Грамадства22

Апеляцыйны суд у Італіі адмовіў у экстрадыцыі беларускі, якую затрымлівалі па ордары Інтэрпала

На пачатку лютага Карыну Зданевіч-Спыхальскую затрымалі ў аэрапорце па ордары на арышт, выдадзеным у 2021 годзе намеснікам пракурора Брэста.

Апеляцыйны суд Брэшыі адхіліў запыт Беларусі аб экстрадыцыі грамадзянкі Беларусі і Польшчы Карыны Зданевіч-Спыхальскай. Яна была затрыманая ў лютым па ордэры Інтэрпала, піша Reform.news.

«Я дзякую суддзям за разуменне сітуацыі і за тое, што яны дазволілі мне вярнуцца ў Польшчу, краіну, дзе прайшло ўсё маё жыццё і дзе жывуць мае двое дзяцей. З дапамогай гэтых ордараў на арышт, выдадзеных Інтэрпалам, Беларусь пераследуе тых, хто выступае супраць рэжыму, і наступным крокам павінна стаць іх адмена, каб прадухіліць паўтарэнне такой сітуацыі ў будучыні», — сказала яна выданню Il Giorno.

На пачатку лютага Карыну затрымалі ў аэрапорце Ор’ё-аль-Сэрыа па ордары на арышт, выдадзеным у 2021 годзе намеснікам пракурора Брэста. Ёй інкрымінуецца «наўмысная эканамічная несумленнасць», г. зн. банкруцтва, нібыта здзейсненае ў 2017—2018 гадах. Жанчына звязвае гэты ордар са сваёй палітычнай актыўнасцю ў 2020 годзе.

Карына правяла 5 дзён у турме ў Бергама, затым жыла ў знаёмых у Мілане пад абавязацельства з’яўляцца на выклікі. У сярэдзіне мая меру стрымання для яе анулявалі, і яна вярнулася да сям’і ў Польшчу. Але ў яе заставаліся абавязкі прыходзіць на судовыя слуханні.

11 чэрвеня разгляд яе справы ў італьянскім судзе скончыўся адмовай у экстрадыцыі.

На пасяджэнні разам з Карынай Зданевіч-Спыхальскай прысутнічала віцэ-консул Польшчы ў Мілане Эва Адамчык.

Акрамя таго, юрысты беларускіх дэмсіл прадставілі суду заключэнне, у якім гаварылася, што ў выпадку экстрадыцыі жанчына сутыкнецца з «катаваннем, бесчалавечным або прыніжаючым годнасць абыходжаннем і пераследам за свае палітычныя погляды».

Каментары2

  • Як жа шмат такіх
    12.06.2026
    эканамічных неверагодных махляроў хутка перафарбаваліся ў палітычных апанентаў. А дзе яны былі раней?
    Нават калі сапраўды яна памахала аднойчы сцягам за мяжой у 2020 дзеля фотачкі, то якая небяспека для ўлады ў Беларусі ад таго?
    Як паслухаць гэтых прайдзісветаў, дык кожны другі быў актывістам.
    Агідна
  • Сумны трамбон
    12.06.2026
    Ніякіх доказаў што яна нібыта здзейсніла некае эканамічнае злачынства лукавыя пракуроры не прадэманстравалі.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

52‑гадовы Аркадзь з Глуска фіктыўна паступіў ва ўніверсітэт у Смаленску. Застаўся без дыплома, але з крыміналкай

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць