Вырашаюць не нечаканасці і выпадковасці, а рашучая гатовасць імі скарыстацца. "Я ўдзячная і я вітаю" туу не працуе.
Пытанні
25.05.2026
"Лідары апазіцыі, партый, кандыдаты, сядзяць у турмах. Частка таленавітых лідараў за мяжой..." Значыць так. 30 год гэтыя "лідэры" рыхтаваліся за грантавыя грошы каб прыйсці да ўлады. І вось час Ч. І ўсе разгубленыя? Як так??? А дзе были Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі, В. Вячорка, Мілінкевіч і г.д. Чаму спрабавалі штосьці зрабіць і арганізаваць недасведчаныя людзі, напрыклад, футбольныя фанаты, розныя Nехты, а тыя хто рыхтаваўся да гэтага "часу Ч" адседжваліся ў карчах?
адказы
26.05.2026
Пытанні, таму што сотні тысяч жадалі наряднымі гуляць па вуліцах толькі па выхадных, а з панядзелка беглі на працу замест таго, каб ладзіць забастоўкі.
Злы
26.05.2026
адказы, Таму энэргія мільёнаў людзей і расцерушылася ў бессэнсоўных вулічных баданнях бо яе ніхто не арганізаваў і не накіраваў. А за паўгода да гэтага якія "праймерыз" былі, якія спрэчкі, якія напалеонаўскія планы!
удакладню
26.05.2026
Злы, "праймерыз" насельніцтва не зацікавіў. Відаць, чакалі Бабарыку і Калеснікаву. А можа Пазьняка?
Вучыце матчастку
25.05.2026
Прабачце, але сумнавядомы Ленін доўга рыхтаваўся, меў план і рашуча скарыстаўся сітуацыяй, калі яна ўзнікла. Таму асноўная частка поспеху: план, людзі і рашучасць.
вучыце
26.05.2026
Вучыце матчастку, "доклад Ленина о революции 1905 года, с которым он выступил 22 января (по юлианскому календарю — 9 января) 1917 года в Швейцарии: «Мы, старики, может быть, не доживём до решающих битв этой грядущей революции»".
Праўда
25.05.2026
Сам жа піша: “Гэта была страшная памылка камуністаў, якой скарысталіся народныя франты”.
Народныя франты - гэта нацыянальныя рухі з натуральна матываванымі ўдзельнікамі. А не Клуб ненавіснікаў Лукашэнкі выходнага дня.
[Зрэдагавана]
Зімная вада
25.05.2026
Нешта ўсё часцей Гурневіч піша нейкія невероятные запісы ў духу ружовых поні. Нібыта сам сябе хоча супакоіць, што ўсё пайшло добра. Зразумела, што некаторыя хочуць падмануць самі сябе, але гэта смешна. Пара зняць ружовыя акуляры.
Solidarność не была Солидарностью
25.05.2026
У Гурневіча заела кружэлка з параўнаннем пратэстаў у Беларусі ў 2020 г. і Салідарнасцю ў Польшчы ў 1980-я. Хіба сам пачынае верыць, што гэта было вельмі падобна.
Нават тады ў палякаў нацыянальная свядомасць была непараўнальна больш развітая чым сёння ў беларусаў. А гэта толькі адна са шматлікіх розніц. І пра стаўленне да рускіх/камуністаў/саветаў не кажучы.
Імя
25.05.2026
Solidarność не была Солидарностью , калі была большая, тады чаму яны не перамаглі ў 1980?
Тупік
25.05.2026
Замест прызнаць, што Калеснікава чарговы раз нешта ляпнула, пачалася яе невероятная абарона. З такім падыходам не дзіва, што ў Беларусі такая сітуацыя.
[Зрэдагавана]
Ну
25.05.2026
Увогуле не разумею, якім бокам гэты артыкул (=допіс Гурневіча) да трызнення з вуснаў Калеснікавай!?
Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці
Значыць так. 30 год гэтыя "лідэры" рыхтаваліся за грантавыя грошы каб прыйсці да ўлады. І вось час Ч. І ўсе разгубленыя? Як так??? А дзе были Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі, В. Вячорка, Мілінкевіч і г.д. Чаму спрабавалі штосьці зрабіць і арганізаваць недасведчаныя людзі, напрыклад, футбольныя фанаты, розныя Nехты, а тыя хто рыхтаваўся да гэтага "часу Ч" адседжваліся ў карчах?
Народныя франты - гэта нацыянальныя рухі з натуральна матываванымі ўдзельнікамі. А не Клуб ненавіснікаў Лукашэнкі выходнага дня.
[Зрэдагавана]
Нават тады ў палякаў нацыянальная свядомасць была непараўнальна больш развітая чым сёння ў беларусаў. А гэта толькі адна са шматлікіх розніц. І пра стаўленне да рускіх/камуністаў/саветаў не кажучы.
[Зрэдагавана]