе праз эмоцыі. У сям’і мы часам вучымся іх не праяўляць, вучымся жыць без уласных межаў, а потым нешта з чалавекам здараецца — і тыя эмоцыі ажываюць. Тады чалавек можа выкарыстоўваць ежу, каб ад тых эмоцый па-рознаму абараняцца: заядаць іх ці будаваць нейкія сцэнарыі, дзе б лішняя вага дапамагала падтрымліваць статус кво і ўтрымліваць у целе непражытыя эмоцыі.

Ганна адзначае яшчэ адно пацвярджэнне таго, што яе лішняя вага мела псіхалагічныя карані:

«За гэтыя 22 гады ў мяне было некалькі эпізодаў, калі я вельмі хутка худзела і пры гэтым нічога для гэтага не рабіла. Гэта былі часы нашых з мужам крызісаў, калі мы былі на мяжы разводу».

Фота: архіў суразмоўцы

Калі пасля 2020‑га беларуска пераехала за мяжу, яна набрала яшчэ больш вагі. А потым у Ганны выявілі сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці і прапісалі адпаведныя лекі, і жанчына заўважыла, што на тых леках яна адмовілася ад перакусаў, атрымалася менш пераядаць, больш не хацелася выпіць на выхадных келіх шампанскага.

Пасля гэтага Ганна пачула пра аземпік, вывучыла тэму і вырашыла паспрабаваць. Лекі ёй выпісаў эндакрынолаг, то-бок жанчына прымае прэпарат па паказаннях. 

«У нейкі момант вырашыла, што хачу паспрабаваць закрыць гэтае пытанне з іншага боку. Некаторыя ўнутраныя канфлікты, якія спрыяюць лішняй вазе, могуць быць такія глыбокія, што ты можаш усё разумець у тэрапіі, але табе будзе вельмі складана гэта зрушыць», — тлумачыць Ганна.

Яна коле аземпік з ліпеня 2025‑га раз на тыдзень. Вялікіх пабочак не было, толькі ў першы месяц Ганна адчувала млоснасць, калі ела нешта з вялікай колькасцю тлушчаў. Ды яшчэ трохі больш сталі выпадаць валасы.

«Прэпарат блакуе пачуццё голаду, табе проста не хочацца есці, як раней. Адпаведна, трэба не забывацца паесці і сачыць за тым, каб у тваёй ежы было дастаткова карысных рэчываў», — расказвае Ганна пра руціну на аземпіку.

Чаму некаторыя кідаюць уколы

Беларуска ведае гісторыі, калі людзі не худзелі нават на ўколах, не дапамагалі і вялікія дозы аземпіку. Бывае і так, што людзі пачынаюць курс лячэння, але потым баяцца тых зменаў, якія з імі адбываюцца, і кідаюць аземпік. 

Фота: архіў суразмоўцы

Ганна расказвае, што яе кліенткі, якія худзеюць на леках, часта адчуваюць, што не могуць даць рады новым эмоцыям. Не заўжды гэта прыемныя эмоцыі — часта гэта, напрыклад, злосць або раздражненне:

«Аземпік блакуе пачуццё голаду, і ты не можаш заядаць эмоцыі, як звычайна. Большасць з нас і не ўяўляюць, як глыбока ў нас убудаваны той механізм заядання. Калі яго забіраюць, тое, што заядалася, робіцца відавочным».

Таму Ганна раіць памятаць пра карысць псіхатэрапіі. Калі ў чалавека забіраюць звыклы спосаб спраўляцца з эмоцыямі, трэба вучыцца спраўляцца з імі па-новаму і нарэшце пражыць да канца тое, што не атрымлівалася пражыць раней.

Таму, на думку Ганны, уколы — зусім не такі просты спосаб схуднець, як шмат хто кажа. І нават болей: такое пахудзенне можа настолькі паўплываць на чалавека, што ён вырашыць увогуле пазбавіцца нейкіх адносінаў.

За 10 месяцаў на аземпіку Ганна скінула 25 кг. Яна займаецца танцамі і бегам, а таксама шукае трэнера, каб распачаць заняткі ў трэнажорнай зале.

Ганна кажа, што аземпік дапамагае наладзіць адносіны з харчаваннем:

«Пакуль табе не хочацца есці, ты можаш выбудаваць сістэму, каб, калі скончыцца лячэнне, у цябе ўжо была нейкая звыклая табе база. Ты можаш на яе абапірацца, каб не было адкатаў».

Так Ганна выглядае цяпер. Фота: архіў суразмоўцы

Сама яна ўжо мае план па тым, як падтрымліваць новую вагу. Ганна пачала працаваць над харчаваннем, хаця і прызнаецца, што новыя звычкі пакуль няўстойлівыя. Атрымліваецца не есці позна, абавязкова снедаць і сачыць за тым, каб штодзень у рацыёне была клятчатка і нешта бялковае.

Цяпер Ганна важыць 73 кг, яе рост — 165 см. Час спыняць пахудзенне?

«Хутка ў мяне будзе год з пачатку лячэння, і я пайду на кантрольную кансультацыю да эндакрынолага. Тады будзе зразумела, што далей. Я хацела б скінуць яшчэ недзе 10 кг вагі і замацаваць вынік», — кажа жанчына.

Ганна заклікае ставіцца з разуменнем да людзей, якія маюць лішнюю вагу:

«Вага вельмі часта не з’яўляецца нечым, што чалавек свядома абірае. У большасці выпадкаў, калі людзі маюць лішнюю вагу і не могуць ёй даць рады, гэта не адсутнасць сілы волі, а разлад харчовых паводзінаў.

Такі разлад фарміруецца праз траўмы, праз эмацыйны недабрабыт калісьці ў дзяцінстве. Не варта асуджаць такіх людзей, і не варта асуджаць тых, хто вырашае сабе дапамагчы ў тым ліку ўколамі ці аперацыямі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары31

  • беларуска
    13.05.2026
    І ўсё астатняе жыццё будзе сядзець на гэтых ін'екцыях?
    Разъясніце мне, калі ласка, адрозненне Аземпіка ад астатніх діет.
  • ((:<
    13.05.2026
    Понятно похудавший Лука в своём гербастом кителе после аземпика смотрится, как в обносках старшего брата.))))
  • Жвір
    13.05.2026
    Мая знаёмая, праз дурную галаву, правяла курс гэтых ін'екцый. Так, спрацавала, але пахуданьнем гэта не назавеш, яна хутчэй скукожылася, чым схуднела, і выглядаць стала старэйшай за свой узрост гадоў на 10...
    Але гэта толькі частка атрыманага эфекту. Яшчэ ж узьнік галаўняк з суставамі, праз праблемы храшчавых тканак, і ныркамі. Арганізм проста "з'еў" (вывеў) нешта патрэбнае для тых храшчоў разам з тлушчам, ну і ныркам адпаведна перапала, з прычыны парушэньня нейкага балянсу. А назад ужо не адыграеш, калі вагу набраць праблемаў не складзе, дык аднавіць тыя спадарожныя страты - дудкі, бо пасьля 30 гэта не аднаўляецца, толькі падтрымліваецца рэгулярнымі медыкаментознымі захадамі...
    Выснова: трэба думаць лягічэскі !

Цяпер чытаюць

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна4

Яшчэ адзін лайнер ізалявалі з-за віруса — на борце Ambition памёр пасажыр1

Трамп прыляцеў у Кітай

Абноўлена база вышуку Расіі: цяпер у ёй амаль 6 000 беларусаў5

Пяскоў: Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь, каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных перамоў30

Латвія збіраецца цалкам скасаваць аўтобусныя паездкі ў Беларусь40

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць