Каментары да артыкула

Вызначыліся паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі

  • Улад
    29.05.2026
    Нарвежцы заслужылі 1/2. Хоць я жадаў перамогі нашым суседзям Латвіі.
  • Жвір
    29.05.2026
    Улад, матч паказвалі ў Вясьнянцы, на вялікім табло. Цікава, што на турніры нарвежцы амаль цалкам "скапіявалі" гульню зборнай Латвіі, тактыку, стыль, малюнак, гэтак і ў матчы дзвух каманд між сабою каманды адрозьніваліся хіба што колерамі амуніцыі. :)
    Норгі прайшлі латышоў дзякуючы ўдалай гульні галкіпера й добрай фізычнай форме. Яны пасьпявалі за латышамі ў кожным моманце й нават перабегалі іх, часам выглядала так, што іх інібы больш на пляцоўцы. Плюс выйгралі борт, амаль ва ўсіх адзінаборствах там яны заставаліся з шайбай.
    Латышы мелі больш момантаў закінуць, але брамнік разбіваў усе іхныя высілкі, а норгі скарысталіся ўдачай у адным з момантаў і засушылі гульню, забіўшы на апошніх секундах ужо ў пустую браму.
    Абодвы паўфіналы будуць вельмі цікавымі, фіны збольшага толькі апошнім часам пачалі крыўдзіць канадцаў, звычайна Канада іх праходзіць, пабачым, але мне вельмі цікаўна, што пакажуць норгі ў гульні супраць гаспадароў турніра. :)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць