Самая гучная сенсацыя — зборная Нарвегіі.

Нарвежцы ў 1/4 фіналу выйгралі ў Латвіі 2:0 і выйшлі ў 1/2 фіналу.
На шляху па плэй-оф нарвежцы далі бой Канадзе, саступіўшы толькі ў авертайме (5:6), выйгралі ў Швецыі (3:2), Чэхіі (4:1) і Даніі (4:3) і занялі другое месца ў групе.
У паўфінале ў суботу яны сустрэнуцца са зборнай Швейцарыі, якая ўчора перамагла ў 1/4 фіналу Швецыю 3:1 (пачатак гульні 16:20).
Самае высокае дасягненне нарвежцаў на чэмпіянатах свету — 4‑е месца ў 1951 годзе, але тады сем зборных гулялі ў адно кола. А ў ХХІ стагоддзі — 6‑е месца ў 2011 годзе. На чэмпіянатах свету ў ХХ стагодддзі нарвежцы далей стадыі 1/4 фіналу не праходзілі.
У другім паўфінале згуляюць Канада і Фінляндыя (21:00).
Канада ўчора перамагла ЗША 4:0, а Фінляндыя — Чэхію — 4:1.
Каментары
Норгі прайшлі латышоў дзякуючы ўдалай гульні галкіпера й добрай фізычнай форме. Яны пасьпявалі за латышамі ў кожным моманце й нават перабегалі іх, часам выглядала так, што іх інібы больш на пляцоўцы. Плюс выйгралі борт, амаль ва ўсіх адзінаборствах там яны заставаліся з шайбай.
Латышы мелі больш момантаў закінуць, але брамнік разбіваў усе іхныя высілкі, а норгі скарысталіся ўдачай у адным з момантаў і засушылі гульню, забіўшы на апошніх секундах ужо ў пустую браму.
Абодвы паўфіналы будуць вельмі цікавымі, фіны збольшага толькі апошнім часам пачалі крыўдзіць канадцаў, звычайна Канада іх праходзіць, пабачым, але мне вельмі цікаўна, што пакажуць норгі ў гульні супраць гаспадароў турніра. :)