Грамадства2525

Лукашэнка прызнаў, што Расія ва Украіне не дасягнула мэтаў. Патлумачыў гэта тым, што Пуціна падманулі Ватыкан і яўрэйскае лобі

У інтэрв'ю тэлеканалу «Аль-Арабія» Аляксандр Лукашэнка выклаў сваю арыгінальную версію, чаму развязаная Расіяй у лютым 2022 года пры ягонай падтрымцы вайна ва Украіне не скончылася хуткай перамогай Расіі. УСУ, аказваецца, тут ні пры чым, проста ўмяшаліся іншыя варожыя сілы, піша БелТА.

Лукашэнка падчас інтэрв'ю

«Па ходзе баявых дзеянняў [у пачатку вайны] не толькі я, але і ўсе ў свеце разумелі, што вайна скончыцца хутка перамогай расіян. Гэта было звязана перш за ўсё з тым, што расіяне былі ў Кіеве. Але потым пэўныя палітыкі і сілы папрасілі Пуціна спыніцца, адвесці войскі ад Кіева і заключыць мірнае пагадненне.

Бачачы такую сітуацыю і тое, што гіне нямала людзей і што вайна, будзем адкрытыя, ідзе трохі не зусім па сцэнарыі, які быў прапісаны, Пуцін пагадзіўся і вывеў свае перадавыя часткі з Кіева. Да гэтага вываду ўсе разумелі, што дні Украіны былі злічаныя», — расказвае арабскай журналістцы Лукашэнка.

Але злыя сілы толькі падступна скарысталіся з міралюбнасці і Пуціна:

«Чарговы раз, напэўна, — я ведаю — гэтыя сілы падманулі. Гэта быў Ватыкан. І, што дзіўна, яўрэйскае лобі, ізраільцяне. Яны ад імя Зяленскага заяўлялі: усё, ідзём на мір, згаджаемся. Ну і іншыя».

Калі б Пуціна не падманулі і ён працягнуў наступ, то, перакананы Аляксандр Лукашэнка, «там ні Зяленскага, нікога б не засталося». І ён у гэтай думцы не адзінокі, кіраўніцтва беларускага войска таксама з ім у гэтай ацэнцы салідарнае. Аднак выйшла як выйшла:

«Далей вайна зацягнулася. Ужо пяты год ідзе вайна, ніхто мэтаў не дабіўся».

Хоць Расія, на думку Лукашэнкі, і цяпер выглядае больш пераканаўча, так што яе перамога наперадзе.

Каментары25

  • Яд Вашем
    15.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Га?
    15.06.2026
    Так откуда "готовилось нападение"?
  • Сьвіслацкі жабец
    15.06.2026
    З Аль-Арабіяй ён антысеміт.
    З Гардонам ён міратворца.
    З Коўлам ён бізнэсмэн.
    З Пуціным ён ленінградзец.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць