Свет11

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

Акруговы суд у Вашынгтоне забараніў пераймяноўваць Мемарыяльны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў імя Джона Кенэдзі ў гонар Дональда Трампа і пастанавіў прыбраць яго імя з фасада будынка, дзе яно было размешчана ў канцы мінулага года, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jason Andrew for The Washington Post via Getty Images

Суддзя абгрунтаваў сваё рашэнне тым, што перайменаванне ўстановы ў Вашынгтоне немагчыма без ухвалення Кангрэса, а таксама забараніў закрываць цэнтр на час запланаванага рамонту.

Згодна з пастановай, імя Трампа павінна быць выдалена з назвы ўстановы, з яе фасада, а таксама з любых іншых фізічных ці лічбавых шыльдаў і афіцыйных матэрыялаў цягам 14 дзён.

Трамп заявіў у сацыяльнай сетцы Truth Social, што ў такім выпадку ён спыняе ўдзел у рэканструкцыі Кенэдзі-цэнтра і даручае падрыхтаваць дакументы, каб вярнуць «гэту правальную ўстанову» пад апеку Кангрэса.

«Калі я не магу свабодна рабіць тое, што ў мяне атрымліваецца лепш, чым у каго-небудзь іншага, — вярнуць гэтую ўстанову да жыцця фізічна, фінансава і ў мастацкім плане, — я не зацікаўлены працягваць тое, што можа быць толькі безнадзейным падарожжам у «Нетландыю», — напісаў ён.

Цэнтр мастацтваў імя Кенэдзі— галоўны нацыянальны тэатральна-канцэртны комплекс ЗША, фінансаванне якога забяспечвае Кангрэс. У лютым 2025 года Дональд Трамп змяніў некалькіх апекуноў у савеце цэнтра і прызначыў апекуном самога сябе, пасля чаго быў абраны старшынёй гэтай культурнай арганізацыі.

Пазней Трамп абвясціў аб прысваенні ўстанове свайго імя. У снежні 2025 года на фасадзе цэнтра з’явілася новая шыльда з поўным імем Трампа. За гэтымі зменамі, уключаючы перайменаванне, рушыла ўслед адмена выступленняў артыстаў, якія былі заяўлены на гэтай пляцоўцы, а таксама падзенне продажаў білетаў.

У лютым Трамп абвясціў пра двухгадовае закрыццё ўстановы для правядзення капітальнага рамонту, пачатак якога быў прызначаны на 4 ліпеня 2026 года — «ў гонар 250‑годдзя нашай краіны».

Член рады дырэктараў Джойс Біці — дэмакратка і член Кангрэса ад штата Агаё, а таксама іншыя былыя апекуны аспрэчылі змены, унесеныя Трампам, заявіўшы ў пазове, што былі пазбаўленыя права голасу па пытаннях, якія разглядаліся саветам.

Пазней пазоўшчыкі ўнеслі папраўкі ў пазоў, каб таксама аспрэчыць планы закрыцця ўстановы на рамонт.

«Сённяшняе рашэнне справядліва пацвярджае, што спробы цяперашняй адміністрацыі перайменаваць і закрыць Цэнтр не маюць пад сабой ніякіх прававых падстаў», — заявіла Біці.

«Кенэдзі-цэнтр — гэта ўстанова, якая належыць амерыканскаму народу, а не Дональду Трампу. Ён апаганіў гэты святы мемарыял дзеля ўласнага самалюбства. Я ганаруся тым, што змагалася за вяршэнства права і абарону гэтай установы», — дадала яна.

Афіцыйная прадстаўніца цэнтра заявіла, што арганізацыя будзе абскарджваць пастанову акруговага суда.

«Мы ўпэўненыя, што пры разглядзе апеляцыі суд падтрымае рашэнне савета аб прызнанні гістарычнага ўкладу прэзідэнта Трампа ў культурны цэнтр нашай краіны», — заявіла прэс-сакратарка Кэнэдзі-цэнтра Рома Даравія.

Дараві таксама адзначыла, што ў цэнтры не згодныя з рашэннем аб прыпыненні рамонтных работ, паколькі ён «мае патрэбу ў тэрміновай і маштабнай рэстаўрацыі».

«Паколькі 257 мільёнаў долараў былі выдзелены прэзідэнтам Трампам і ўхвалены Кангрэсам, неабходныя рэсурсы маюцца, і мы па-ранейшаму прыхільныя выкарыстанню ўсіх законных магчымасцяў, каб забяспечыць аднаўленне Цэнтра Трампа—Кэнэдзі як нацыянальнай культурнай славутасці, якой змогуць карыстацца ўсе амерыканцы», — сказала яна.

Паводле задумы Трампа, поўная назва ўстановы павінна была гучаць як «Мемарыяльны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў імя Дональда Дж. Трампа і Джона Ф. Кенэдзі».

Згодна з пастановай акруговага суддзі Крыстафера Купера, назва будзе вернута да ранейшага варыянту — «Мемарыяльны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў імя Джона Ф. Кенэдзі». Менавіта так ён быў названы пры адкрыцці ў 1971 годзе ў памяць пра 35‑га прэзідэнта ЗША Джона Фітцджэральда Кенэдзі, забітага ў 1963 годзе.

«Статут Кэнэдзі-цэнтра цалкам выразна сцвярджае, што Цэнтр названы ў гонар прэзідэнта Кенэдзі і не можа быць перайменаваны або прысвечаны іншаму чалавеку на падставе аднабаковага рашэння Рады», — напісаў Купер у сваім 94‑старонкавым рашэнні, прынятым суддзёй, прызначаным пры адміністрацыі Абамы.

«Кангрэс даў Кенэдзі-цэнтру яго назву, і толькі Кангрэс можа яе змяніць», — гаворыцца ў дакуменце.

Каментары1

  • жэўжык
    31.05.2026
    амэрыканскі "праспэкт пабядзіцелей Машэрава"

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны39

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць