Каментары да артыкула

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў

  • .
    15.05.2026
    Няўжо ГУБАЗіК часам і сваёй справай трохі займаецца?
  • сабраў
    15.05.2026
    >ўзбіўся на 750 тысяч даляраў --- НЕ ПРА ТОЕ гэта слова! "узбіцца" - гэта З ЦЯЖКАСЦЮ нечага дасягнуць, і ні... не пра аферыстаў!

    сколотить
    1) (гвоздями ) збіць , пазбіваць
    2) (создать, организовать) арганізаваць, згуртаваць, сабраць , пазбіраць
    3) (накопить) назбіраць, сабраць

    убіцца // узбіцца
    Убіцца.
    1. Разм. Улезці, забрацца ўнутр чаго-н., куды-н.
    Захоплены такімі думкамі, Далібор і не заўважыў, як ад'ехаўся ад сваёй дружыны і ўбіўся ў строй новагародскіх пешцаў. Л.Дайнека.
    || Зайсці, залезці ў недазволенае месца, у шкоду. Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і цялушка-пярэзімак убіліся ў шкоду. С.Александровіч.
    2. перан. Разм. Пранікнуць у якое-н. асяроддзе; уцерціся, улезці куды-н.
    І Стаха знаходзяць - убіўся ў прымакі да палескага дзядзькі. М.Лужанін.
    3. Разм. Не выходзіць, не ісці (з галавы, думак).
    Тыдні са два не бачыла Арына агранома ... Улез у галаву, убіўся, спакою не дае. Б.Стральцоў.

    Узбіцца. на каго-што.
    1. Нечакана наскочыць на каго-што-н.
    Сінонім: наткнуцца.
    Ад невялічкай газнічкі, што стаяла на паліцы каля абразоў, хапала святла толькі на тое, каб не ўзбіцца на чалавека. М.Лобан.
    2. Нечакана сустрэцца, сутыкнуцца з кім-чым-н. непажаданым, непрыемным.
    Сінонім: напароцца.
    - Перадумаў я, хлопцы. Начуйце. Час позні, можна і на ваўка дзе ўзбіцца. У.Паўлаў.
    3. Разм. Натрапіць, набрысці на што-н.
    - Ішоў, ішоў, узбіўся на бураковае поле. М.Лужанін.
    4. Разм. З цяжкасцю абзавесціся чым-н.
    Сінонім: разжыцца.
    Узяцца адразу за будоўлю ўсё ніяк не выпадала: і з лесам было цяжка, і на грошы лішнія ўсё ніяк не маглі ўзбіцца. А.Васілевіч.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць