Аўто22

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро

У сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна на вуліцы Максіма Багдановіча ад праспекта Машэрава да вуліцы Някрасава перыядычна мяняецца дарожны рух. Падрабязнасці распавядаюць «Мінск-Навіны».

Аб правядзенні дарожных работ кіроўцам кажуць адпаведныя дарожныя знакі.

Хуткасць руху транспартных сродкаў на асобных адрэзках вуліцы абмежаваная да 40 км/г.

Перад скрыжаваннем з вул. В. Харужай, калі ехаць з боку пр. Машэрава, праезная частка значна зрушаная ўправа да жылых дамоў, хоць раней дарога ішла па прамой лініі.

У кіроўцаў ёсць два варыянты: з трэцяй паласы павярнуць налева, на вул. В. Харужай, альбо з гэтай жа паласы ехаць далей па вул. М. Багдановіча. У гэтым жа кірунку дазволены рух па першай і другой палосах.

На скрыжаванні з вул. В. Харужай з крайняй правай паласы можна паварочваць у бок вул. Куйбышава, з дзвюх іншых — працягваць шлях проста.

З вул. В. Харужай пры руху ад вул. Куйбышава на скрыжаванні з вул. М. Багдановіча дазволена толькі паварочваць направа. Адпаведна, ехаць прама і налева праз скрыжаванне забаронена.

Па-ранейшаму рух усіх відаў транспарту забаронены па вул. М. Багдановіча, калі ехаць з боку вул. Кульман у кірунку вул. В. Харужай. Аб’езд участка арганізаваны па вул. Кульман, дзе часова дзейнічае аднабаковы рух, з выездам на вул. Крапоткіна і далей на вул. В. Харужай і М. Багдановіча. На працягу доўгага часу з вул. М. Багдановіча ўезд забаронены на вул. Кульман у кірунку вул. Куйбышава. Там стаяць бетонныя блокі.

Бадай, самыя значныя змены адбыліся ў раёне пл. Бангалор. На самой плошчы, дзе яшчэ нядаўна была зялёная зона, поўным ходам вядуцца земляныя работы. Задзейнічаная будаўнічая тэхніка. Пляцоўка агароджаная па перыметры плотам.

Бліжэй да пл. Бангалор рыхтуецца аб’язная дарога. Асфальт ужо пакладзены. Абсталяваныя раздзяляльная зона і тратуары, пастаўлены апоры асвятлення. Робяць пешаходны пераход.

Каментары2

  • Індус-бангалорац
    10.06.2026
    Карацей, вуліца М.Багдановіча знішчана, прынамсі да 2030.
    А цяпер уявіце, як разбураць усе вуліцы ўздоўж другога кола дзеля будаўніцтва нікому непатрэбнай чацвёртай лініі, года гэтак да 2050+.
  • А
    10.06.2026
    Індус-бангалорац, а ці патрэбнае тое мятро Менску? Нават трецяя лінія мусіць быць трамваем па перспектыўнаму пасажырапатоку, дый разбамбілі паўцэнтра; а чацвертую лінію ўвогуле настолькі спатрэбілася збудаваць (лічы - каб метрастрой заняты быў, ды на зносе зарабіць у сербска-арабскую кішэню), ажно не змаглі прыдумаць што рабіць за савецкім "першым участкам" з Трактарнага да Бангалор, і вырашылі скапіраваць пекін з мацквой.

    Але што яшчэ бянтэжіць, дык гэта як збіраюцца аўтамабілістам прадаваць гэта: калі трамвай наўпрост забірае дзьве паласы, так дзеля мятра ж усё закрываецца, а другое кола першапачаткова збудавана аўтамабільным, з малым дубліраваннем, і са станцыямі пад скрыжаваннямі ўжо ніякія аб'езды не здольны трымаць тыя патокі, а розныя Вяснянкі з Кунцаўшчынамі ды Лошыцамі ўвогуле змогуць толькі па МКАДу дабрацца дадому. П - планаванне (або пілаванне, як паглядзець)

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны14

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны43

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны14

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць