Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро
-
10.06.2026Індус-бангалорац, а ці патрэбнае тое мятро Менску? Нават трецяя лінія мусіць быць трамваем па перспектыўнаму пасажырапатоку, дый разбамбілі паўцэнтра; а чацвертую лінію ўвогуле настолькі спатрэбілася збудаваць (лічы - каб метрастрой заняты быў, ды на зносе зарабіць у сербска-арабскую кішэню), ажно не змаглі прыдумаць што рабіць за савецкім "першым участкам" з Трактарнага да Бангалор, і вырашылі скапіраваць пекін з мацквой.
Але што яшчэ бянтэжіць, дык гэта як збіраюцца аўтамабілістам прадаваць гэта: калі трамвай наўпрост забірае дзьве паласы, так дзеля мятра ж усё закрываецца, а другое кола першапачаткова збудавана аўтамабільным, з малым дубліраваннем, і са станцыямі пад скрыжаваннямі ўжо ніякія аб'езды не здольны трымаць тыя патокі, а розныя Вяснянкі з Кунцаўшчынамі ды Лошыцамі ўвогуле змогуць толькі па МКАДу дабрацца дадому. П - планаванне (або пілаванне, як паглядзець)
А цяпер уявіце, як разбураць усе вуліцы ўздоўж другога кола дзеля будаўніцтва нікому непатрэбнай чацвёртай лініі, года гэтак да 2050+.