Гэта артыкул нейкі жарт. Напісана толькі: "Адны падтрымліваюць гэтае рашэнне, спасылаючыся на непрымальнае, на іх думку, ўслаўленне Украінскай паўстанцкай арміі, якая змагалася з полькімі фармаваннямі падчас Другой сусветнай."
Але ні слова пра сапраўдную прычыну, пра якую ўсё пішуць і кажуць у Польшчы, а менавіта пра датычнасць УПА да Валынскай разні.
Пытанне: гэта такая недапрацоўка ці маніпуляцыя?
Андрусь
01.06.2026
Інфармацыя для чытача , так, чамусьці пацыфікацыю не ўзгадалі. Сапраўды, УПА, змагаючыся за незалежную Украіну, дзейнічала больш вынікова, бо была на сваёй зямлі і адчувала падтрымку ўкраінцаў, якія складалі большасць насельніцтва Валыні. Канеешне, сёння такія метады выглядаюць дзіка. Але тады ў жорнах вайны ўкраінцы разлічвалі выбараць сваю дзяржаву - незалежную і ад Польшчы, і ад саветаў. На жаль, не атрымалася. Затое цяпер менавіта ўкраінцы не даюць карычневай чуме рашызму падыйсці да межаў Польшчы.
малая папраўка
01.06.2026
Андрусь, больш менш усё так, але дзіўна чытаць пра карычневую чуму, асабліва ў кантэксце УПА, калі ўкраінцы змагаюцца з Расіяй, якая ёсць працягам СССР, а ў самой Расіі культ СССР моцна вяртаецца і ёсць адной з базаў ідэалогіі русского мира. Ужо не кажучы пра такія дэталі, што расійскія танкі на акупаваных тэрыторыях урываліся пад камуністычнымі савецкімі сцягамі, і на тых самых тэрыторыях расіяне ставілі напрыклад помнікі камуністу Леніну.
Так што хутчэй тут б пасавала слова чырвонай чуме.
Тутэйшы аглядальнік
01.06.2026
Андрусь, выжучіць мільён радавітых палякаў з Заходняй Украіны і Беларусі(закатаваць,забіць і дэпартаваць), а пазней перапісаць гісторыю Рэчы Паспалітай, без гэтых людзей і іх нашчадкаў...добра "ўсвоілі тэзу раССеі -"няма чалавека і няма праблемы!!!
Заходні Беларус
01.06.2026
Чаму ў спасылцы rus? Чаму ў спасылцы rus? Чаму ў спасылцы rus?
Ян
01.06.2026
Няхай палякі тады вешаюць рускі сцяг ды рыхтуюцца сустракаць рускія танкі, дроны, мясныя штурмы.
*
01.06.2026
Ян, у чорна-белай карціне няма месца на разуменне, што непрыманне палякамі гларыфікацыі УПА з улікам польскай гісторыі і асабліва Валынскай разні, адначасова не вымазвае негатыўнага стаўлення да Расіі? Тым больш, што ў адрозненне ад украінцаў, палякі даўно, а не толькі апошнія 4 ці 12 гадоў, маюць вельмі моцную антырасейскую пазіцыю?
Беларус
01.06.2026
Ян, Так і ёсьць. Украіна не рэцэпіент дапамогі, а донар бясьпекі .
Андрусь
01.06.2026
*, гларыфікацыя УПА ва Украіне - цалкам нармалёвая з'ява. У Польшчы адбываецца гларыфікацыя Арміі Краёвай - таксама нармалёвая з'ява. Бо УПА змагалася за незалежную Украіну (прычым, і з немцамі, і з палякамі, і з расійцамі), а АК хацела, каб на ўкраінскіх этнічных землях была Польшча. І АК таксама нішчыла ўкраінцаў за этнічнаю прыкметаю. Для Польшчы УПА - гэта варожая структура, для Украіны яна - нацыянальнае войска, якое ў жорсткіх умовах выборвала ўкраінскую дзяржаўнасць. Таму шанаванне гэтай арміі цалкам нармалёвае для нацыянальнай гістарычнай памяці ва Украіне. Украіна не патрабуе ад Польшчы не адзначаць 14 лютага Нацыянальны дзень памяці жаўнераў АК. Можа, і Польшчы варта перастаць даваць парады Украіне, як ёй успрымаць уласную гісторыю?
Так, але
01.06.2026
Андрусь, маеце рацыю, што шанаванне УПА ва Украіне ці АК у Польшчы цалкам нармальнае. Але ўсё ж такі для Украіны, якой Польшча вельмі дапамагла і дапамагае, было б лагічна адхрысціцца ад Валынскай разні і патлумачыць гэта палякам. Магчыма, тады не было б праблем. Бо ўсё ж такі каля 100 тыс. жорстка забітых мясцовых цывільных гэта не нейкі малы эпізод. Не кажучы, што сярод забытых на Валыні былі таксама ўкраінцы.
Абсурд
01.06.2026
З аднаго пункту гледжання Украіна сама фарміруе сваю ўнутраную гістарычную палітыку і мае права называць свае вайсковыя адзінкі як заўгодна.
З другога пункту гледжання, гэта тэма якая па першае, вельмі балючая для Польшчы, раз'юшаныя ня толькі правыя і кансерватары, але лібералы і нават лявіца. Па другое, году з 2014 Валынская разня актыўна распальваецца расейскай прапагандай, на пачатку рух Wolyń pamiętamy быў маргінэзам з сотымі долямі падтрымкі ў грамадстве, то пасля спынення інгумацый ў 2017 годзе, ён набраў шмат прыхільнікаў.
Літаральна ў мінулым годзе украінцы дазволілі праводзіць эксгумацыі, што было вельмі пазітыўна сустрэлі палякі (акрамя прарасейскай часткі, якая літаральн ўзвыла, бо на гэтай забароне яны набіралі палітычныя балы), але пасля гэтага рашэння баюся што стасункі двух краінаў знову моцна сапсуюцца.
Сумна насамрэч, украінцы маглі назваць брыгаду меньш кантраверсійна, у гонар абаронцаў Марыюпаля, героямі Ізюма, у гонар казацкіх гетманаў і атаманаў ХХ ст., але абралі тое, што абралі.
Абсурд
01.06.2026
Так, але, там пад раздачу ад УПА патрапілі не толькі палякі і украінцы, якія палякаў хавалі. Павыразалі яшчэ армянаў, жыдоў, беларусам і расейцам дасталося і чэхам. Пры чым з апошнімі агулам было цікава, бо шмат чэхаў было і на баку УПА.
Андрусь
01.06.2026
Так, але, дык Украіна нідзе не кажа, што Валынская трагедыя 1943 года (менавіта так афіцыйна ва Украіне называюць гэтыя падзеі) - гэта нешта добрае. Але гэта толькі адзін з эпізодаў дзейнасці УПА. І, зноў жа, Армія Краёва таксама праводзіла этнічныя чысткі ўкраінцаў. Вайскоўцы УПА найбольш зацята змагаліся з савецкімі захопнікамі аж амаль да 1960-х. І менавіта таму іх ва Украіне шануюць. Амаль ва ўсіх гарадах, прынамсі, захаду краіны ёсць вуліцы імя "Герояй УПА". А назваць падраздзяленне арміі, якая нішчыць цяперашніх ворагаў Украіны імём іх папярэднікаў сярэдзіны мінулага стагоддзя - цалкам нармальна. На Валыні зараз адбываюцца эксгумацыі загінулых вадчас Валынскай трагедыі. ПРаца вядзецца сумесна з палякамі. І пакуль знаходкі не пацвярджаюць дзясяткі ці сотні тысяч загінулых, як гэта падаецца Польшчаю. Польшча не мусіць ставаць у позу вяльможнага пана, які з нейкіх высакародных пачуццяў дапамагае Украіне. Польшча мусіць разумець, што, калі Украіна здасца расійцам, то Польшча зноў стане "ПНРам", якім будзе кіраваць які-небудзь новаспечаны Ярузэльскі на загады з Масквы.Таму Польша - найбольш зацікаўленая ў падтрымцы Украіны дзяржава. І гістарычныя рознагалоссі тут не мусяць уплываць на сумесную абарону ад расійскай навалы.
думка
01.06.2026
Андрусь, Падчас WOW на тэрыторыі Украіны разгарнулася сапраўдная грамадзянская вайна. Там былі і УПА, і АК, і чырвоныя партызаны. Ваявалі ўсе са ўсімі і мала таго, забівалі цівільных якія падтрымлівалі той ці іншы бок. Лічба ў 100 тысяч ахвяр цывільных палякаў мне таксама падаеца завышанай. Нікога не засмучвае, што колькаць ў 100 тысяч супадае с ацэнкай ахвяр ФСБ Расеі? Дэманізаваць бандэраўцаў, гэта святая справа НКВД-КГБ-ФСБ. Сучасныя гісторыкі падаюць лічбу недзе каля 50 тысяч, што таксама шмат. Але ж палякі не хочуць казаць пра тое, што АК ў адместку забіла тысячы украінцаў. На рахунку чыровных партызан таксама лік ахвярам ідзе на тысячы цывільных і там сёння цяжка разабраць хто сколькі пазабіваў цывільных. Але і адмаўляць Валынскую трагедыю нельга. А с другого боку Украіна не адзначае 11 ліпеня як нейкае свята або урачыстасць.
Нёман
01.06.2026
думка, прабачце, але спроба паставіць дзейнасць АК нароўні з Валынскай разнёй УПА гэта АБСАЛЮТНА неадэкватна.
думка
02.06.2026
Нёман, Па некаторых ацэнках АК забіла каля 10 тысяч цывільных украінцаў. На чужой украінскай зямлі, на якой яны былі такімі ж самымі акупантамі. УПА не прыйшла на польскія землі, а АК прыйшла на украінскія. Я не спрабую абяліць гэтае злачныства на Валыні, але ня трэба тут с АК рабіць пухнатых авечак, яны забівалі мірных украінцаў і беларусаў выключна праз польскую імпэрскую ідэю.
Леванкоў
02.06.2026
зато украінцам безвіз, а беларусам, якія ніразу не ваявалі з палякамі : і віза, і плот, і пагардлівае адносіны, і санкцыі.
У польскім Любліне знялі з ратушы ўкраінскі сцяг праз рашэнне Зяленскага наконт «падраздзялення УПА»
Але ні слова пра сапраўдную прычыну, пра якую ўсё пішуць і кажуць у Польшчы, а менавіта пра датычнасць УПА да Валынскай разні.
Пытанне: гэта такая недапрацоўка ці маніпуляцыя?
Затое цяпер менавіта ўкраінцы не даюць карычневай чуме рашызму падыйсці да межаў Польшчы.
Так што хутчэй тут б пасавала слова чырвонай чуме.
Так і ёсьць.
Украіна не рэцэпіент дапамогі, а донар бясьпекі .
З другога пункту гледжання, гэта тэма якая па першае, вельмі балючая для Польшчы, раз'юшаныя ня толькі правыя і кансерватары, але лібералы і нават лявіца. Па другое, году з 2014 Валынская разня актыўна распальваецца расейскай прапагандай, на пачатку рух Wolyń pamiętamy быў маргінэзам з сотымі долямі падтрымкі ў грамадстве, то пасля спынення інгумацый ў 2017 годзе, ён набраў шмат прыхільнікаў.
Літаральна ў мінулым годзе украінцы дазволілі праводзіць эксгумацыі, што было вельмі пазітыўна сустрэлі палякі (акрамя прарасейскай часткі, якая літаральн ўзвыла, бо на гэтай забароне яны набіралі палітычныя балы), але пасля гэтага рашэння баюся што стасункі двух краінаў знову моцна сапсуюцца.
Сумна насамрэч, украінцы маглі назваць брыгаду меньш кантраверсійна, у гонар абаронцаў Марыюпаля, героямі Ізюма, у гонар казацкіх гетманаў і атаманаў ХХ ст., але абралі тое, што абралі.
На Валыні зараз адбываюцца эксгумацыі загінулых вадчас Валынскай трагедыі. ПРаца вядзецца сумесна з палякамі. І пакуль знаходкі не пацвярджаюць дзясяткі ці сотні тысяч загінулых, як гэта падаецца Польшчаю.
Польшча не мусіць ставаць у позу вяльможнага пана, які з нейкіх высакародных пачуццяў дапамагае Украіне. Польшча мусіць разумець, што, калі Украіна здасца расійцам, то Польшча зноў стане "ПНРам", якім будзе кіраваць які-небудзь новаспечаны Ярузэльскі на загады з Масквы.Таму Польша - найбольш зацікаўленая ў падтрымцы Украіны дзяржава. І гістарычныя рознагалоссі тут не мусяць уплываць на сумесную абарону ад расійскай навалы.