Каментары да артыкула

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку

  • D
    30.05.2026
    Дзед Зянон не захварэу́ часам?
    Мо трэба было "гаварыць" у 96-м? А?
  • Пытаннечка
    30.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Biełarus' forever
    30.05.2026
    D, тады галоўнай небясьпекай для Беларусі была Расея і Валет. Сам Пазьняк уцякаў з управы ад забойцаў.

    Цяпер галоўная небясьпека, відаць, гэта Сьвета і УСУ. Цяпер "Ціханоўская" будзе сядзець, а з Лукашэнкам будуць размаўляць. Візыт Ціханоўскай Кіеў кепска, а ўдзел Лукі ў палітыцы - добра. "З расейцамі трэба размаўляць і выканаць 28 пунктаў". "Пуціна нельга прыцягваць да адказнасьці ў Гаазе за забор дзяцей".

    Але ў мяне паганая навіна для Станіслававіча. Ягоная рыторыка супадае з рыторыкай ня толькі лукі ці медведчука. Ягоная рыторыка - расійская. А на гэтым сайце за яго не чальцы КХП-БНФ, а расійскія боты.
  • Найперш не галасі!
    30.05.2026
    Biełarus' forever , даўно звяртаю ўвагу на першакрыніцы таго, што піша Пазьняк ад свайго імя - расійскія прапагандысцкія схемы і тэксты.
  • Гідрант незалежнасьці
    30.05.2026
    Biełarus' forever , агент Нафталін працуе
  • bynthtcyj
    30.05.2026
    а сам он чего с Лу не говорит? или может все таки говорит? ну не с ним так с его доверенным лицом?
  • Панас
    30.05.2026
    bynthtcyj, чаму ж не гаворыць? Прасіў жа Шарэнду вызваліць - вызвалілі.
  • Biełarus' forever
    30.05.2026
    Панас,
    Вельмі хібная лёгіка.
    Пазьняк з кімсьці пагаварыў - вызвалілі чалавека.
    А калі чалавека пасадзілі? То гэта вынік таго, што Пазьняк пагаварыў? Ці недастаткова пагаварыў.
  • Падтрымліваю
    30.05.2026
    Падтрымліваю вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў.
  • Biełarus' forever
    30.05.2026
    Падтрымліваю,
    Падтрымліваю.
    Падтрымліваю зьнішчэньне расейскай імпэрыі, і яе акупацыйнага антыбеларускага рэжыму - лукашызму
  • лукамор’е
    30.05.2026
    Сустрэча адбудзецца на явачнай кватэры, котбаюн?
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    30.05.2026
    Зянон ратуе Беларусь ад ядзерных удараў.
  • Biełarus' forever
    30.05.2026
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць ,
    А хто падставіў Беларусь пад удары?
    Навошта тады ратаваць таго, хто падставіў Беларусь пад удары.
  • Падтрымліваю
    30.05.2026
    Трэба адрываць Беларусь ад Расеі.
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    30.05.2026
    Бо ў гэтай вайне самае важнае – не страціць незалежнасць», – заявіў Пазняк.
  • Gorliwy Litwin
    30.05.2026
    Пазняк і сам, як шчыры вясковы хлапец, кіраваў бы Белай Руссю з дапамогай дручкоў, кайданкоў і аўтазакаў. Мацаваў бы Дзяржаўнасць. Таму хаця яму і сумна, што не ён стаіць на чале, але прынамсі рады, што этнапсіхалагічны блізкі пацан. Вось і бароніць ува ўсім лукашэначку, бо галоўнае - ўмацаваць Дзяржаўнасць, любым коштам. А ўжо дзеці і ўнукі Красаўцаў прачытаюць Караткевіча, нап'юцца Крамбамбулі і створаць Другую Талаку - першая ж таксама склалалася з дзяцей і ўнукаў чэкістаў ды палітрукоў.
  • Biełarus' forever
    30.05.2026
    Gorliwy Litwin,
    Чэкізм павінен быць зьнішчаны. Бо гэта расейская палітычная паліцыя, як дэфэнзыва, гестапа і г.д. Гэта небеларуская зьява.
  • Алекс
    30.05.2026
    Снова таблетки забыл принять.
  • Юстас
    30.05.2026
    Алекс, ды не, ўсе па справе.
  • Розніца пазіцый
    30.05.2026
    Зянон Пазьняк вітае прысутнасць ЗША у Беларусі.
    Латушка, Ціханоўская і Радзіна супраць зняцця санкцый з Беларуськалія, супраць геапалітычнай прысутнасці ЗША у Беларусі.
    То бок за тое, каб над Беларуссю цалкам захоўваўся расейскі кантроль.
  • Biełarus' forever
    30.05.2026
    Розніца пазіцый , расійскія прапазьнякоўскія боты ў суседняй тэме напісалі, што УСУ хочуць акупаваць Беларусь і паставіць Ціханоўскую на пасаду прэзыдэнта. Такое нават конь лаўроў і алкаМарыя не дадумаліся.
    П.с. вы відаць толькі Белту чытаеце, на хартыі97 таксама супраць Ціханоўскай. Таму паняцьця "Радзіна і Ціханоўская" быць ня можа. Затое на Хартыі97 часта былі цытаты Пазьняка, покі ён з Радзінай не пасварыўся з 2024
    Ваша бурбалка лопнула.
  • Бот Фядот
    30.05.2026
    Сказаў Пазняк - кепска, тое ж самае сказала Света - аргазм. Што з вамі не так?
  • Бывший политический заключённый
    30.05.2026
    "В результате все политзаключенные должны выйти на свободу, а репрессии — прекратиться. С каждым новым раундом переговоров необходимо выставлять Минску новые условия — так, как делают американцы."

    +1
  • 1
    30.05.2026
    A хто ведае пра што Макрон размау́ляу́ з самазванцам лукашенко-Валетам
  • Алкаш
    30.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • увы
    30.05.2026
    Освобождение политзаключённых имеет смысл в целом только тогда, когда на их место тут же не садят новых.
    Понятно, что это важно для самих освобождённых, для каждого индивидуально, но с точки зрения общей картины это бессмысленная возня, единственным выигрывающим от которой является узурпатор.
  • Чытайце ўважліва
    30.05.2026
    увы, пра ўмову "спыніць рэпрэсіі" вы не дачыталі?
  • Бывший политический заключённый
    30.05.2026
    увы, слова человека максимум сидевшего на сутках.
  • Гідрант незалежнасьці
    30.05.2026
    Ўжо колькі амерыканскіх грошай ва Ўкраіне і нічога, сунуў нос. Трамп і Лукашэнка дамовяцца пра калій. А Пуцін як кіраваў Лукашэнкам так і будзе. Як пагражаў балтыйскім краінам так і будзе. Як стаяла ядзерная руская зброя так і будзе. Пустата нейкая ад Пазьняка.
  • Голас з Бядронкі
    30.05.2026
    Гідрант незалежнасьці, пустата гэта офіс, Пазняк гаворыць пра рэальную палітыку, якая дае вынік, а не сэлфі.
  • .
    30.05.2026
    Пазняк - чалавек архаічных поглядаў, для якога вельмі важнае падпарадкаванне, ўлада, аўтарытэт, дамінаванне.
    Памятаеце, як ён крыўдзіўся, калі вызваленыя палітвязні не ішлі да яго на кансультацыі? Як пахваліў Андрэеву не саму, а "за мужа"? І зараз давольны, што нехта пайшоў размаўляць з Лукашэнкай.

    Для людзей у аўтарытарнай сістэме важна, хто да каго звяртаецца - гэта прыкмета падпарадкавання. "Значыць, яму нешта трэба". "Пайшоў на паклон". "Звярнуўся да старэйшага па пасадзе".
    І Лукашэнка так будуе камунікацыю. Амерыканцы прыехалі, БТ паказвае ягоныя першыя словы: "Чым жа вы так зацікаўлены, што прыйшлі да мяне?"
    Для ябацек, карнікаў гэта прыкмета сілы.
    І Пазняк туды ж. Па сутнасці ён кажа пра Макрона: "Вой, малайца. Ужо не выдзелываецца, а пайшоў да боса".

    І ў чарговы раз віншую прыхільнікаў з тым, што ваш голас гучыць разам з хорам галасоў лукашыстаў. Хтосьці разумны задумаўся б, чаму так.
  • Офісным ботам
    30.05.2026
    ., колькі вам плацяць за колькасць знакаў супраць Пазняка? Каб вы столькі супраць Лукі пісалі. Але не, няма вас там
  • .
    30.05.2026
    Вось якраз вас і вашых там няма, пад артыкуламі пра Лукашэнку.
    І пра Лукашэнку, і пра Пуціна пішу. І больш, бо пра іх артыкулы часцей.

    А калі пра беларускую культуру, кнігу напішуць, там таксама вашыя адсутнічаюць. Пустэча.
    Бо нецікавая вам беларушчына, вам галоўнае пазабівацца за свайго важака з іншымі.

    Кожны раз, калі кажаце, што вашыя ворагі нібыта ТОЛЬКІ пра Пазняка пішуць, вы самі сябе выкрываеце.
    Бо паказваеце сваю абмежаванасць, што самі ТОЛЬКІ пра Пазняка чытаеце, маніторыце, і што іншае па-за вашаю ўвагаю.
  • Аналiтык
    30.05.2026
    У iнтэрвью Мелказёраву Пазняк назваў Макрона Макаронам ды засмяяўся. Узровень.
  • Аналiтык
    30.05.2026
    Але Макрон не вядзе перамовы, ЕЗ не будзе гандляваць са злачынцам.
  • Янка
    30.05.2026
    Знакавых палітзняволеных было ня болей за 15-20 адсоткаў ад агульнай колькасці афіцыйна прызнаных палітвязняў. Калі іх з большага вызвалілі і дэпартавалі, то улады краін, у якія прыехаў першы вялікі транш, імаверна спыталіся ў амерыканцаў:
    - А што далей? Большая колькасць вязняў яшчэ за кратамі, большасць з іх малавядомыя, заўважных палітычных дывідэндаў ад іх прыему мы ўжо не атрымаем, а вось сацыяльныя праблемы цалкам лягуць на нас. Тым больш што ЗША ніводнага вызваленага адразу жа пасля дэпартацыі не прынялі і ніводнага даляра на іх уладкаванне не далі. Атрымліваецца так, што слава вам, а праблемы нам?
    Лічу, што менавіта гэты аргумент стаў галоўным, чаму малавядомых вязняў больш не дэпартавалі, а фактычна пачалі пераводзіць у стан сваеасаблівых спецпасяленцаў з моцнай паразай ў правах.
    Якім чынам гэта спыніць далейшыя рэпрэсіі - незразумела.
    Ну і пра словы Пазняка, маўляў ў гэтай вайне самае важнае - не страціць незалежнасць. То бок не свабода, не правы, ня быць скотам, а папяровая незалежнасць. Ну прыкладна як ў паўночнай Карэі, на намінальную незалежнасць якой ніхто, шчыра кажучы, не спакушаецца. У тым канцлагеры кіруе сабе дынастыя Кімаў, якая спачатку сядзела на савецкай падтрымцы, зараз прадае цяжкі фізычны труд свайго бяспраўнага насельніцтва Кітаю і нават дае ў арэнду вайскоўцаў Расеі, пакуль сваякі тых вайскоўцаў сядзяць у Кіма ў закладзе. І гэты прыклад відавочна натхняе Лукашэнку, які пасля візыту да Кіма захапляўся, нават не разумеючы усей ганебнай глыбіні свайго выказвання: "жывуць яны небагата, але ж як добра яны працуюць!". І хочацца дадаць па-пазнякоўску - і незалежна!
    Асабліва цынічна разважанні аб незалежнасці перад усім гучаць з вуснаў таго самага Пазняка, які асабіста ўцёк у 1996 з-пад Лукашэнкі на захад, адкуль ён фактычна абараняе ўладу Лукашэнкі і ганьбіць усіх, хто спрабуе яе абрынуць. Уявіце сабе, як для тых, хто ўнутры, гучаць наратывы аракула з-за акіяна (ну альбо дзе ён зараз), маўляў вы там унутры цярпіце, бо незалежнасць важнейшая, бо калі не Лукашэнка - то толькі Пуцін.
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    30.05.2026
    Янка, адназначна ў сённяшніх умовах у першую чаргу трэба захаваць незалежнасць.
    Якія могуць быць свабоды і правы, калі Беларусь канчатковп стане рэгіёнам Расеі? А Масква, нагадаю, мае такі план на 2030 год. Ён апублікаваны.
    Дзе вы бачылі свабоды і правы ў Расеі? Там ёсць толькі адно права - заключыць кантракт з Расейскай арміяй. Але і тут свабоды няма - накіруюць у мясны штурм і пытацца не будуць, хочаш ты гэтага ці не.

    На сённяшні дзень незалежнасць Беларусі пад пагрозай, моцна абмежваная, але пакуль што цалкам не страчаная.

    Трэба яе захаваць і намагацца пашыраць, трэба адрываць Беларусь ад Расеі.
  • Пытанне
    30.05.2026
    Янка, незалежнасць для цябе папяровая? Ты ўжо гатовы расейскі пашпарт замест беларускага ўзяць?
  • Як грант называецца?
    30.05.2026
    Янка, пачаў чытаць - не дачытаў. Табе што рабіць няма чаго?
  • Палата 6
    30.05.2026
    Пытанне , ён ўжо абжыўся ў офісе
  • Янка
    30.05.2026
    Пытанне , вы нічога не зразумелі. Я даўно кажу аб неабходнасці дэмантажу расейскай каланіяльнай імперыі. Але ніколі нельга забывацца, што незалежнасць, якая пазіцыянуецца як нешта незвязанае са свабодай асобы - гэта ня болей чым інструмант, які дае аднойчы захапіўшай уладу бандзе міжнародны статус і недатыкальнасць. Апроч узгаданага раней прыклада Паўночнай Карэі таксама магчыма паглядзець на прыклад Афрыцы - гэта сапраўдны запаведнік дыктатараў, якія калісьці прыйшлі да ўлады ў выніку дзяржаўных пераваротаў і праз неабмежаваны тэрор сядзяць пры ўладзе дзясяцігоддзямі і часам пакаленнямі. Памылка Пазняка ў тым, што ён фетышызуе незалежнасць, але забывае дадаць, што незалежнасць павінная забяспечваць свабоду і дабрабыт асобы, а не ўзмацняць бяспеку улады ўзурпатара. Гэта адштурхнула беларусаў ад Пазняка ў пачатку 90х і прывяло да ўлады Лукашэнку, але нават гэта нічому не навучыла Пазняка.
  • Электарату Л.
    30.05.2026
    Янка, ў пачатку 90х ты адштурхнуўся ад Пазьняка і прывёў да ўлады Лукашэнку?
    Навошта ты гэта зрабіў? Табе не сорамна сёння за гэта?
  • конь і Сена
    30.05.2026
    Пажадана адразу правесці ракіроўку - каня паставіць замест лукі. З канём мушкецёру Макрону будзе прасцей пагаварыць і дамовіцца, чым з ромам.)) Loukou na moukoú! Merci beaucoup.
  • Найперш не галасі!
    30.05.2026
    Звычайна раніца пачынаецца з Нашай Нівы і кавы.
    Сёння раніца з Пазьняком ))
    ".. калі гэты прадстаўнік Францыі будзе дастаткова разумны..."
    Ну канешне, разумныя - гэта за адмену санкцый на суагрэсараў і за легітымацыі узурпатара.

    "... Беларусь не можа быць задзейнічаная ў вайне, бо... снарадаў не мае."
    Аднак з лічбамі запасаў снарадаў і магчымасцямі вайсковай лагістыкі не азнаёміў. Колькі снарадаў нашыя не ваенныя заводы вырабляюць сёння для Расеі таксама не згадвае. І колькі заводаў таксама.
    І пра актыўны без снарадаў удзел рэжыму ў " Кіев за 3 дня" стараемся не згадваць, бо адцягваць ад Расеі давядзецца наўпрост ў Гаагу.

    "Лукашэнка не выкарыстае ядзерную зброю...."
    Тое ж самае, што глава адміністрацыі Асіповіцкага раёна не выкарыстае ядзерную зброю. Ці прадсядацель мясцовага СВК, дзе салдацікі летась збіралі бульбу.

    Калі звярнуцца да першакрыніцы на Белсаце, там што не абзац, то падобны перл.
    Я разумею, што ўсімі сіламі хочацца апраўдаць-адбяліць свайго сябрука ды брата па розуму, але ну рэальна ўжо глупства маргінальнае.
  • Глядзіце першакрыніцы
    30.05.2026
    Найперш не галасі!, Калі звярнуцца да першакрыніцы на Белсаце, то там ёсць спасылка на відэа. Дзе Пазьняк дакладна і ясна ўсё тлумачыць. Калі журналісты нешта не так пераказваюць, гэта сведчыць толькі пра ўласны ўзровень саміх журналістаў.
    Заўсёды глядзіце першакрыніцы, а не чужыя пераказы.
    https://m.youtube.com/watch?v=LFIQTef6EXg
  • .
    30.05.2026
    Так, праглядзеў фрагменты:
    "Складаецца такое ўражанне, што Лукашэнка такі адвязаны агрэсар, гатовы тут прымяніць ядзерную бомбу, гатовы напасць на ўсіх: і на Літву, і на Украіну."
    А ён жа добры насамрэч, не агрэсар.

    Каментарый пра заяву Броўдзі і 500 цэляў:
    "Лукашэнка можа падаць у суд, разумееце, гэта сур'ёзныя справы. І таму гэтыя, хто беспілотнікамі камандуюць, яны будуць гаварыць, што хочаш".
    Бойцеся, ўкраінскія ваяры, Пазняк вас пужае карным судом Лукашэнкі.

    "Бо мяне здзіўляе, што з боку Украіны, ну, такая жорсткая пазіцыя".
    А што здарылася? Войскі з Беларусі не заходзілі, ракеты не ляталі? На дзіва жорсткая пазіцыя ўкраінцаў знянацку. Ну-ну.

    Далей проста без каментарыяў:
    "Тут жа яны ж не могуць цяпер і Кіеў толкам абараніць."
    "Вот як працавала гэта агентура. Яна ж уся асталася. Яна ўсё асталася. Яны там сталі украінскімі патрыётамі нават і ўсё, разумееце. Гэта ідзе. Там ёсць легальная агентура абсалютна."
    "Значыць, я паўтараю, украінцы павінны былі задумацца над словамі вялікага амерыканскага палітыка Дональда Трампа, які сказаў: "У вас няма козыраў"."
    "Дапусцім, дапусцім, украінцы, ну, настолькі добра ўздымуць сваю гэтую пілотную ўсю сістэму, што разбамбяць Крэмль. Вынікам будзе, ведаеце, што? Ядзерная зброя."

    Пра выраб кампанентаў для Арэшніка з Беларусі:
    "Э, электроніка ў Беларусі даўно развітая і ўсе гэтыя кампаненты былі 10 гадоў таму. Гэта даўно быў было пытанне абмену, пытанне гандлю. Вот. А не то, што тут спецыяльна на іх на Арэшнік гэта працуецца."

    Пра Ціханоўскую:
    "Чалавека скруцілі ў КГБ, далі 15 000, завезлі на мяжу, завезлі туды і гэтак далей. І усю агентурную групу направілі. Мы ж ўсіх ведаем."

    Галоўнае з відэа не трапіла ў артыкулы.
    Тут кожны радок можна даваць вялікімі літарамі. Ужо і Крэмль не чапайце, паважайце чырвоныя лініі Пуціна. І хто пасля гэтага "агентура"?
  • Ботам
    30.05.2026
    Найперш не галасі!, я так разумею, што ты самы разумны?
  • Янка
    30.05.2026
    Найперш не галасі!, мяне хапіла паўтарэння Пазняком у інтэрвью Пазняком трампаўска-вэнсаўскага наратыву "Украіна ня мае карт". Галоўнай картай Украіны была і з'яўляецца воля большасці украінцаў бараніць сваю свабоду, а не дзяржаву з яе Ермакамі, Арахамія і Каламойскімі.
    Пасля гэтага Пазняк пачынае рэтрансляваць наратывы распрацаванага Патрушавым крамлёўскага ядравага шантажу.
    Далей пайшлі традыцыйныя істэрычныя напады на Еўропу і на Ціханоўскую і яе каманду з абразамі і канспіралагічна-паранаідальнымі фантазіямі пра ледзь не 100-адсоткавую агентуру. І канешне ж дыфірамбы Трампу. Маўляў давайце пусцім у Беларусь амерыканскія інвестыцыі і гэта нібыта выратуе Беларусь ад Пуціна. Вось толькі Трамп са сваёй сям'ёй - гэта ні разу не інвестар, а толькі драпежны пасярэднік, заклапочаны выключна карупцыйным ўзбагачяэннем сваей сям'і і заўсёды гатовы перадамовіцца з больш моцным бокам. Мо спадар Пазняк не памятае, як Трамп прымушаў Украіну капітуляваць, пакуль Віцёк і зяцёк з захапленнем хАвалі ў Маскве перспектывы засваення 12-трыльённых праектаў? А можа тое, як Трамп імкнуўся прысмактаць сваю сям'ю да збора Іранам рэкецірскай даніны за праход танкераў праз Армузкую пратоку? І што Пазняк збіраецца прапанаваць Трампу, каб падобнага не адбылося ў Беларуссю - свой стары плашч альбо львіную долю прыбытку ад эксплуатацыі беларускіх калійных радовішчаў?! Пазняк жуе гуму пра тое, як Ціханоўскай перад дэпартацыяй усунулі 15 тысяч і вывезлі з краіны. А ты ўцёк 24 гадамі раней, нічога з таго часу не стварыў і не дасягнуў, пішаш свае нікому нецікавыя п'ескі і працягваеш лізаць Трампу, які моцна аблажаўся ў Іране, і абавязкова аблажаецца ў іншых напрамках.
    І нарэшце Пазняк рае беларусам не супраціўляцца акупацыйнай уладзе, а выконваць "правілы паводзінаў пад час акупацыі", нават ісці ў акупацыйную уладу, і чакаць свайго часу. Прыехалі, вось табе бабуля і Юреў дзень! Растлумач гэта палякам, якія неаднаразова паўставалі супраць расейскай акупацыі, літоўцам і ўкраінцам, якія па лясах супраціўляліся акупантам да сярэдзіны 50х. Яны не чакалі пад плінтусам, а спрабавалі, калі лічылі гэта неабходным. Так, яны неаднаразова цярпелі паразы, але калі нарэшце прыйшоў час, менавіта народная памяць аб тых, хто ніколі не здаўся, падштурхнула нашых суседзяў да перамогі. А працяглае сядзенне пад плінтусам і прыстасаванне нараджае толькі разважанні кшталту "усё роўна нічога ня змяніць", "а можа так і трэба?", "будзь як усе" і г.д. Дарэчы, спадар Пазняк, калі наведаеце Вільню - не забудзеся паўтарыць свае парады над магілай Каліноўскага і ягоных паплечнікаў.
  • Biełarus' forever
    30.05.2026
    .,
    Капец, я яшчэ ня слухаў. Я магу яшчэ прабачыць лукашысцкую агітацыю, але за прамаскоўскія тэзісы ніколі. І я доўгі час на гэтым форуме абараняў гэтага чалавека. Не ствары сабе куміра . . .
    ПАЗЬНЯК кажа абсалютна ПРАРАСЕЙСКУЮ лухту. Такую лухту кажа Медведчук, Януковіч, усе, што ўцяклі з Украіны. З такімі ж тэзісамі яны нападаюць на прэзыдэнта Ўкраіны У А Зяленскага. Карацей, раней было: "мудлый лідзер", а цяпер прарасейскіх можна біць гэтымі цытатамі
  • Найперш не галасі!
    30.05.2026
    Ботам,
    "Я не паэта,
    О, крый мяне Божа!" (с),
    я толькі пазьнякоўскія тэксты цытую.
    Першакрыніцы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць